Палітыка Ісландыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Оўлавюр Рагнар Грымсан, верасень 2011

Ісландыя — парламентска-прэзідэнтская рэспубліка. Члены парламенту, які называецца Альтынг (ісл. Alþingi), абіраюцца прамым галасаваннем кожныя 4 гады. Упершыню альтынг сабраўся ў 1930 годзе, што робіць яго самым старым дзеючым парламентам у свеце. Паводле вынікаў выбараў 2016 года, 48 % сяброў парламента складаюць жанчыны — гэта найбольш "жаночы" парламент свету (у сярэднім у свеце — 23 %)[1].

На чале ўрада стаіць прэм'ер, якога прызначае прэзідэнт. Прэзідэнцкія выбары адбываюцца праз 4 гады. Прэзідэнт Оўлавюр Рагнар Грымсан не змяняўся ў 1996-2016 гг.. У 2000 і 2008 ён заставаўся на пасадзе па прычыне адсутнасці іншых жадаючых выставіць кандыдатуру на выбары[2]. Грымсан стаў першым у гісторыі Ісландыі прэзідэнтам, які ўсклаў вета на закон, прыняты Альтынгам.

У 2016 адбыліся доўгачаканыя выбары з цэлымі двума кандыдатамі. Гісторык Гвюдні Ёўханесан перамог бізнэсвумэн Халл Томасдоцір. У снежні 2016 года новы прэзідэнт меў беспрэцэдэнтна высокі рэйтынг (97%).

Палітычныя партыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Прагрэсіўная партыя (1916 —), правацэнтрысцкая.
  • Партыя незалежнасці (1929 —), кансерватыўная.
  • Ліберальная партыя (1998 —), правая.
  • Левая зялёная партыя (1999 —)
  • Аб'яднаныя левыя (2000 —), сацыял-дэмакратычная.

Прававая сістэма[правіць | правіць зыходнік]

Ісландыя ўваходзіць у скандынаўскую сістэму права, якая адносіцца да рамана-германскай сям'і. Грамадзянска-прававая сістэма заснавана на дацкім заканадаўстве, і не падпадае цалкам пад юрысдыкцыю Міжнароднага суда ААН. Судовая ўлада складаецца з Вярхоўнага Суда, альбо Haestirettur, (суддзі прызначаюцца пажыццёва міністрам юстыцыі) і васьмі акруговых судоў (суддзі прызначаюцца пажыццёва міністрам юстыцыі). Акрамя гэтага існуюць спецыяльныя суды па марскіх, працоўных і рэлігійных справах.

Зноскі