Паўлінава вока рыжае начное

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Паўлінава вока рыжае начное
Aglia tau MHNT Male ventre.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aglia tau

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  469311
EOL  3953039

Паўлінава вока рыжае начное (Aglia tau) — еўра-азіяцкі від паўлінавочак падсямейства Agliinae. На кожным крыле маецца вялікае фіялетавае вочка, у цэнтры якога размешчаны белы малюнак у выглядзе грэчаскай літары t — таў — адсюль навуковая назва віду.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Aglia tau both sex.jpg

Даўжыня пярэдняга крыла — 30-39 мм Размах крылаў самцоў 50-55 мм, а самак — 65-80 мм. Самкі буйней самцоў.

Асноўны фон крылаў — памяранцава-карычневы. Афарбоўка ярка-жоўтая у самак і больш цёмная, рыжаватая — у самцоў.

Пасярэдзіне кожнага крыла знаходзіцца буйная вочкавая пляма белага колеру, акружаная сіне-фіялетавым і чорным кольцамі. Гэтыя плямы на пярэдніх і задніх крылах прыкладна роўнага памеру, у адрозненне ад блізкага віду - Aglia japonica. Вусікі самцоў — грабеньчатыя.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Еўропа, Еўрапейская частка Расіі, Сібір, Прыамур'е, Усходняя Азія.[1] Паўночная мяжа арэала праходзіць па 62 градусе паўночнай шыраты. Від адсутнічае на Брытанскіх астравах. У Японіі, на поўдні Сахаліна і Паўднёвых Курылах насяляе блізкі від - Aglia japonica Leech, 1889, які адрозніваецца буйнымі вочкавымі плямамі на задніх крылах і прыметна больш дробнымі вочкавымі плямамі на пярэдніх[2].

Месцапражыванні[правіць | правіць зыходнік]

Разрэджаныя змяшаныя і драбналістыя лясы, пойменныя дубровы, лісцяныя лясы параснікавага паходжання. Матылёк сустракаецца лакальна.

Час лёту[правіць | правіць зыходнік]

Развіваецца ў адным пакаленні. Час лёту з красавіка да сярэдзіны чэрвеня. Аднак, вельмі рэдка можна сустрэць свежых матылькоў таксама і ў жніўні.

Біялогія[правіць | правіць зыходнік]

Самкі малаактыўныя, вялікую частку жыцця праводзяць седзячы на раслінах. Самцы актыўныя ў пошуках самак не толькі ў цёмны час сутак, але і днём, адшукваюць іх з дапамогай ферамонаў. Матылі маюць рудыментарны хабаток і не харчуюцца.

Размнажэнне[правіць | правіць зыходнік]

Стадыя вусеня з мая да пачатку жніўня. Вусень першых узростаў з двума рожкамі на спіне. Пасля трэцяй лінькі яны знікаюць. Дарослы вусень зялёны, бакавая паласа і кольца за галавой жоўтыя, дыхальцы чырвоныя.

Маладыя вусені жывуць групамі, пазней вядуць адзіночны спосаб жыцця. Зімуе кукалка у бурым грушападобным кокане.

Кармавыя расліны[правіць | правіць зыходнік]

Кармавыя расліны вусеня: дуб, цёрн, бяроза (Betula), вольха чорная (Alnus glutinosa), вольха шэрая (Alnus incana), бук, вярба казіная (Salix caprea), рабіна звычайная (Sorbus aucuparia) і ліпа драбналістая (Tilia cordata), яблыня.

Падвіды і формы[правіць | правіць зыходнік]

  • Падвід: Aglia tau amurensis Jordan, 1911
  • Падвід: Aglia tau homora Jordan, 1911
  • Падвід: Aglia tau tau (Linnaeus, 1758)
  • Форма: Aglia tau ab. ferenigra Th.
  • Форма: Aglia tau ab. melaina Gross

Заўвагі па ахове[правіць | правіць зыходнік]

Від занесены ў Чырвоную кнігу Украіны.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]