Палескія чыгункі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вакзал станцыі Баранавічы

Пале́ская чыгу́нка — дзяржаўная сетка чыгунак, пабудаваных у 18821907 гадах. Праходзіла па тэрыторыі Віленскай, Гродзенскай, Віцебскай, Мінскай, Валынскай, Магілёўскай, Чарнігаўскай, Арлоўскай губерніяў. Дарога знаходзілася ў вядзенні МШЗ (управа ў Вільні).

Гісторыя

Будынак адміністрацыі Палескай чыгункі ў Вільні (цяпер адміністрацыйны будынак ААТ «Літоўская чыгунка»)

Да з'яўлення першай чыгуначнай лініі на тэрыторыі Беларусі група буйных палескіх землеўласнікаў, сярод якіх былі князі Эдвін Друцкі-Любецкі, Уладзіслаў і Раман Сангушкі, Пётр Вітгенштэйн, графы Іван Тышкевіч, Аўгуст Замойскі, Стэфан і Канстанцін Патоцкія, хадайнічалі аб пракладцы чыгункі ад Беластока цераз Пружаны ў Пінск і далей на Валынь. Аднак у сувязі з падзеямі паўстання 1863—1864 гадоў ужо прынятае рашэнне было перагледжана і прызнанае неадпаведным мэтам ураду, які мкнуўся звязваць заходнія губерні не з Царствам Польскім, а з цэнтрам імперыі[1].

З пачатку 1880-х царскі ўрад актыўна заняўся нацыяналізацыяй прыватных чыгунак і пабудовай новых дарог. У 1891—1896 былі выкуплены Лібава-Роменская, Пецярбургска-Варшаўская, Дзвінска-Віцебская, Арлоўска-Віцебская, Паўднёва-Заходняя і Маскоўска-Брэсцкая чыгункі.

У 1881 годзе было падпісана найвышэйшае павяленне пра будаўніцтва 136-вёрставай галіны ЖабінкаПінск, дзе ўпершыню ў будаўніцтве чыгунак былі выкарыстаны чыгуначныя войскі. Дарога была пабудавана за адно лета. Гэтаму спрыялі раўнінная мясцовасць і амаль поўная адсутнасць штучных пабудоў. 9 лістапада 1882 на галіне быў распачаты пасажырскі і таварны рух. Лінія мела 74 масты, абслугоўвалася 8 паравозамі і 272 вагонамі.

24 студзеня 1883 ваенны міністр ізноў абвясціў пра неабходнасць будаўніцтва стратэгічных чыгунак праз Палессе. Гэтым разам сябры Асобае нарады загадалі мініст­ру шляхоў зносін прыняць усе меры дзеля своечасовага, не пазней чым трох­гадовага тэрміна сканчэння пабудовы Палескай чыгункі. У красавіку пачалося будаўніцтва ўчастку ВільняЛунінец і Лунінец — Пінск даўжынёй 353 вярсты, адчыненага 30 снежня 1884, а таксама ўчастку Лунінец — Роўна даўжынёю 182 вярсты, адчыненага 2 жніўня 1885 года. У 1886 былі ўведзены ў эксплуатацыю ўчасткі Лунінец — Гомель (15 лютага) і БаранавічыБеласток (23 лістапада)[2].

У 1886 Вільня-Ровенская і Пінская чыгункі перайменава­ныя ў Палескія чыгункі. Пасля адкрыцця 8 жніўня 1887 года галіны Гомель — Бранск агульная іх даўжыня склала 1408 вёрст.

У маі 1918 перададзеная НКШЗ. Некаторыя лініі адышлі да Польшчы. Па стане на пачатак 1991 года большасць ліній уваходзіла ў склад Беларускай і Прыбалтыйскай чыгунак.

Значэнне

Палеская чыгунка злучала паўднёвы захад Расіі з прыбалтыйскім, паўночна-заходнім, цэнтральна-прамысловым раёнамі. Мела ваенна-стратэгічнае значэнне, спрыяла распрацоўцы лясных масіваў Палесся, развіццю дрэваапрацоўчай і гарбарнай прамысловасці, росту гарадоў (Вільні, Слуцку, Беластоку, Брэста, Гомеля, Бранску). Адыгрывала істотную ролю ў экспарце лесу і яго вывазе на ўнутраны рынак.

Асноўныя лініі

Працягласць (паводле саслоўя на 1913 год) — 1904 вярсты (у тым ліку 1039 вёрст — дзвюхкалейнага шляху).

Рухомы склад

У 1885 годзе на Палескай чыгунцы налічвалася: 68 паравозаў, 200 пасажырскіх вагонаў і 1511 грузавых вагонаў. У 1905 — 410 пасажырскіх вагонаў і 7927 грузавых[3].

Інфраструктура

На Палескай чыгунцы былі пабудаваны чыгуначныя майстэрні (у Пінску, Вільні, Гомелі). На дарозе ўзведзеныя 412 драўляных і 235 металічных мастоў, 6 пуцепровадаў і іншыя штучныя пабудовы. Адчынены шпаланасычальны завод, 72 пакгаўзы. Дзейнічалі 17 вучэльняў і школ (на ст. Баранавічы, Брэст, Пінск, Лунінец), курсы па падрыхтоўцы службоўцаў па камерцыйным і тэхнічным руху.

Зноскі

  1. Андрей Киштымов, Валентина Яновская. По семи губерниям // Транспортный вестник. — 10 мая 2012.
  2. Будаўніцтва першых дарог на сайце http://history.rw.by, прысвечанаму гісторыі Беларускай чыгункі
  3. Полесские железные дороги (руск.). История строительства железных дорог в Беларуси. Беларуская чыгунка (6 ліпеня 2012).

Літаратура

Спасылкі

Шаблон:Пачатак артыкулу