Перайсці да зместу

Оскар Рамера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Оксар Рамера
ісп.: Óscar Romero
Оксар Рамера
Дэвіз: Sentire cum Ecclesia (Адчувай з Царквой)
Герб
2-і Roman Catholic Bishop of Santiago de María[d]
15 кастрычніка 1974 — 3 лютага 1977
Дыяцэзія Roman Catholic Diocese of Santiago de María[d]
Папярэднік Francisco José Castro y Ramírez[d]
Пераемнік Arturo Rivera y Damas[d]
7-ы Roman Catholic Archbishop of São Salvador da Bahia[d]
3 лютага 1977 — 24 сакавіка 1980
Дыяцэзія Roman Catholic Archdiocese of San Salvador[d]
Папярэднік Luis Chávez y González[d]
Пераемнік Arturo Rivera y Damas[d]
тытулярны біскуп
5 красавіка 1970 — 15 кастрычніка 1974
Дыяцэзія Tambeae titular see[d]
Папярэднік Francisco Raval Cruces[d]
Пераемнік Angélico Sândalo Bernardino[d]
дапаможны біскуп
25 красавіка 1970 — 15 кастрычніка 1974
Дыяцэзія Roman Catholic Archdiocese of San Salvador[d]

Адукацыя
Дзейнасць ксёндз
Нараджэнне 15 жніўня 1918(1918-08-15)[1][2][…]
Смерць 24 сакавіка 1980(1980-03-24)[1][2][…] (61 год)
Бацька Сантас Рамера
Маці Гуадэлупэ дэ Хесус Гальдамес
Прыняцце свяшчэннага сану 4 красавіка 1942
Епіскапская хіратонія 23 лютага 1977

Аўтограф Выява аўтографа

Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

О́скар Арну́льфа Раме́ра і Гальда́мес (ісп.: Óscar Arnulfo Romero y Galdámez, мансеньёр Рамера; 15 жніўня 1917, Сьюдад Барыяс — 24 сакавіка 1980, Сан-Сальвадор) — каталіцкі святар, чацверты архібіскуп Сан-Сальвадорскі. На пасадзе выступаў супраць галечы, сацыяльнай няроўнасці, забойстваў і катаванняў, і сам быў забіты падчас служэння.

У 1997 годзе залічаны да Слугаў Божых, шануецца таксама ў англіканскай і лютэранскай цэрквах. яго статуя знаходзіцца сярод дзесяці мучанікаў XX стагоддзя, размешчаных над Вялікімі заходнімі дзвярыма Вэстмінстэрскага абацтва ў Лондане.

Оскар Рамера нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і тэлеграфіста Сантаса Рамера і Гуадэлупэ дэ Хесус Гальдамес. Меў 5 братоў і 2 сёстраў. Хлопчык меў слабое здароўе і рос маўклівы і замкнуты. З дзяцінства любіў бываць у царкве, у вольны час выпраўляўся ў адзін з двух храмаў у месце.

Скончыўшы тры класы дзяржаўнае школы, працягнуў навучанне з выкладчыцай Анітай Іглесыяс. Бацька вучыў Оскара цяслярскай справе, якой ён меў займацца.

У трынаццацігадовым узросце паступіў у семінарыю ў Сан Мігелі, адкуль быў пераведзены ў нацыянальную семінарыю ў Сан-Сальвадоры. Пасля працягнуў навучанне ў Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме, дзе атрымаў ліцэнцыят у тэалогіі.

4 красавіка 1942 у Рыме быў рукапакладзены ў святары[4]. У 1943 быў адкліканы біскупам на радзіму, куды накіраваўся з сябрам-святаром айцом Вальядарасам. На Кубе іх затрымала паліцыя і змясціла ў лагер для інтэрнаваных, бо яны прыбылі з фашысцкае Італіі. Прабылі ў зняволенні некалькі месяцаў і былі вызвалены толькі дзякуючы хваробе Вальядараса.

На радзіме Рамера атрымаў прызначэнне ў муніцыпалітэт Анаморас, пасля пераехаў у Сан-Мігель, дзе служыў парафіяльным святаром цягам 20 гадоў[4]. Развіваў разнастайныя апостальскія групы, стварыў групу ананімных алкаголікаў, удзельнічаў у пабудове кафедральнага сабора. Пасля быў прызначаны рэктарам міжепархіяльнай семінарыі ў Сан-Сальвадоры. У 1966 годзе быў абраны сакратаром епіскапальнай канферэнцыі Сальвадора. Таксама стаў галоўным рэдактарам епархіяльнай газеты Orientación, якая пры ім трымалася ўмеранага кансерватызму і адстойвала традыцыйнае паняцце пра настаўную ролю царквы (Magisterium Ecclesiae).

Архібіскупства

[правіць | правіць зыходнік]
Бюст Оскара Рамера

У 1970 годзе Рамера быў прызначаны дапаможным біскупам Сан-Сальвадора. У 1974 прыняў прызначэнне біскупам епархіі Сант’яга-дэ-Марыя.

23 лютага 1977 Рамера стаў архібіскупам Сан-Сальвадора. Гэта выклікала пэўнае незадаволенне і скептыцызм з боку больш прагрэсіўнае часткі сальвадорскіх святароў, асабліва прыхільнікаў марксізму; дзяржава ж вітала яго прызначэнне.

12 сакавіка 1977 невядомыя ў ваеннай форме расстралялі сябра Рамера, прагрэсіўнага святара-езуіта Рутыліа Грандэ, арганізатара хрысціянскіх нізавых суполак сярод найбяднейшых сялян. яго смерць аказала надзвычайны ўплыў на Рамера, які пазней заўважыў: «Гледзячы на мёртвага Рутыліа, я падумаў: „Калі яго забілі за тое, што ён рабіў, значыць, мая чарга ісці па тым жа шляху“»[5]. Рамера заклікаў урад на чале з Артура Арманда Малінам высветліць абставіны смерці сябра, аднак яго патрабаванне праігнаравалі. У прэсе пачалася кампанія супраць «святароў трэцяга свету», якіх абвясцілі вінаватымі ў распальванні варажнечы і класавае барацьбы[6]. У адказ на забойства айца Рутыліа Рамера выказаў нечаканы радыкалізм, выступіўшы супраць галечы, сацыяльнай няроўнасці, забойстваў і катаванняў[7].

Оскар Рамера (фрэска)

У 1979 годзе да ўлады ў Сальвадоры прыйшла Рэвалюцыйная ўрадавая хунта. На адрас Рамера амаль штодня сталі надыходзіць пагрозы. Ён выступіў з асуджэннем ЗША за аказанне ваеннай дапамогі новаму ўраду і ў лютым 1980 напісаў Джымі Картэру пра тое, што павелічэнне ваеннае дапамогі з боку ЗША «абгострыць несправядлівасць і рэпрэсіі», накіраваныя супраць людзей, якія часта змагаюцца за элементарныя чалавечыя правы[8]. Урад ЗША, не жадаючы, каб Сальвадор стаў «другім Нікарагуа», ніяк не адгукнуўся на заклікі архібіскупа.

Сваёй заступніцкай пазіцыяй архібіскуп Рамера стаў вядомы і па-за межамі краіны. У лютым 1980 года яму было нададзенае званне ганаровага доктара Каталіцкага ўніверсітэта гораду Лёвен. Пад час паездкі ў Еўропу Рамера сустрэўся з папам Янам Паўлам II і выказаў заклапочанасць тым, што адбываецца ў яго краіне[6].

У тым жа годзе, калі быў забіты айцец Грандэ, з’явіліся ўлёткі з надпісам «Будзь патрыётам! Забі святара!» У сваёй прамове ў Лёвенскім універсітэце, апавядаючы пра ганенні на царкву, Рамера сказаў:

" Меней чым за тры гады больш за пяцьдзясят святароў зазналі напады, пагрозы і паклёп. Шэсць з іх забітыя і прызнаныя мучанікамі; шматлікія катаваныя, іншыя выгнаныя з краіны. Аб’ектамі пераследу сталі і пабожныя жанчыны. На епархіяльную радыёстанцыю, каталіцкія адукацыйныя ўстановы і хрысціянскія арганізацыі стала нападаюць, пагражаюць ім бомбамі. Некалькі кляштараў разрабавана.
Оскар Рамера, 2 лютага 1980
"

24 сакавіка 1980 года пад час набажэнства ў капліцы больніцы «Боскага провіду» архібіскуп Рамера быў забіты стрэлам у галаву з вінтоўкі М-16А1. Забойства адбылося праз дзень пасля казані, у якой ён заклікаў сальвадорскіх салдат як багабоязных хрысціян спыніць гвалт і парушэнні правоў чалавека.

Імаверна, Рамера загінуў ад рук правых эскадронаў смерці. Гэтую думку пацвярджае афіцыйны даклад ААН 1993 года, дзе паведамляецца, што загад пра забойства аддаў Раберта д’Абюсон, заснавальнік і лідар Нацыяналістычнага рэспубліканскага альянсу, неафашыст і арганізатар эскадронаў смерці. У 2004 суд ЗША паводле іску праваабарончае арганізацыі «Цэнтр правасуддзя і адказнасці» прызнаў Альвара Рафаэля Саравію, начальніка бяспекі пры Раберта д’Абюсонэ і актыўнага ўдзельніка эскадронаў смерці, вінаватым у падрыхтоўцы і ўдзеле ў забойстве архібіскупа Рамера.

Пахаванне Рамера адбылося ў кафедральным саборы Сан-Сальвадора. На памінальнай службе 30 сакавіка 1980 прысутнічала больш за 250 тысяч чалавек з розных краін свету. Пад час цырымоніі на плошчы перад саборам выбухнула бомба, пасля чаго прагучалі стрэлы. Пачалася паніка, падчас якой загінулі некалькі дзясяткаў чалавек. Забойства Рамера стала прадмовай да грамадзянскай вайны ў Сальвадоры.

Статуі мучанікаў XX стагоддзя на заходнім фасадзе Вэстмінстэрскага абацтва: Максіміліян Кольбэ, Манчэ Масемола, Джанані Лувум, княгіня Лізавета Фёдараўна, Марцін Лютэр Кінг, Оскар Рамера, Дзітрых Банхёфер, Эстэр Джон, Лусіян Тапіеды і Ван Чжымін

Дзейнасці Оскара Рамера на посце архібіскупа прысвечаны амерыканскі мастацкі фільм «Рамера». Таксама забойства Оскара Рамера адлюстраванае ў мастацкім фільме «Сальвадор» рэжысёра Олівера Стоўна.

Зноскі

  1. а б Blessed Oscar Romero // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Oscar Romero // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.giovaniemissione.it/index.php?option=content&blog=on&task=view&id=374&Itemid=117 Праверана 16 кастрычніка 2018.
  4. а б Archbishop Oscar Arnulfo Romero (англ.). International Day for the Right to the Truth Concerning Gross Human Rights Violations and for the Dignity of Victims. ААН. Праверана 26 чэрвеня 2014.
  5. Michael A. Hayes, David Tombs. Truth and memory: the Church and human rights in El Salvador and Guatemala. — Gracewing Publishing, April 2001. — ISBN 978-0-85244-524-2.
  6. а б John Dickson.. Oscar Romero of El Salvador: informal adult education in a context of violence (англ.). infed (3 лістапада 2005). Праверана 26 чэрвеня 2014.
  7. Eaton, Helen-May. The impact of the Archbishop Oscar Romero's alliance with the struggle for liberation of the Salvadoran people: A discussion of church-state relations (El Salvador) // Theses and Dissertations (Comprehensive). — Wilfrid Laurier University, 1991.
  8. Текст письма Архівавана 5 лютага 2011. (англ.)