Перайсці да зместу

Новы Болецк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Новы Болецк
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • ▼57 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139
Паштовыя індэксы
211574
Аўтамабільны код
2
СААТА
2218804131


Новы Болецк (Беларусь)
Новы Болецк
Новы Болецк


Новы Болецк (Віцебская вобласць)
Новы Болецк
Новы Болецк


Мапа

Но́вы Бо́лецк[2] (трансліт.: Novy Bolieck, руск.: Новый Болецк) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Стадолішчанскага сельсавета.

Знаходзіцца за 7 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Гарадок, за 44 км ад Віцебска[3], каля возера Болецкае.

Гістарычныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Згадваецца ў пісьмовых крыніцах у другой палове XVI стагоддзя, дзяржаўная ўласнасць у складзе Віцебскага павета і Віцебскага ваяводства ВКЛ. У 1785 годзе сяльцо Болецк у складзе Гарадоцкага павета Полацкай губерні. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя пагост Болецк у складзе Болецкай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. У 1863 годзе ў Болецку працавала сельская школа, у 1880 годзе — народнае вучылішча. У 1923 годзе ў вёсцы дзейнічала сельскагаспадарчае таварыства. З 20 жніўня 1924 г. вёска стала цэнтрам Болецкага сельсавета Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі. З 4.3.1960 г. вёска ў складзе Бяскатаўскага[4], з 23.3.1970 г. Стадолішчанскага сельсавета Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Вёска з'яўлялася цэнтрам саўгаса «Заазерскі».

  • Пачатак XX стагоддзя — 13 жыхароў у 8 дварах[5].
  • 1920 год — 25 жыхароў[5].
  • 1926 год — 42 жыхары ў 12 дварах[5].
  • 1959 год — 128 жыхароў[5].
  • 1970 год — 207 жыхароў[5].
  • 2000 год — 215 жыхароў у 90 дварах[3].
  • На 1.1.2002 г. — 202 жыхары, 88 двароў[5].

Памятныя і гістарычныя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]
  1. ↑ https://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/viciebskaja.htm
  2. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 372. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  4. ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
  5. 1 2 3 4 5 6 7 Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 681, 852—853. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 372. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 681, 852—853. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 23. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)