Окана
Окана | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 154,3 м |
Даўжыня | 2,9 км |
Шырыня | 1,84 км |
Плошча | 4,13 км² |
Аб’ём | 6,34 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 8,3 км |
Найбольшая глыбіня | 2,2 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,5 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,170—0,185 ‰ |
Празрыстасць | 0,7 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 46,77 км² |
Упадаюць | ручай |
Выцякаюць | Оканіца |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
О́кана — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Эса, за 10 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Лепель, каля вёсак Окана і Селішча.
Плошча паверхні 4,13 км². Даўжыня 2,9 км, найбольшая шырыня 1,84 км. Даўжыня берагавой лініі 8,3 км. Найбольшая глыбіня 2,2 м, сярэдняя 1,5 м. Аб'ём вады 6,34 млн. м³. Плошча вадазбору 46,77 км².
Катлавіна Окана рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 6—10 м (на паўднёвым усходзе і поўдні 2—5 м), на поўначы невыразныя невыразныя, пад лесам і хмызняком. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі вышынёй да 0,3 м, пясчаныя, тарфяністыя, параслі водна-балотнай расліннасцю і хмызняком. Паўднёва-заходнія і паўночныя берагі возера сплавінныя. Вакол возера тарфяністая пойма шырынёй да 700 м. Дно плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж заходніх, ўсходніх і паўднёва-усходніх берагоў пясчанае.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае да глыбіні 2 м, уздоўж берага паласа надводнай расліннасці шырынёй да 200 м. Упадае ручай, на паўднёвым усходзе выцякае рака Оканіца.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, плотка, акунь, краснапёрка, лінь, мянтуз, гусцяра і іншыя рыбы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007. — 478 с.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)