Нясяцкі сельсавет
| Нясяцкі сельсавет | |
|---|---|
| Краіна |
|
| Статус | сельсавет |
| Уваходзіць у | Клічаўскі раён |
| Уключае | 30 населеных пунктаў |
| Адміністрацыйны цэнтр | Нясята |
| Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
| Насельніцтва (2019) | 2 242 |
| Часавы пояс | UTC+03:00 |
| Код аўтам. нумароў | 6 |
| Афіцыйны сайт | |
Няся́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Нясята.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Клічаўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клічаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Кіраўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Клічаўскага раёна. У сакавіку 1977 года скасавана вёска Вязаўка[1]. 23 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Віркаўскага сельсавета (6 населеных пунктаў: вёскі Віркаў, Земляніца, Калінаўка, Лянёўка, Міхалоў і Старое Сяло), таксама ў склад сельсавета з Акцябрскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты: вёскі Градкі, Казлы і Новае Сяло, са складу сельсавета ў Патоцкі сельсавет перададзена вёска Турэц[2]. 23 снежня 2011 года скасаваны вёскі Дубраўка і Свабода[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (24 населеныя пункты) — 2371 чалавек[4], з іх 95,1 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 1,0 % — цыганы, 0,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (30 населеных пунктаў) — 2242 чалавекі[6].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]У склад сельсавета ўваходзяць 30 населеных пунктаў:
| Назва | Статус |
|---|---|
| Арэхаўка | аграгарадок |
| Асінаўка | вёска |
| Буднева | вёска |
| Віркаў | вёска |
| Градкі | вёска |
| Даклонь | вёска |
| Дуброва | вёска |
| Дулебня | вёска |
| Залаг | вёска |
| Земляніца | вёска |
| Казлы | вёска |
| Калінаўка | вёска |
| Лянёўка | вёска |
| Міхалоў | вёска |
| Новае Сяло | вёска |
| Нясята | аграгарадок |
| Плоскае | вёска |
| Пярэкаль | вёска |
| Равок | вёска |
| Селішча | вёска |
| Смалярня | вёска |
| Станцыя Нясята | пасёлак |
| Старое Курганне | вёска |
| Старое Сяло | вёска |
| Тацянка | вёска |
| Тацянка 2 | вёска |
| Турчанка | вёска |
| Уладзіміраўка | вёска |
| Хадэчын | вёска |
| Чаравач | вёска |
Зноскі
- ↑ Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 і 29 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ Решение Кличевского районного Совета депутатов от 23 декабря 2011 г. № 18-10 Об упразднении некоторых сельских населенных пунктов Кличевского района Могилевской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.