Вышадкі (Гарадоцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Вышадкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139
Аўтамабільны код
2
СААТА
2218804051
Вышадкі на карце Беларусі ±
Вышадкі (Гарадоцкі раён) (Беларусь)
Вышадкі (Гарадоцкі раён)
Вышадкі (Гарадоцкі раён) (Віцебская вобласць)
Вышадкі (Гарадоцкі раён)

Вы́шадкі[1] (трансліт.: Vyšadki, руск.: Вышедки) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Стадолішчанскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 20 км ад горада Гарадок, за 60 км ад Віцебска[2]. На поўдзень ад вёскі знаходзіцца возера Вышадскае і ў яго ўпадае рака Аўсянка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пісьмовых крыніцах згадваецца ў XVI стагоддзі. У 1570 годзе сяло ва Усвяцкай воласці Віцебскага павета Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўная ўласнасць. У час Лівонскай вайны 1558—1583 г. Вышадкі былі занятыя рускімі войскамі, з 1582 г. зноў у складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1772 года вёска ў складзе Расійскай імперыі, цэнтр прыватнага маёнтка, у склад якога ў 1785 годзе ўваходзілі 42 паселішчы (200 двароў). У гэты ж час у саміх Вышадках было 9 двароў і 79 рэвізскіх душ. Вёска ўваходзіла ў Суражскі павет Полацкай губерні. З 1866 г. маёнтак Вышадкі быў цэнтрам воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. У 1885 годзе дзейнічалі царква, народнае вучылішча, праводзіліся кірмашы (3 разы ў год).

У 1920 годзе вёска — цэнтр Вышадскай воласці. З 15 лютага 1923 г. у Віцебскім павеце. З 20 жніўня 1924 г. да 1938 г. Вышадкі — цэнтр Вышадскага сельсавета ў Мяжанскім раёне, з 18 ліпеня 1931 г. у Гарадоцкім раёне.

У час Вялікай Айчыннай вайны, у жніўні 1942 г. акупанты спалілі вёску, загубілі 12 яе жыхароў. Вёска ўваходзіла ў склад Суражскай партызанскай зоны.

З 16 ліпеня 1957 г. вёска ў складзе Бяскатаўскага сельсавета, з 26 сакавіка 1973 г. — у Стадолішчанскім сельсавеце.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1785 год — 79 рэвізскіх душ, 9 двароў.
  • 1920 год — 55 жыхароў, 12 двароў.
  • 1941 год — 185 жыхароў, 41 двор.
  • 1959 год — 71 жыхар.
  • 1980 год — 83 жыхары.
  • 1996 год — 79 жыхароў, 41 двор[2].

Гістарычныя і памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. 2,0 2,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым.
  3. 3,0 3,1 3,2 Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 681. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
  4. Штыхаў Г. В. Вышадкі // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. Т.1. А — К / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — Т. 1. — С. 199—200. — 496 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0354-2.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вышадкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8. — С. 329.
  • Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 804—805. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
  • Республика Беларусь. Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 19. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.(руск.) 
  • Ліст карты N-36-13. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1981 г.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]