Стадолішча (Гарадоцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Стадолішча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Плошча
0,741932 км²
Афіцыйная мова
беларуская, руская
Колькасць двароў
96
Насельніцтва
244 чалавекі (2001)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139
Паштовы індэкс
211552
Аўтамабільны код
2
Стадолішча на карце Беларусі ±
Стадолішча (Гарадоцкі раён) (Беларусь)
Стадолішча (Гарадоцкі раён)
Стадолішча (Гарадоцкі раён) (Віцебская вобласць)
Стадолішча (Гарадоцкі раён)
Язэп Драздовіч. Стадолішча. 1919

Стадо́лішча[1] (трансліт.: Stadolišča, руск.: Стодолище) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Стадолішчанскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

За 12 кіламетраў на паўночны ўсход ад горада Гарадок і чыгуначнай станцыі Гарадок, за 49 кіламетраў ад Віцебска, на аўтамабільнай дарозе ГарадокМяжа[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У канцы XVIII стагоддзя Стадолішча вядома ў Езярышчанскім старостве Гарадоцкага павета Полацкай губерні. У сярэдзіне XIX стагоддзя Стадолішча (Сямёнкі) у Болецкай сельскагаспадарчай грамадзе Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. У 1864 годзе — дзяржаўная ўласнасць у маёнтку Болецк. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў у Болецкай воласці Гарадоцкага павета. З 15 лютага 1923 года Стадолішча ў Гарадоцкай воласці Віцебскага павета. З 20 жніўня 1924 года ў Бяскатаўскім сельсавеце Гарадоцкага раёна (Віцебская акруга). У 1925 годзе ў Стадолішчы працавалі шавецкая, кравецкая і шапавальная (выраб валёнак) саматужныя майстэрні. З 1972 года Стадолішча становіцца цэнтрам саўгаса «Смалоўка» (сучаснае КУСГП[3] «Смалоўка»)[4]. З 26 сакавіка 1973 года[5] па чэрвень 2009 года вёска — цэнтр Стадолішчанскага сельсавета.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 16 рэвізскіх душ (1795)[6]
  • 15 жыхароў, 3 двары (1846)[6]
  • 54 жыхары, 10 двароў (1905)[6]
  • 39 жыхароў, 9 двароў (1925)[6]
  • 66 жыхароў (1959)[6]
  • 228 жыхароў (1970)[6]
  • 244 жыхароў, 96 двароў (2001)[2]
  • 227 жыхароў, 93 двары (на 1 студзеня 2002 г.)[6]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сярэдняя школа
  • Клуб
  • Бібліятэка
  • Аддзяленне сувязі
  • Фельчарска-акушэрскі пункт

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. а б БелЭн 2002.
  3. Камунальнае унітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства
  4. Сайт «Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь» (руск.)
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  6. а б в г д е ё Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 873—874. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Стадолішча / 128 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 873—874. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]