Оскар Мілаш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з О. Мілаш)
Оскар Мілаш
Дата нараджэння 28 мая 1877(1877-05-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 сакавіка 1939(1939-03-02)[1][2][…] (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці паэт, перакладчык, дыпламат, драматург, эсэіст, пісьменнік
Альма-матар
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Сайт milosz.planetaclix.pt/mi…
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

О́скар Мі́лаш герба Любіч (фр.: Oscar Vladislas de Lubicz Milosz, літ.: Oskaras Milašius; 28 мая 1877, мястэчка Чарэя, цяпер вёска ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці — 2 сакавіка 1939, Фантэнбло, Францыя) — французскі паэт, вучоны-арыенталіст; дзядзька і настаўнік лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1980) Чэслава Мілаша.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў мястэчку Чарэя ў сям’і Уладзіслава дэ Любіч Мілаша, былога афіцэра расійскай арміі, і Марыі Разаліі Разенталь (паходзіла з варшаўскіх яўрэяў).

З 1889 года жыў у Парыжы, навучаўся ў ліцэі Жансон-дэ-Саі, пасля вывучаў асірыйскую мову і іўрыт у Школе ўсходніх моў.

У 1904 годзе, пасля смерці бацькі, вярнуўся ў Чарэю, дзе мусова заняўся вялікай гаспадаркай[5].

Прадстаўніцтва Літвы ў Францыі. Оскар Мілаш — трэці злева ў ніжнім раду

Пасля Першай сусветнай вайны ў публічных выступах прапагандаваў ідэю стварэння незалежнай літоўскай дзяржавы. У 1925 годзе быў першым прадстаўніком Літвы ў Францыі, у 1925—1938 гадах — дарадцам пасольства Літвы ў Парыжы. У 1931 годзе атрымаў французскае грамадзянства.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў «Паэмай упадку» («Le Poéme des Décadences») ў 1899 годзе. Акрамя вершаваных твораў, пакінуў драматычныя сачыненні («Мігель Маньяра», «Мефібасет», «Саул з Тарса»), містычныя трактаты-паэмы «Ars Magna» (1924) і «Les Arcanes» (1927), раман «L’Amoureuse Initiation» (1910), выдаў зборнік літоўскіх песняў і казак ва ўласным перакладзе на французскую мову.

Свае творы падпісваў Oscar Vladislas de Lubicz Milosz, O. V. de L. Milosz.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Le Poème des Décadences, 1899
  • Les Sept Solitudes, 1906
  • L’Amoureuse Initiation, roman1910
  • Les Éléments, 1911
  • Chefs d’œuvre lyriques du Nord, traductions, 1912
  • Miguel Mañara. Mystère en six tableaux. 1913
  • Mephiboseth, théâtre, 1914
  • Saul de Tarse, théâtre, 1914 (non publié)
  • Symphonies, Nihumim, 1915
  • Épître à Storge, 1917
  • Adramandoni, 1918
  • La Confession de Lemuel, 1922
  • Ars Magna, 1924
  • Les Arcanes, 1927
  • Les origines ibériques du peuple Juif, 1932
  • Les origines de la nation lituanienne, 1936
  • Psaume de l’Étoile du matin, 1936
  • La Clef de l’Apocalypse, 1938

Поўны збор твораў Оскара Мілаша выдадзены ў 13 тамах у парыжскім выдавецтве Silvaire/du Rocher. Усе паэмы Мілаша абагульненыя ў 2 тамах «Паэзія» (Poésies).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Ордэнам Ганаровага легіёна (1931).

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Oskar Wladislaw de Lubicz Milosz // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Oskar Wladislaw De Lubicz Milosz // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. https://gallica.bnf.fr/ark:/12148/bpt6k6541786r/f40.image.r=%22Milosz%20Oscar%22
  5. Сяргей Харэўскі. Чарэя Мілаша // «Новы час» : газета. — 20 кастрычніка 2010.(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Lebois A. L’Œuvre de Milosz. Paris: Denoël, 1960.
  • Buge J. Milosz en quête du divin. Paris: Nizet, 1963
  • Richter A. Milosz. Paris: Editions Universitaires, 1965
  • Bellemin-Noel J. La Poésie-philosophie de Milosz: essai sur une écriture. Pari: Klincksieck, 1977.
  • Richer J. Aspects Esotériques de l’Œuvre Littéraire. Paris: Dervy-livres, 1980, p. 192—236.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]