Палац Пацёмкіна (Крычаў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Палац Пацёмкіна, Крычаў)
Jump to navigation Jump to search
Палац
Палац Пацёмкіна
Фото путешествия по Беларуси 428.jpg
53°41′16″ пн. ш. 31°42′47″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Крычаў
Архітэктурны стыль ранні класіцызм з элементамі неаготыкі
Аўтар праекта І. Староў
Заснавальнік Р. Пацёмкін
Дата заснавання 1787
Будаўніцтва 17781787 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Г000479шыфр 512Г000479

Палац Пацёмкіна (Магілёўская вобласць)
Палац Пацёмкіна
Палац Пацёмкіна

Палац Пацёмкіна — помнік архітэктуры ранняга класіцызму (з пазнейшымі наслаеннямі элементаў псеўдагатычнага стылю), пабудаваны ў перыяд з 1778 па 1787 гады Рыгорам Пацёмкіным па праекце Івана Старова[1]. Размешчаны па адрасе: горад Крычаў, вул. Ленінская, д. 59.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Рыгор Пацёмкін і Кацярына II (сучасны калаж)
Гістарычнае фота вул. Шашэйнай і палаца

У 1772 годзе адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай, па якім Крычаўскае староства(руск.) бел. ўвайшло ў склад Расійскай імперыі. Першы час ім кіраваў ранейшы ўладальнік Ежы Мнішак, але з-за яго адмовы прысягнуць на вернасць Кацярыне II, гэтая ўласнасць у 1775 годзе была канфіскаваная на карысць дзяржавы. Пазней у 1776 годзе імператрыца падарыла гэтыя ўладанні свайму фаварыту(руск.) бел. Рыгору Пацёмкіну[2].

Будаўніцтва палаца вялося ў Крычаве ў 17781787 гадах. Праект выканаў аўтар Таўрыйскага палаца ў Пецярбургу Іван Староў. Будынак у плане мае выгляд манаграмы «П» і «Е» (ініцыялы графа і імператрыцы). Побач быў разбіты сядзібны парк (цяпер захаваліся толькі асобныя дрэвы)[3].

Кацярына II прыбыла ў Крычаў у разгар сцюжы 19 студзеня 1787 года падчас падарожжа ў Крым(руск.) бел.. У палацы яна «абрала абедаць і начаваць. На двары перад палацам Пацёмкіна, дзе знаходзілася гасударыня, гарэла цудоўная ілюмінацыя да самага світанку». На наступны дзень раніцай імператрыца паехала далей у Чэрыкаў[4].

У канцы XVIII стагоддзя Пацёмкін альбо прадаў[5] альбо прайграў у карты[3] свае крычаўскія ўладанні шляхцічу Яну Галынскаму. Падчас гарадскога пажару ў 1840-я гады палац моцна пацярпеў і быў адноўлены з некаторымі зменамі. Крыху пазней Стэфан Галынскі вырашыў перарабіць палац пад сучасную архітэктурную моду. Над вокнамі другога паверха былі вылеплены спічастыя сандрыкі (не захаваліся). Цэнтральны уваход, які раней упрыгожваў 4-калонны порцік з балконам, стаў упрыгожаны псеўдагатычным рызалітам з гранёнымі пілонамі, а таксама вуглавымі пілонамі, якія завяршаліся зубцамі і нагадвалі вежы. Пазней была пабудавана брама, стылізаваная пад каменныя егіпецкія піраміды[5].

У 1917 годзе ўсе каштоўнасці былі экспрапрыяваныя(руск.) бел. савецкай уладай. У будынку была адкрыта школа, у якой вучыліся многія вядомыя пасля крычаўляне — двойчы Герой Савецкага Саюза генерал арміі Іосіф Гусакоўскі, перакладчык і літаратуразнавец, лаўрэат Сталінскай прэміі трэцяй ступені Яўген Мазалькоў(руск.) бел., міністр замежных спраў Беларускай ССР Кузьма Кісялёў і іншыя.

У 1950-я гады будынак быў перапланаваны і тут размясцілася школа-інтэрнат. Паступова палац прыйшоў у нягодны стан і быў закінуты[3].

У 1980-х гадах пачаліся работы па рэстаўрацыі палаца, але з-за недахопу фінансавання помнік быў закансерваваны амаль на 20 гадоў. У 2003 годзе будынак быў уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей[5]. Рэстаўрацыя была завершана ў 2008 годзе, у палац перамясціліся Крычаўскі раённы краязнаўчы музей і ЗАГС.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Задні фасад

Мураваны П-падобны ў плане двухпавярховы будынак, накрыты пакатым двухсхільным дахам. Кампазіцыйны цэнтр абодвух паверхаў — вялікія круглыя залы, якія выступаюць з асноўнага аб'ёму будынку ў бок панадворку. Галоўны фасад мае рысы несапраўднай готыкі: цэнтр вылучаны рызалітам, раскрапаваным гранёнымі пілонамі, кутнія пілоны завершаныя зубцамі і нагадваюць вежы, вокны стральчатай формы, што надае палацу строгасць і манументальнасць.

Астатнія фасады расчлянёныя пілястрамі, вокны на першым паверсе прамавугольныя, на другім — паўцыркульныя.

Тарцы бакавых крылаў вырашаныя ў строгіх класіцыстычных формах, завершаны трохвугольнымі франтонамі. Вокны аздобленыя сандрыкамі: лучковымі на першым і трохвугольнымі на другім паверсе.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Першапачатковая анфіладная планіроўка змененая ў 1950-я гады[3].

Усяго налічвалася больш за 60 прасторных пакояў. На першым паверсе па цэнтральнай восі знаходзілася парадная група памяшканняў — вестыбюль з лесвіцай і авальная зала. Памяшканні былі багата аздоблены ляпнымі ўпрыгожваннямі, мелі ўнікальныя парадныя лесвіцы і сістэму рэдкіх мармуровых камінаў аздобленых кафляй[3].

Парк і гаспадарчыя пабудовы[правіць | правіць зыходнік]

Перад палацам быў пейзажны парк (збярогся часткова), за палацам — П-падобны ў плане будынак стайні, фасады якой былі аздобленыя аркатурай і пладовы сад[3].

Зноскі

  1. Марцэлеў С. В. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць — Мінск: БелСЭ, 1986. — 408 с.
  2. Мяцельскі A. A. Старадаўні Крычаў: Гістарычна-археалагічны нарыс горада ад старажытных часоў да канца XVIII ст. — Мінск: Беларуская навука, 2003. — 167 с. — ISBN 985-08-0541-2.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 Борисенко Н. С. Могилёвщина — мой любимый Приднепровский край (сборник экскурсий). Части 1-11 — Могилёв: Могилёв. обл. укруп. тип., 2007. — 832 с. — ISBN 978-985-6848-05-9.
  4. Дембовецкий А. С.(руск.) бел. Опыт описания Могилевской губернии. В 3-х книгах. Кн. 2 — Могилёв-на-Днепре: Тип. Губ. правления, 1884. — 1002 с.
  5. 5,0 5,1 5,2 Кричевский дворец: долгий путь к возрождению (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]