Соф’я Хамянтоўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Соф’я Хамянтоўская
польск.: Zofia Chomętowska
Род дзейнасці фатографка
Дата нараджэння 8 снежня 1902(1902-12-08)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 мая 1991(1991-05-20)[2][1] (88 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Фелікс Друцкі-Любецкі[d]
Маці Браніслава Марыя з Бухавецкіх[d]
Муж Уладзіслаў Эмануэль Чаховіч-Ляхавіцкі[d] і Якуб Хамянтоўскі[d]
Член у

Соф’я Катажына Хамянтоўская (польск.: Zofia Katarzyna Chomętowska; 8 снежня 1902, Парахонск — 20 мая 1991, Буэнас-Айрэс) — польская фатографка, якая значную частку сваіх прац прысвяціла беларускаму Палессю.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіла з арыстакратычнай сям’і Друцкіх-Любецкіх, дачка Фелікса Эдвінавіча і Браніславы Марыі з Бухавецкіх. У дзяцінстве жыла ў маёнтку Парахонск на Палессі. 3 верасня 1919 г. выйшла замуж за Уладзіслава Чаховіча-Ляхавіцкага, герба «Астоя». 31 мая 1930 года выйшла замуж другі раз за Якуба Хамянтоўскага герба «Ліс» і развялася з ім у 1939 годзе.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першы фотаапарат ёй падараваў бацька ў 1914 годзе. З 1928 года фатаграфавала фотаапаратам «Leica». Фотаздымкі друкавала ў віленскім тыднёвіку «Świat» і высылала на шматлікія выстаўкі ў Польшчы і заграніцу. Маляўнічыя і недаступныя тэрыторыі, а таксама іх жыхары, сталі першым натхненнем для яе твораў. Нягледзячы на арыстакратычнае паходжанне, яна здолела ўвайсці ў асяроддзе палешукоў і стаць бесстароннім назіральнікам за іх звычаямі.

Разам з Тадэвушам Пжыпкоўскім была фотасервесанткай выстаўкі «Варшава абвінавачвае» (1945) — першай паваеннай польскай фотавыстаўкі ў Нацыянальным музеі ў Варшаве, іншых гарадах Польшчы і за мяжой. Здымала ў акупаванай Варшаве, у час Варшаўскага паўстання. Тады ж выратавала і вынесла з горада негатывы, якія пазней падаравала Гістарычнаму музею Варшавы.

Пасля вайны ў музей патрапіла каля пяці тысяч яе негатываў з перыяду 1923—1939 і 1945—1947 гадоў. Негатывы, якія прадстаўляюць у асноўным даваенную Заходнюю Беларусь і Палессе, Хамянтоўская перадала Эмілі Барэцкай — арганізатарцы першай пасляваеннай выстаўкі «Паўстагоддзя Варшавы на фотаздымках Соф’і Хамянтоўскай».

Сама Хамянтоўская пераехала ў 1947 годзе ў Аргенціну. Падчас жыцця там, на працягу 30 гадоў не займалася фатаграфіяй. У 1971 годзе наведала Варшаву.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • У 2012 годзе Юрый Гарулёў зняў пра Хамянтоўскую фільм «Летапіс у промнях святла»[4]
  • На працягу 2011—2012 гг. у Пінску і Мінску ладзіліся выстаўкі, прысвечаныя творчасці Соф’і Хамянтоўскай[5].

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France Zofia Chomętowska // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. У ГАЛЕРЭІ NOVA АДБУДЗЕЦЦА ПЕРАДПРЭМ’ЕРНЫ ПАКАЗ ДАКУМЕНТАЛЬНАЙ СТУЖКІ ЮРЫЯ ГАРУЛЁВА ПРА ФАТОГРАФКУ З ПАЛЕССЯ ЗОФ’Ю ХАМЯНТОЎСКУЮ Архівавана 24 студзеня 2012. novagallery.by
  5. В нашу историческую память возвращаются подлинные визуальные документы(недаступная спасылка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]