Свята-Петрапаўлаўская царква (Касута)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Петрапаўлаўская царква
Царква Святых Першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла
54°30′39,40″ пн. ш. 27°04′01,70″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Касута
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Маладзечанская епархія
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Стан дзейная
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Петрапаўлаўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Касута Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Царква ў 1900 г.

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1868 г. з бутавага каменю і цэглы.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя чатырохчасткавая: трох'ярусная (васьмярык на 2 чацвярыках) званіца, прамавугольная трапезная, кубападобная малітоўная зала, нізкая паўкруглая апсіда. Шатровае пакрыццё званіцы і чатырохсхільны дах асноўнага аб'ёму завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на васьмігранных барабанах. Галоўны і бакавыя ўваходы вырашаны арачнымі праёмамі, якія аформлены парталамі, галоўны вылучаны трохвугольным франтонам. Сцены прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі з руставанымі архівольтамі. У аздабленні будынка выкарыстаны формы старажытнарускай архітэктуры: кілепадобныя аркі, аркатурныя фрызы, філёнгі, лапаткі, прафіляваныя карнізы. Атынкаваныя і пабеленыя элементы архітэктурнага дэкору кантрастна вылучаюцца на фоне паліхромнай бутавай муроўкі.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр'ер у 1901 годзе

У інтэр'еры аб'ёмы звязана паміж сабой шырокімі арачнымі праёмамі. Трапезная і малітоўная зала перакрыты люстранымі скляпеннямі драўлянай канструкцыі, апсіда — конхай.

Капліца[правіць | правіць зыходнік]

Капліца

Побач з царквой. Пабудавана ў 19 ст. з бутавага каменю і дрэва.

Твор народнага дойлідства. Да прамавугольнай у плане пад двухсхільным дахам малітоўнай залы далучаны квадратны прытвор, над якім узведзена драўляная чацвярыковая званіца, завершаная шатром з макаўкай.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]