Ордэн Святых Роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія
Ордэн Святых Роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія | |||
---|---|---|---|
Орден «Светите Равноапостоли Кирил и Методий» | |||
|
|||
Арыгінальная назва | Орден «Светите Равноапостоли Кирил и Методий» | ||
Дэвіз |
Святло з Усходу лац.: EX ORIENTE LUX |
||
Краіна | Балгарыя | ||
Тып | ордэн | ||
Каму ўручаецца | найвышэйшым ваенным, духоўным і цывільным іерархам і каранаваным асобам | ||
Падставы ўзнагароджання | за агульначалавечыя заслугі | ||
Дата заснавання |
18 мая 1909 г.[1] 13 чэрвеня 2003 г. |
||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Колькасць |
61 чалавек: 9 балгараў 52 замежнікі |
||
Характарыстыкі | |||
Памеры | 75 мм × 75 мм | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | няма | ||
Малодшая | Ордэн «За храбрасць» | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ордэн Святых Роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія (балг.: Орден «Светите Равноапостоли Кирил и Методий») — найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода царства Балгарыя, уведзена 18 мая 1909 года ўказам цара Фердынанда I. Ім узнагароджваліся вайсковыя, духоўныя і цывільныя асобы, якія дасягнулі найвышэйшых пасад у дзяржаўнай іерархіі і атрымалі найвышэйшыя ступені іншых балгарскіх ордэнаў. Таксама маглі ўзнагароджвацца замежныя каранаваныя асобы і князі-хрысціяне за агульначалавечыя заслугі.
За час існавання ордэна ім былі ўзнагароджаны 9 балгараў і 52 замежнікі.
Пасля вераснёвага перавароту ў Балгарыі і запанавання левых сіл ордэн быў ліквадаваны. Сёння ордэн Святых Роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія ўсё яшчэ захоўваецца Балгарскім Царскім домам у выгнанні, як дынастычная ўзнагарода.
Палажэнне аб узнагародзе
[правіць | правіць зыходнік]Для ўзнагароджвання вайсковых, духоўных і цывільных асоб, якія дасягнулі найвышэйшых пасад у дзяржаўнай іерархіі і атрымалі найвышэйшыя ступені іншых балгарскіх ордэнаў. Таксама маглі ўзнагароджвацца замежныя каранаваныя асобы і князі-хрысціяне за агульначалавечыя заслугі.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Знак і ланцуг ордэна
[правіць | правіць зыходнік]Знак орэна | Ланцуг ордэна |
---|---|
Вялікі Магістарскі ланцуг ордэна Святых Роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія | |
|
28 звенняў:
З’яўляецца прывілегіяй толькі цара Балгарыі, як Вярхоўнага Магістра ордэна. |
Вялікі ланцуг ордэна Святых Роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія | |
Памер знака:
|
24 звенні:
|
Малы ланцуг ордэна Святых Роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія | |
Памер знака:
|
26 эліпсападобных звенняў.
|
Вялікі крыж ордэна Святых Роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія | |
Памер знака:
|
няма
Носіцца на шырокай стужцы аранжавага колеру ленте цераз правае плячо. |
Узнагароджаныя ордэнам
[правіць | правіць зыходнік]Падданыя Балгарыі:
- Фердынанд I, цар Балгарыі (Вялікі Магістарскі ланцуг);
- Барыс III, цар Балгарыі;
- Кірыл, князь Прэслаўскі;
- Ёсіф I, Экзарх Балгарскай праваслаўнай царквы;
- Іван Гешаў, прэм’ер-міністр;
- Васіл Радаславаў, прэм’ер-міністр;
- Іван Вазаў, народны пісьменнік;
- Сімяон, Мітрапаліт Варненскі і Прэслаўскі;
- Данаіл Нікалаяў, генерал пяхоты.
Кіраўнікі замежных дзяржаў:
- Вільгельм II, імператар Германіі;
- Георг VI, кароль Вялікабрытаніі;
- Франц Іосіф I, імператар Аўстра-Венгрыі;
- Мікалай II, імператар Расіі;
- Віктар Эмануіл III, кароль Італіі;
- Карл I, імператар Аўстра-Венгрыі;
- Аляксандр I, кароль Югаславіі.
У перыяд пасля Першай сусветнай вайны ордэнам узнагароджваліся кіраўнікі дзяржаў, а гэтаксама палітычныя кіраўнікі краін Восі:
- Ігнацы Масціцкі, прэзідэнт Польшчы;
- Беніта Мусаліні, прэм’ер-міністр Італіі;
- Герман Герынг, прэм’ер-міністр Прусіі (малы ланцуг);
- Ёахім фон Рыбентроп, міністр замежных спраў Германіі;
- Міхай I, кароль Румыніі;
- Міклаш Хорці, рэгент Венгерскага каралеўства.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Денков, В. (2001) Български ордени и медали, Сафія: Кібела.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Денков, В. (2001) Български ордени и медали, Сафія: Кибела.
- Павлов. П. (2003) Български ордени и медали, ????: ????.
- Петров, T. (2000) Ордени и медали в България, Сафія: ????.
- Потрашков, С. (2007) Ордена и медали стран мира, Масква: Эксмо. ISBN 978-5-699-20917-0