Партызанская брыгада імя ЦК КП(б)Б
Партызанская брыгада імя ЦК КП(б)Б | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Вілейскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 338 партызан (6.7.1944) |
Дыслакацыя | Пліскі, Докшыцкі, Глыбоцкі, Астравецкі, Ушацкі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
|
Партызанская брыгада імя ЦК КП(б)Б — партызанская брыгада, створаная ў сакавіку 1943 года. Спачатку дзейнічала як 1-ы батальён, арганізаваны ў кастрычніку 1942 года з атрада імя Пархоменкі, які быў вылучаны брыгадай «За Савецкую Беларусь» (пазней імя Ракасоўскага) і асобных груп П. Ф. Рудава, М. З. Умінскага, А. І. Шаўчэнкі, якія прыбылі ў нямецкі тыл па заданню ЦК КП(б)Б. У чэрвені 1943 года атрад быў перайменаваны ў брыгаду. Дзейнічала та тэрыторыі Пліскага, Докшыцкага, Глыбоцкага, Астравецкага, Ушацкага раёнаў. 6 ліпеня 1944 года брыгада (338 партызан, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]- атрад імя Пархоменкі;
- 2-і атрад імя Чкалава;
- 3-і атрад імя Жукава;
- 4-ы атрад імя Фурманава;
- 5-ы атрад імя Дзянісава.
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзіры
[правіць | правіць зыходнік]- А. Д. Мядзведзеў;
- М. Р. Пучкароў (выконваў абавязкі);
- М. І. Фёдараў.
Камісары
[правіць | правіць зыходнік]- Ц. М. Бондараў;
- Ф. Я. Воранаў;
- М. Р. Пучкароў.
Начальнік штаба
[правіць | правіць зыходнік]- І. А. Цяста.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Партызаны брыгады разам з іншымі партызанскімі брыгадамі Вілейскай вобласці былі заходнім заслонам Полацка-Лепельскай партызанскай зоны. У кастрычніку — снежні 1942 года разграмілі валасную управу і падарвалі маслазавод у вёсцы Язна, на чыгуначных і шашэйных дарогах спалілі і падарвалі 32 масты, знішчылі каля 7 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. У маі 1943 года разбілі ганізон у Докшыцах. 3 жніўня 1943 года на чыгуначным участку Полацк — Маладзечна ўзарвалі больш за 250 рэек, спыніўшы рух на 7 сутак; у ноч на 20 чэрвеня 1944 года на ўчастку Вільнюс — Смаргонь падарвалі 300 рэек. У маі і верасні 1943, сакавіку 1944 гадоў вялі баі супраць карнікаў, прарывалі блакаду. Вялі баі каля вёсак Тумілавічы, Несцераўшчына, Дзедзіна.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 1968 годзе ў г. п. Астравец у гонар брыгады была ўстаноўлена мемарыяльная дошка, у 1967 годзе ў вёсцы Горнава 2 Докшыцкага раёна — мемарыяльная дошка, у 1969 годзе каля вёскі пастаўлена стэла.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.