Партызанская брыгада імя У. І. Леніна (М. А. Сакмаркін)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызанская брыгада імя К. К. Ракасоўскага
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Вілейскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 571 партызан (2.7.1944)
Дыслакацыя Сіроцінскі, Расонскі, Ушацкі, Гарадоцкі, Бешанковіцкі, Шаркаўшчынскі, Дзісенскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры М. А. Сакмаркін

Партызанская брыгада імя У. І. Ленінапартызанская брыгада, створаная ў сакавіку 1943 года на базе атрадаў «Мсцівец» (потым імя Фрунзэ, імя Варашылава), «Сталінец» (потым імя Чапаева) і роты атрада «Грозны» партызанскай брыгады імя С. М. Кароткіна. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Сіроцінскага, Расонскага, Ушацкага, Гарадоцкага, Бешанковіцкага, Шаркаўшчынскага і Дзісенскага раёнаў. 2 ліпеня 1944 года брыгада (571 партызан, 7 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

  • атрад імя Фрунзэ;
  • атрад імя Кірава;
  • атрад імя Варашылава;
  • атрад імя Сталіна;
  • атрад імя Суворава;
  • атрад імя Чапаева;
  • атрад імя Кутузава.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзір[правіць | правіць зыходнік]

Камісар[правіць | правіць зыходнік]

Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • Т. К. Раеўскі;
  • А. К. Ізафатаў (загінуў);
  • У. Р. Аляксандраў (загінуў);
  • І. І. Канюхоў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партызаны брыгады ўчынялі дыверсіі на шашэйных і грунтавых дарогах. У аперацыі «рэйкавая вайна» падарвалі і папсавалі больш за 1,8 тыс. рэек. Разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Даўгаполле і Маскаляняты (люты 1943) Гарадоцкага, Мішневічы (сакавік 1943), Дворышча (чэрвень 1943) Сіроцінскага, Кардон (чэрвень 1943), Лявонава (ліпень 1943) Ушацкага раёнаў, вялі абарончыя баі каля вёсак Заскаркі (чэрвень 1943) Ветрынскага, Чэрчыцы, Адэліна (ліпень 1943), Дворнікі, Шавурына (лістапад 1943) Ушацкага раёнаў. У час Лепельскай аперацыі брыгада прыкрывала з усходу і паўднёвага ўсходу ўдарную лепельскую групоўку партызан ад нямецкіх гарнізонаў. У 1944 годзе вялі абарончыя баі каля вёсак Адэліна, Загаваліна, Бальбінава, Ляхава, Кавалеўшчына Ушацкага раёна. У красавіку — маі 1944 года ў баях супраць карнікаў партызаны ўтрымлівалі лінію абароны на рубяжы вёсак Залужэнне, Ляхава, Краснае, Муравец, Павулле і іншых Ушацкага раёна, прарвалі нямецкую блакаду на мяжы вёсак Новае Сяло, Селішча, чыгункі ПолацкМаладзечна на ўчастку станцый КульгаіЗагацце і шашы ЛепельБеразіно. У маі — чэрвені 1944 года вялі баі з карнікамі ў Дзісенскім раёне, прарвалі абарону праціўніка на ўчастку вёсак КрасоўшчынаСтары Пагост. Перад наступленнем Чырвонай Арміі ўтрымлівалі лінію абароны на рубяжы вёсак ШаркаўшчынаГарбуныПятровічыЧаслававаПялікі і на ўчастку вёсак КасцяніКураполлеДзеткава Пастаўскага раёна.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]