Пальміра (Хойніцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Пальміра
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Пальміра на карце Беларусі ±
Пальміра (Хойніцкі раён) (Беларусь)
Пальміра (Хойніцкі раён)
Пальміра (Хойніцкі раён) (Гомельская вобласць)
Пальміра (Хойніцкі раён)

Пальмі́ра[1] (трансліт.: Paĺmira, руск.: Пальмира) — былы пасёлак у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Урочышча Пальміра вядомае з тэксту дакумента аб продажы ў лістападзе 1887 года маёнтку Хойнікі-Дэлістаў Канстанціна, сына Мечыслава, Прозара расійскім купцам з Арлоўскай губерні, карачаўскаму Міхаілу Пятровічу Аўраамаву і трубчэўскаму Гаўрылу Сямёнавічу Курындзіну. Сказана, што яшчэ раней 23 дзесяціны і 1 200 сажэняў зямлі ў гэтым урочышчы былі прададзеныя Аўгусту Краўчанку-Рудабельскаму і Аляксандру Такарскаму[2].

9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага міру з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана была часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Пальміра, аднак, апынуўся ў складзе часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападскага[3].

Пальміра на карце Упраўлення ваенных тапографаў 1924-26 гг.

1 студзеня 1919 года, паводле пастановы І з'езда КП(б) Беларусі, Хойніцкая воласць увайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У 1926 годзе дзевяць бяднейшых сялян з вёскі Малішаў аб'ядналіся ў камуну «Красный Рассвет». Валасны зямельны аддзел адвёў ёй 120 га зямлі ва ўрочышчы Пальміра, выдаў крэдыт. Старшынёй камуны стаў А. Ф. Сушчанка. Пазней быў арганізаваны калгас з сядзібай у Малішаве[4].

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года хутар Пальміра — у Малешаўскім сельсавеце Хойніцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 30 снежня 1927 года — у Валоцкім сельсавеце. З 20 лютага 1938 года — у складзе Палескай вобласці з цэнтрам у Мазыры.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Пальміры налічвалася 19 двароў з 55 жыхарамі.

У верасні 1941 года акупанты расстралялі ва ўрочышчы больш за 100 хойніцкіх яўрэяў[5].

В 1946 году я впервые после войны приехал в Хойники и услышал от мамы, как был зверски убит ее отец, мой дедушка Нохим, не захотевший эвакуироваться. Группа стариков: дедушка, мой родственник Левицкий Мойше, его больной внук Хаим и другие – шли в одной колоне. Впереди дедушка, которому вручили знамя. Фашисты и полицейские заставили еле шагающих старых, больных людей петь песни. Обреченных били, и вдруг дедушка начал петь и вслед за ним остальные. Они даже бодрее стали шагать. Нацисты заставили их замолчать, прекратить пение. Кто-то из местных жителей, наблюдавших шествие обреченных, сообщил немцам, что евреи поют не песню, а нараспев читают молитву «Шма Исроэль». Мои попытки узнать подробности тогда не увенчались успехом. Это казалось легендой. Намного позже в акте Чрезвычайной Государственной комиссии по Хойникам, я прочитал, что группу стариков с красным флагом водили по улицам поселка, а потом под пытками вывели на «Пальмир» и расстреляли. Нет, это уже не легенда, а жестокая правда. Но почему в документе Комиссии не сказано о том, что «группа стариков» – это были евреи, и только евреи? Почему не сказано о том, чтó они пели? Не знали? Невозможно!

У верасні 1943 года ўсе дамы ў пасёлку Пальміра былі спаленыя, але жыхарам пашчасціла ўратавацца[6].

Пасёлак скасаваны ў 1999 годзе.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Виноградов Д. Л. Живые прошлого страницы. / Дмитрий Леонидович Виноградов. — Минск: А. Н. Вараксин, 2018. С. 99 — 102
  3. Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85
  4. Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Хойніцкага раёна. — Мінск: БЭ, 1993. С. 53
  5. Матвей Милявский. Хойники – моя любовь и боль. // Мишпоха. № 16. 2005
  6. Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сборник архивных документов и материалов / сост.: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. — Минск: НАРБ; М.: Фонд «Историческая память», 2021. С. 317, 502

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]