Палітыка Літвы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гітанас Наўседа

Літва  — парламенцкая рэспубліка, з характэрнымі рысамі прэзідэнцкай рэспублікі. З часоў набыцця незалежнасці Літва няўхільна кіруцца прынцыпамі дэмакратыі. У 1992 былі праведзены два рэферэндумы. Першы ўхваліў сучасную канстытуцыю дзяржавы, другі тычыўся пасады прэзідэнта. Большасць літоўцаў выказаліся супраць моцнай прэзідэнцкай улады і было прынята камрпаміснае рашэнне: наяўнасць пасады прэзідэнта пры дамінуючай ролі парламенту.

Унутры будынка Сеймаса

Прэзідэнт Літвы прадстаўляе краіну у міжнародных адносінах, прызначае прэм'ер-міністра, з'яўляецца галоўнакамандуючым. Прэзідэнт Літвы абіраецца на пяцігадовы тэрмін з правам пераабрання толькі адзін раз запар. У 2009 на пасаду ўзышла першая жанчына-прэзідэнт — Даля Грыбаўскайтэ. У 2014 яна была абрана зноў.

Парламент Літвы называецца Сеймас. Гэта аднапалатная ўстанова аб'ядноўвае 141 дэпутата, абіраных на чатыры гады напалову прамым галасаваннем, напалову — па партыйных спісах. У краіне няма дамінуючай палітычнай партыі, а ёсць мноства невялікіх, таму ў Сеймасе нярэдкія кааліцыі. Парламенцкія выбары традыцыйна адбываюца ў другую нядзелю кастрычніка. У 2016 перамогу атрымала партыя Саюз сялян і зялёных Літвы, заняўшы 54 парламенція крэслы.[1]

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйны падзел зацверджаны ў 1994 годзе, апошнія змены якога адносяцца да 2000 года. Гэтыя змены былі звязаныя з уваходжаннем краіны ў Еўрапейскі Саюз. Літва мае трохузроўневую сістэму адміністрацыйнага падначалення: яна падзеленая на 10 паветаў (па-літоўску: адз.лік — apskritis, мн.лік — apskritys), якія ў сваю чаргу падзяляюцца на 60 самакіраванняў (па-літоўску: адз.лік — savivaldybė, мн.лік — savivaldybės), якія складаюцца з 500 сянюній (старостваў; па-літоўску: адз.лік — seniūnija, мн.лік — seniūnijos).

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2021. Праверана 6 ліпеня 2018.