Перайсці да зместу

Павел Аляксандравіч Рыбак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Павел Рыбак
Поўнае імя Павел Аляксандравіч Рыбак
Нарадзіўся 11 верасня 1983(1983-09-11)[1] (42 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 188 см[2]
Вага 83 кг[2]
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2001 Беларусь Тарпеда-МАЗ (Мінск) 9 (0)
2002—2006 Беларусь Лакаматыў (Мінск) 57 (3)
2003   Беларусь Ліда 7 (0)
2004   Беларусь Смаргонь 14 (2)
2007—2008 Беларусь Гомель 40 (2)
2009—2010 Беларусь Мінск 51 (1)
2011—2014 Беларусь Нёман (Гродна) 111 (3)
2015—2019 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 127 (12)
2020 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 14 (1)
2021 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 20 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001 Беларусь Беларусь (да 19) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Павел Рыбак (нар. 11 верасня 1983, Гродна) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў займацца футболам у Гродна, але потым апынуўся ў Мінску. Гуляў за розныя клубы, а ў 2011 годзе вярнуўся ў гродзенскі «Нёман», дзе стаў асноўным цэнтральным абаронцам (зрэдку выкарыстоўваўся як апорны паўабаронца). Улетку 2014 года, пасля зыходу з клуба Івана Дзенісевіча, стаў капітанам каманды.

У снежні 2014 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[3]. У складзе «Шахцёра» трывала замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У лістападзе 2015 года падоўжыў кантракт з салігорцамі[4]. У сезоне 2016 дапамог камандзе выйграць срэбраныя медалі чэмпіянату, а сам быў прызнаны найлепшым абаронцам турніру. У снежні 2016 года яшчэ на адзін сезон падоўжыў пагадненне з «Шахцёрам»[5]. У сезоне 2017 стаў таксама капітанам «гарнякоў». У кастрычніку 2017 года стала вядома, што Рыбак застанецца ў камандзе на наступны сезон[6].

У студзені 2018 года з’явілася інфармацыя аб там, што абаронца можа пакінуць «Шахцёр»[7], аднак у выніку Павел застаўся ў клубе, толькі перадаў капітанства Андрэю Клімовічу. У сезоне 2018 быў іграком стартавага складу і другі раз быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату Беларусі. Сітуацыя паўтарылася ў 2019 годзе, калі абаронца толькі ў ліпені не гуляў з-за траўмы і трэці раз быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату.

У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр», а ў студзені 2020 года стаў іграком «Іслачы»[8]. Быў асноўным абаронцам каманды, з мая па верасень не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў склад.

У студзені 2021 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ[9]. Пачынаў сезон 2021 у стартавым складзе каманды, з чэрвеня стаў радзей з’яўляцца на полі. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[10] і завяршыў прафесійную кар’еру.

Трэнерская кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля завяршэння кар’еры стаў працаваць трэнерам у акадэміі мінскага «Дынама».

У снежні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[11].

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2001Д1Тарпеда-МАЗБеларусь90
2002Д2ЛакаматыўБеларусь90
2003 (1)Д1ЛакаматыўБеларусь40
2003 (2)Д2ЛідаБеларусь70
2004Д2СмаргоньБеларусь142
2005Д1ЛакаматыўБеларусь201
2006Д1ЛакаматыўБеларусь242
2007Д1ГомельБеларусь211
2008Д1ГомельБеларусь191
2009Д1МінскБеларусь230
2010Д1МінскБеларусь281
2011Д1НёманБеларусь232
2012Д1НёманБеларусь280
2013Д1НёманБеларусь291
2014Д1НёманБеларусь310
2015Д1ШахцёрБеларусь252
2016Д1ШахцёрБеларусь242
2017Д1ШахцёрБеларусь282
2018Д1ШахцёрБеларусь274
2019Д1ШахцёрБеларусь232
2020Д1ІслачБеларусь141
2021Д1БАТЭБеларусь201

Грамадзянская пазіцыя

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[12].

  1. Pavel Rybak // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 https://fcbate.by/ru/team/first-team/id2470
  3. Павел Рыбак перешел из "Немана" в солигорский "Шахтер" (руск.). football.by (8 снежня 2014). Праверана 8 лютага 2024.
  4. "Шахтер" продлил контракты с Рыбаком и Старгородским (руск.). football.by (12 лістапада 2015). Праверана 8 лютага 2024.
  5. Бушма и Рыбак продлили соглашения с "Шахтером", Игнятиевич и Котенко покинули клуб (руск.). football.by (2 снежня 2016). Праверана 8 лютага 2024.
  6. Януш, Матвейчик и еще пять игроков основного состава продлили контракты с «Шахтером» (руск.). by.tribuna.com.
  7. «Шахтер» может расстаться с Янушем, Бурко и Олехновичем (руск.). by.tribuna.com.
  8. Рыбак подписал контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (1 студзеня 2020). Праверана 8 лютага 2024.
  9. Павел Рыбак перешел из "Ислочи" в БАТЭ (руск.). football.by (27 студзеня 2021). Праверана 8 лютага 2024.
  10. Павел Рыбак покинул БАТЭ (руск.). football.by (26 студзеня 2022). Праверана 8 лютага 2024.
  11. Александр Глеб, Владимир Бушма, Павел Рыбак и другие получили тренерскую лицензию "В" (руск.). football.by (14 снежня 2023). Праверана 8 лютага 2024.
  12. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 8 лютага 2024.