Насачы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Насачы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 6 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139
Аўтамабільны код
2
СААТА
2218804136
Насачы на карце Беларусі ±
Насачы (Беларусь)
Насачы
Насачы (Віцебская вобласць)
Насачы

Насачы́[1] (трансліт.: Nasačy, руск.: Носачи) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Стадолішчанскага сельсавета. за 15 км на паўночны ўсход ад Гарадка, 13 км ад чыгуначнай станцыі Гарадок на лініі Віцебск — Невель, 54 км ад Віцебска.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У канцы 18 стагоддзя вёска ў Гарадоцкім павеце Полацкай губерні. У сярэдзіне 19 стагоддзя ў складзе Болецкай сельскай грамады Гарадцокага павета Віцебскай губерні. У канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя вёска ў Болецкай воласці, 61 дзесяціна зямлі. З 15 лютага 1923 года ў Гарадоцкай воласці Віцебскага павета. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Бяскатаўскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1926 годзе працавала кузня, валяльная саматужная майстэрня. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. З 26 сакавіка 1973 года ў Стадолішчанскім сельсавеце, у саўгасе «Смалоўка». У 2002 годзе ў саўгасе «Зазерскі». У 2012 годзе ў складзе філіяла КУСП імя Свярдлова.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 4 двары, 30 рэвізскіх душ (1785)
  • 4 двары, 21 рэвізская душа (1846)
  • 6 двароў, 49 жыхароў (1905)
  • 5 двароў, 23 жыхары (1920)
  • 8 двароў, 33 жыхары (1926)
  • 36 жыхароў (1959)
  • 35 жыхароў (1970)
  • 5 гаспадарак, 8 жыхароў (2002)
  • 3 гаспадаркі, 3 жыхары (2018)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]