Перайсці да зместу

Ніна Васілеўна Маеўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ніна Васілеўна Маеўская
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 снежня 1938(1938-12-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 сакавіка 2011(2011-03-19) (72 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, празаік
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ніна Васілеўна Маеўская (дзявочае прозвішча Лагун; 4 снежня 1938, Любань, Мінская вобласць — 19 сакавіка 2011) — беларускі празаік.

На Першамайскай дэманстрацыі. Янка Сіпакоў, Іван Навуменка, Ніна Маеўская, Барыс Сачанка, Юрась Свірка. 1958 год.

Нарадзілася ў сям'і служачага. Пасля заканчэння Любанскай сярэдняй школы (1956) працавала старшай піянерважатай у Сасноўскай сярэдняй школе Любанскага раёна (1956—1958). Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1963). Была літсупрацоўнікам мінскай раённай газеты «Шлях камунізму» (1963—1965), адказным сакратаром шматтыражнай газеты «За технический прогресс» (Мінскі падшыпнікавы завод, 1965—1967), загадчыкам аддзела, адказным сакратаром часопіса «Промышленность Белоруссии» (1968—1978). У 1980 г. скончыла Мінскую вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ. Працавала ў газеце «Літаратура і мастацтва» (1980—1981), старшым рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі выдавецтва «Юнацтва» (1981—1985). З 1985 г. — рэдактар аддзела публіцыстыкі часопіса «Беларусь».

Памерла 19 сакавіка 2011 года ад інсульту[1].

У друку выступае з 1955 г. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Ляці, верабейка» (1969), «Агата» (1970), «Надзеевіч» (1983), «Такая позняя вясна» (1984), «Холад доннай вады» (1989), «Трывожна шумяць ясакары» (1993), «Арніка» (1993), «Шчасце» (2011) і інш., а таксама паэтычных кніг «Падаюць даспелыя ранеты» (2001), «Мая ўлюбёная краіна» (2004)[2].

Зноскі

  1. Віктар Шніп. Пугачоўскі цырульнік Архівавана 29 кастрычніка 2020..
  2. Ніна Маеўская Архівавана 26 кастрычніка 2017. // Полымя. 3 сакавіка (977)