Партызанская брыгада імя С. М. Будзённага (В. А. Чаркасаў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызанская брыгада імя С. М. Будзённага
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Вілейскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 489 партызан (2 ліпеня 1944 года)
Дыслакацыя Куранецкі, Смаргонскі, Маладзечанскі, Мядзельскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры В. А. Чаркасаў

Партызанская брыгада імя С. М. Будзённагапартызанская брыгада, створаная 8 снежня 1943 года на базе атрада С. М. Будзённага. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Куранецкага, Смаргонскага, Маладзечанскага, Мядзельскага раёнаў. 2 ліпеня 1944 года брыгада (489 партызан, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Брыгада была створана на базе атрада імя Будзённага (арганізаваны ў чэрвені 1942 года на базе груп В. А. Чаркасава і А. С. Азончыка, якія дзейнічалі з лета 1941 года, М. Дз. Немава і А. Запявалава). У склад брыгады таксама ўваходзілі:

  • атрад «Патрыёт»;
  • атрад імя Пугачова;
  • атрад імя Фрунзе;
  • атрад імя Молатава.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзір[правіць | правіць зыходнік]

Камісар[правіць | правіць зыходнік]

Начальнік штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • М. Дз. Немаў

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партызаны ў 1942 годзе на чыгуначным участку КуранецУсцінавічы разбурылі чыгуначнае палатно. У жніўні 1943 года падарвалі вадакачкі на станцыях Ашмяны і Залессе. Група Азончыка падарвала 47 эшалонаў з жывой сілай і тэхнікай немцаў. Аперацыю «рэйкавая вайна» партызаны праводзілі на чыгуначных участках СолыСмаргонь (жнівень 1943 года), БудслаўПараф’янава (чэрвень 1944 года). Да падыходу Чырвонай Арміі занялі і ўтрымлівалі станцыі Будслаў і Княгінін. Разам з Чырвонай Арміяй удзельнічалі ў вызваленні райцэнтра Крывічы.

Камандзіру атрада «Патрыёт» Азончыку было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]