Павел Канстанцінавіч Валынцэвіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Павел Валынцэвіч
Павел Валынцэвіч.jpg
Род дзейнасці: святар, фатограф
Дата нараджэння: 15 мая 1875(1875-05-15)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:

Сцяг Расійскай імперыі Расійская імперыя Польшча Польская Рэспубліка

Сцяг СССР Савецкі Саюз
Дата смерці: красавік 1962 (86 гадоў)
Месца смерці:
Альма-матар:
Узнагароды і прэміі:

Павел Канстанцінавіч Валынцэвіч (1875, мястэчка Вялікая Бераставіца1962, Ваўкавыск) — праваслаўны святар, адзін з пачынальнікаў беларускай фатаграфіі[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 15 мая 1875 года ў мястэчку Вялікая Бераставіца Гарадзенскага павета, у беднай шматдзетнай сям'і дыякана[3] мясцовай царквы. У 1897 годзе скончыў Віленскую духоўную семінарыю, пасля чаго ажаніўся з дачкой святара Дзмітрыя Някрасава, які служыў у г. Вільня, Верай[4]. У той жа год пачаў свой службовы шлях псаломшчыкам пры царкве ў вёсцы Мастаўляны на Беласточчыне[5]. 6 красавіка 1899 года, вакантнае месца свяшчэнніка ў сяле Касута Вілейскага павета было саступлена маладому псаломшчыку. 25 мая ён быў пасвячоны ў духоўны сан іерэя і прызначаны настаяцелем Касуцкай Свята-Петрапаўлаўскай царквы[6].

З 9 кастрычніка 1902 г. па 1904 год Павел Валынцэвіч працаваў інспектарам царкоўна-прыходскіх школ Дзісенскага павета (без прыхода). З 17 лістапада 1904 года ўзначаліў прыход Свята-Мікалаеўскай царквы ў вёсцы Узмёны (сёння – Міёрскі раён), дзе праслужыў 43 гады. У 1947 годзе прылічаны за штат. Пасля служыў настаяцелем цэркваў у мястэчку Крэва, в. Сабакінцы (цяпер Першамайскае) Гродзенскай вобласці, у 1957 годзе — в. Шарашова (Пружанскі раён Брэсцкай вобласці). Апошнія гады жыў у сям’і сына - мітрафорнага протаіерэя Сергія Валынцэвіча[7] ў г. Ваўкавыску. Памёр ў красавіку 1962 года. Пахаваны на гарадскіх могілках Ваўкавыска.

Павел Валынцэвіч меў шырокае кола інтарэсаў. Пісаў карціны і іконы, захапляўся астраноміяй і прыродазнаўствам, карыстаўся сонечным гадзіннікам і менавіта па ім выстаўляў час на кішэнным. Сабраў вялікую бібліятэку, якой карысталіся ўсе яго знаёмыя і вернікі. Жыва цікавіўся палітыкай, разводзіў пчол. Найбольшым яго захапленнем было фатаграфаванне. Гэтай новай незвычайнай справай айцец Павел зацікавіўся менавіта ў Касуце. Там і пачаў фатаграфаваць, і першы яго фотаздымак – Свята-Петра-Паўлаўская царква – 1900 год[6].

Свята-Петра-Паўлаўская царква ў Касуце

Здымаў усё, што было навокал, усе падзеі, якія назіраў: бажніцы, гасцей, уборку ўраджаю, будаўніцтва дома, прыродныя з’явы[8].

25 гадоў ён здымаў сваю сям’ю (тры пакаленні), месцы, дзе яны доўга жылі або бывалі наездамі, будні бліжэйшага асяроддзя.[8]. Унікальнасць фотаархіва Паўла Валынцэвіча яшчэ і ў тым, што вялікая колькасць крохкіх шкляных негатываў прайшлі праз дзве сусветныя вайны, праз калектывізацыю і гады Савецкай улады, і пры гэтым захаваліся цалкам. Самы стары негатыў калекцыі датуецца пачаткам ХХ стагоддзя, а апошні – 1959 годам.[8]. Усяго святаром-фатографам было зроблена больш за 300 кадраў. У іх аўтар паказваў жыццё заходнебеларускай правінцыі таго часу, тых месцаў, дзе ён служыў, альбо ў якіх бываў падчас паездак[5].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]