Рабіна звычайная
Рабіна звычайная | |||||||||||||||||||||||
Рабіна звычайная. Агульны выгляд дарослага дрэва | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Sorbus aucuparia L., 1753 | |||||||||||||||||||||||
|
Рабіна звычайная[1][2] (Sórbus aucupária) — дрэва або куст, від роду Рабіна сямейства Ружавыя (Rosaceae)[3].
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Рабіна звычайная, гарабіна, гарамбіна[4], рабіна[5][6], ярабіна, ярэмбіна[7][8], арабіна[9].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Дрэва з прамым ствалом[3], радзей куст. Дасягае 15 м вышыні[3] (звычайна 5-10 м)[10]. Крона круглявая, ажурная.
Маладыя парасткі шаравата-чырвоныя, апушаныя[3]. Кара дарослых дрэў гладкая светла-шэра-карычневая, шэра-аліўкавая або жоўта-шэрая, бліскучая[3][10].
Пупышкі лямцава-пухнатыя.
Лісце да 20 см даўжынёй, чарговае, непарнаперыстае, складаецца з 7-15 амаль сядзячых ланцэтных або выцягнутых, завостраных, зубчастых па краі лісточкаў, цэльнакрайніх у ніжняй частцы і пільчатых у верхняй, зверху зялёных, звычайна матавых, знізу прыкметна больш бледных, апушаных[3]. Увосень лісце афарбоўваюцца ў залацістыя і чырвоныя тоны.
Кветкі невялікія, шматлікія, сабраныя ў складаныя шчыткападобныя суквецці дыяметрам да 10 см[3][10]; суквецці размяшчаюцца на канцах скарочаных парасткаў. Кветаложа ўрнападобнай формы — кубачак з пяці шырокатрохвугольных расніцавых чашалісцікаў. Вяночак белы (0,8-1,5 см у дыяметры), пялёсткаў пяць, тычачак шмат, песцік адзін, слупкоў тры, завязь ніжняя. Пры квіценні струменіць непрыемны пах (прычынай таму газ трымеціламін). Квітнее ў маі-чэрвені[3].
Плод — шарападобны сакавіты аранжава-чырвоны яблык (9-10 мм см у папярочніку) з дробным круглявым па краі насеннем[3][10]. Пасля маразоў назіраецца інтэнсіўнае ападанне пладоў[3].
Суквецце, квіценне, пупышка, плады
|
Сістэматыка
[правіць | правіць зыходнік]Многія раней апісаныя віды рабіны пазней былі аб’яднаны з відам Sorbus aucuparia, а іх назвы ўвайшлі ў сінаніміку віду:
Сінонімы
[правіць | правіць зыходнік]- Sorbus altaica Koehne
- Sorbus amurensis Koehne
- Sorbus anadyrensis Kom.
- Sorbus aucuparia var. typica C.K.Schneid.
- Sorbus boissieri C.K.Schneid.
- Sorbus boissieri var. adsharica Sosn.
- Sorbus camschatcensis Kom.
- Sorbus glabrata (Wimm. & Grab.) Hedl.
- Sorbus kamtschatcensis Kom.
- Sorbus pohuashanensis (Hance) Hedl.
- Sorbus pohuashanensis var. amurensis (Koehne) Y.L.Chou & S.L.Tung
- Sorbus polaris Koehne
іншыя сінонімы:
- Aucuparia sylvestris Medik.
- Mespilus aucuparia (L.) Scop.
- Pyrenia aucuparia (L.) Clairv.
- Pyrus aucuparia (L.) Gaertn.
- Pyrus aucuparia var. typica (C.K.Schneid.) Asch. & Graebn.
- Pyrus rossica A.D.Danilov
Інфравіды
[правіць | правіць зыходнік]Рабіна ў Вялікабрытаніі
|
Іншыя віды сталі разглядацца як падвіды ці формы рабіны звычайнай:
Вылучаюць некалькі падвідаў і форм:
- Sorbus aucuparia subsp. maderensis (Lowe) McAll.
- Sorbus aucuparia subsp. pohuashanensis (Hance) McAll.
- Sorbus aucuparia subsp. praemorsa (Guss.) Nyman
- Sorbus aucuparia subsp. sibirica (Hedl.) Krylov [syn. Sorbus sibirica Hedl.]
- Sorbus aucuparia f. xanthocarpa (Hartwig & Rümpler) Rehder
Статус некаторых разнавіднасцяў невыразным:
- Sorbus aucuparia var. fastigiata (Loudon) Hartwig & Rümpler
- Sorbus aucuparia var. xanthocarpa hort. ex Hartwig & Rümpler
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Рабіна ў Германіі
|
Арэал — амаль уся Еўропа, Пярэдняя Азія, Каўказ; даходзіць да Крайняй Поўначы, а ў гарах паднімаецца да самай мяжы расліннасці, дзе становіцца ўжо хмызняком.
Інтрадукавана паўсюль у свеце ў зоне ўмеранага клімату.
У Беларусі сустракаецца па ўсёй тэрыторыі[10]. У Расіі распаўсюджана ў лясной і лесастэпавай зонах еўрапейскай часткі, на Паўночным Каўказе.
Расце асобнымі экзэмплярамі, не ствараючы суцэльных зараснікаў, у падлеску ці другім ярусе іглічных, змешаных, зрэдку ліставых лясоў, на лясных палянах і ўзлесках, паміж хмызнякамі.
Ценевынослівая і зімаўстойлівая расліна[3]. Расце на розных вільготных глебах, але лепей на пладародных супясчаных і гліністых[3]. Парода хуткарослая, дае прырост да 0,5 м у год. У плоданашэнне ўступае на 5-7-ы год. Плоданасіць штогод. Працягласць жыцця рабіны звычайнай дасягае 150 гадоў. Найбольшая ўраджайнасць наступае ў 35-40 гадоў (да 100 кг з дрэва)[3].
Размножваецца адводкамі, каранёвым параснікам, насеннем[3].
Жыццёвая форма (па Раўнкіеру): фанерафіт.
Селекцыя
[правіць | правіць зыходнік]Параўнанне ягад Sorbus aucuparia ад сартавога (злева) і ад дзікага (справа) дрэў
|
Рабіна звычайная валодае пладамі горкага густу, што зніжае іх харчовую каштоўнасць. Толькі ў XIX стагоддзі былі вылучаны мутантныя формы з пладамі без горычы. Сорт 'Edulis', быў першапачаткова знойдзены ў 1810 годзе ў гарах Альтватэр паблізу гары Шпорнхау. Пазней у 1899 годзе была знойдзена іншая форма з нягоркімі пладамі, якая атрымала назву 'Beissneri'.
За двухсотгадовую гісторыю атрымана мноства насенных нашчадкаў гэтых рабін, аб’яднаных у мараўскую сартагрупу. Адбор сярод сеянцаў вёўся на павелічэнне масы пладоў. Найбольш буйнаплодныя і ўраджайныя формы былі замацаваны шляхам вегетатыўнага размнажэння. Размнажэнне двух формаў — 'Rossica' і 'Rossica Major' — было пачата нямецкай фірмай Шпета ў 1898 і 1903 гг. Яны мелі плод прыкладна ў паўтары разы буйней, чым у першапачатковых формаў мараўскай рабіны. Пазней, іншыя буйнаплодныя сарты мараўскай сартагрупы былі атрыманы ў Германіі ў інстытуце селекцыі пладовых культур Дрэздэн-Пільніца і ў пладова-ягадным інстытуце ў Драждзяна ў Чэхіі[11].
У Расіі нягоркія формы рабіны звычайнай былі выяўлены ў сяле Нявежына Юр’еў-Польскага раёна Уладзімірскай вобласці[12], адкуль яны шырока распаўсюдзіліся па цэнтры Расіі. Шляхам народнай селекцыі быў адабраны шэраг сартоў пасля зарэгістраваных пад назвамі 'Кубовая', 'Жёлтая', 'Красная'. Разнастайнасць формаў абумоўлена як насенным размнажэннем, так і адборам пупышкавых мутацый.
Некалькі перспектыўных сартоў нявежынскай сартагрупы былі зарэгістраваны савецкім памолагам Я. М. Пятровым. Пазней ён працягнуў селекцыйную працу з рабінай і атрымаў шэраг гібрыдаў ад скрыжавання мараўскай і нявежынскай рабіны адна з адной і мічурынскімі сартамі.
Выключна важную ролю ва ўдасканаленні сартыментаў рабіны сыграў расійскі селекцыянер І. У. Мічурын. У якасці асноўнага аб’екта працы ён выкарыстаў звычайную горкую рабіну звычайную, якую скрыжаваў з чарнаплоднай рабінай (Aronia melanocarpa), Sorbus torminalis, яблыняй (Malus), грушай (Pyrus), глогам (Crataegus) і Mespilus.
У далейшым работы па селекцыі рабіны працягваліся ў г. Мічурынску ў УНДІГ і СПР . Там былі створаны сарты 'Бусинка', 'Вефед', 'Дочь Кубовой' , 'Сорбинка', якія з’яўляюцца вынікам скрыжавання нявежынскай і мараўскай рабін.
Селекцыйная праца з рабінай праводзілася таксама ва Усерасійскім інстытуце раслінаводства і іншых расійскіх установах[11].
Сарты
[правіць | правіць зыходнік]Рабіна ў ЗША
|
Памолагі дзеляць сарты рабіны звычайнай на два сартатыпы: Мараўская і Нявежынская. Да першага сартатыпу ставяцца сарты цэнтральнаеўрапейскага паходжання: 'Beissneri', 'Konzentra', 'Мараўская', 'Rosina', 'Edulis', да другога — сарты ўсходнееўрапейскага паходжання: 'Жёлтая', 'Красная', 'Кубовая', 'Невежинская ', 'Сахарная'[13].
Сарты 'Rossica' і 'Rossica Major', якія былі інтрадуцыраваны нямецкай фірмай Шпета на мяжы XIX—XX стагоддзяў з-пад Кіева, могуць быць нашчадкамі мараўскай рабіны[14], якую ў той час шырока культывавалі на Украіне.
Новыя сарты расійскай селекцыі адбываюцца як ад нявежынскай, так і ад мараўскай рабіны.
Існуе блытаніна з сартамі селекцыі І. У. Мічурына. Некаторыя сарты згубленыя, а такія як 'Ликерная', 'Бурка', 'Титан', 'Гранатная' практычна немагчыма было разгледзець. Таксама падвяргаецца сумневу выкарыстанне Mespilus пры стварэнні сорту 'Мичуринская десертная'.
Для ўдакладнення паходжання мічурынскіх сартоў патрабуюцца сучасныя метады генетычнага аналізу[13].
Збор, перапрацоўка і захоўванне
[правіць | правіць зыходнік]Зелянушка звычайная (Chloris chloris) ласуецца рабінай
|
Плады збіраюць у кастрычніку[3] разам з пладаножкай, зразаючы нажніцамі або секатарам, складаюць у кошыкі, скрыні ці вёдры. Для працяглага захоўвання ў свежым выглядзе плады раскладваюць у памяшканнях пластом 9-16 см пры тэмпературы каля 0° і вільготнасці паветра 80-85 %. Перад транспарціроўкай на пункты перапрацоўка плады чысцяць ад лісця і пладаножак, сартуюць і пакуюць у папяровыя мяшкі або кардонныя скрыні. Сушаць плады рабіны ў печах або сушылках пры тэмпературы 50-60°. Сухія плады пакуюць у палатняныя мяшкі па 20-40 кг і захоўваюць у сухіх памяшканнях на стэлажах або дошках. Тэрмін захоўвання — да двух гадоў[3].
Хімічны склад
[правіць | правіць зыходнік]Плады ўтрымліваюць цукар (да 5 %), яблычную, лімонную, вінную і бурштынавую кіслоты (2,5 %), дубільныя (0,5 %) і пекцінавыя (0,5 %) рэчывы, сарбіт і сарбозу, амінакіслоты, эфірныя алеі, солі калію, кальцыю, магнію, натрыю, а таксама караціноіды (да 20 мг %), аскарбінавую кіслату (да 200 мг %), флаваноіды, трыцерпенавыя злучэнні, горкія рэчывы, сарбінавую кіслату[15]. Плады выкарыстоўваюць у медыцыне ў якасці полівітаміннага сродка і карацінаўтрымальнай сыравіны.
Значэнне і ўжыванне
[правіць | правіць зыходнік]Мае харчовае, меданоснае, медыцынскае, дэкаратыўнае, фітамеліяратыўнае і іншыя значэнні.
У выніку скрыжавання рабіны звычайнай з глогам (Crataegus) і мушмулой (Mespilus), з іншымі відамі рабіны, а таксама шляхам адбору з дзікарослых рабін атрыманы некалькі гібрыдаў і сартоў з характэрнымі гаспадарчымі якасцямі.
Харчовае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Рабінавы джэм
|
Плады з-за горычы ў свежым выглядзе практычна нельга есць, але пасля маразоў яны губляюць горыч[3]. Іх выкарыстоўваюць галоўным чынам для перапрацоўкі, у свежым выглядзе ўжываюць у ежу. Яны выдатная сыравіна для лікёра-гарэлачных горкіх настоек, у тым ліку рабінаўкі і «Рабіны на каньяку» і кандытарскай прамысловасці, вытворчасці безалкагольных напояў. Пры кансерваванні з іх рыхтуюць жэле, цукеркі тыпу «рабіна ў цукры», павідла, мармелад, варэнне, пасцілу[10]. Плады сушаць і з іх вырабляюць «пладовыя парашкі» і муку, кансервуюць.
Парасарбінавая і сарбінавая кіслоты рабіны тармозяць рост мікраарганізмаў, грыбоў і цвілі, што дазваляе ўжываць іх у якасці кансервантаў харчовых прадуктаў.
Медыцынскае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]У навуковай медыцыне ўжываюць плады рабіны звычайнай — Fructus Sorbi як полівітамінны, мачагонны і кроваспыняльны сродак[3] і як карацінаўтрымальную сыравіну[3][10].
Наяўнасць вітаміну Р[3] ставіць рабіну на адно з першых месцаў сярод іншых пладовых раслін. Прэпараты з пладоў рабіны зніжаюць колькасць тлушчу ў печані і халестэрын у складзе крыві, парашок з пладоў рабіны павышае рэзістэнтнасць крывяносных сасудаў. Багатыя плады рабіны і вітамінам С (да 160 мг%) і карацін (да 56 мг%)[3]. Сок са свежых ягад рэкамендуецца прымаць пры паніжанай кіслотнасці страўнікавага соку[3].
Рабіны здаўна ўжывалася як жаўцягонны сродак, і толькі нядаўна ўстаноўлена, што жаўцягонныя ўласцівасці звязаныя з сарбінавай кіслатой і сарбітам[3]. Сарбіт зніжае ўзровень тлушчу ў печані і халестэрыну ў крыві. У механізм жаўцягоннага дзеяння па чарзе ўключаюцца: раздражненне сарбітам слізістай абалонкі дванаццаціперснай кішкі, вызваленне халецыстакініна, скарачэнне жоўцевага пузыра і адначасова расслабленне сфінктара Оддзі . Сарбіт апынуўся эфектыўным таксама пры хранічным запоры, які суправаджаецца захворваннем жоўцевых шляхоў. Ён павольна ўсмоктваецца і дзейнічае як солевае слабільнае[3]. Акрамя гэтага сарбіт прымяняюць таксама ў якасці заменніка цукру ў хворых на цукровы дыябет[3].
Амігдалін, які ўтрымліваецца ў ягадах рабіны, павышае ўстойлівасць жывёл да недахопу кіслароду. Ён прапанаваны ў якасці прэпарата з радыё- і рэнтгенаабаронным дзеяннем. У аснове механізму дзеяння амігдаліну ляжыць абарона дыхальных ферментаў ад распаду шляхам утварэння з імі часовай сувязі. Амігдалін павышае супраціўляльнасць арганізма да гіпаксіі, акрамя таго, ёсць дадзеныя аб удзеле амігдаліна ў аднаўленні сульфгідрыльных груп і абароне ліпідаў ад пераакіслення, што апраўдвае ўжыванне ў народнай медыцыне рабіны пры атэрасклерозе.
У народнай медыцыне выкарыстоўваюць плады і суквецці рабіны пры мочакаменнай хваробе, парушэнні абмену рэчываў, прастудзе, страўнікава-кішачных захворваннях, а адвар кары — пры гіпертаніі.
Меданоснае і фітамеліяратыўнае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Рабіна — сярэднепрадуктыўны вясновы меданос, дае пчолам нектар і пылок; нектарапрадуктыўнасць — да 30-40 кг з гектару насаджэнняў. Мёд з рабіны чырвоны і буйназярністы, з моцным водарам[16]. На рабіны часта вылучаюць падзь лістаблошкі (Psyllidae).
Расліна вельмі дэкаратыўная, асабліва ў перыяд цвіцення і паспявання пладоў. Дзякуючы гэтаму, рабіна шырока ўжываецца ў дэкаратыўным садоўніцтве і азеляненні і паўсюдна разводзіцца. Дэкаратыўная на працягу ўсяго года, асабліва ў час квіцення і ў восеньскай афарбоўцы. Мае шмат дэкаратыўных садовых формаў, з якіх асабліва вылучаецца ніцая — з падоўжанымі звісаючымі да зямлі галінамі; Мараўская — з вытанчанай кронай і тонкімі чырвонымі галінамі. Таксама вырошчваюць вузкапірамідальную, жоўтаплодную, з пёрыста-лопасцевымі лісточкамі і іншыя формы.
Восеньская афарбоўка лісця. Gymnosporangium tremelloides на лісточку рабіны
|
Значэнне для лесаперапрацоўчай вытворчасці
[правіць | правіць зыходнік]Драўніна рабіны
|
Папярочны зрэз
|
Мае дробнапорыстую чырванаватую драўніну, з якой робяць такарныя вырабы, ўпрыгожанні, мэблю.
Кара рабіны звычайнай утрымлівае 7-11 % танідаў і можа прымяняцца ў якасці дубільнай сыравіны[3]. Маладыя галіны даюць чорную фарбу.
У лесамеліярацыйных насаджэннях цэніцца як спадарожнік дуба, прыцягвае пладамі птушак.
Сельскагаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Плод служаць выдатным кормам для птушак[3], парасткі — для жывёлы. Сырымі спелымі пладамі можна адкормліваць хатнюю жывёлу і хатнюю птушку.
У ветэрынарнай практыцы моцны адвар з пладоў выкарыстоўваюць пры лёгачных хваробах жывёл.
Квітнеючая рабіна — багатая крыніца пылку і нектара для пчол[3].
Вядома, што здробненае лісце рабіны засцерагае бульбу ад псавання[3]. Для захавання 100 кг бульбы, закладзенай у сховішча, дастаткова ўзяць 300 г рабінавага лісця і перасыпаць ім бульбу[3].
Уплыў на культуру
[правіць | правіць зыходнік]У літаратуры
[правіць | правіць зыходнік]Лорэнц Фроліх . «Падарожжа Тора да Гейрода»
|
У «Малодшай Эдзе» распавядаецца, як скандынаўскі бог Тор выратаваўся ад хуткай ракі, створанай волаткай Г'ялп , схапіўшыся за галіну рабіны[17]. З гэтага кантэксту ўзнікла прымаўка «Рабіна — выратаванне Тора», у якой маецца на ўвазе, што паколькі рабіна выратавала Тора, то і простым людзям лёгка дапаможа.
Згодна з англійскім фальклорам віктарыянскай эпохі, як лічылася, галінкі рабіны звычайнай маглі адагнаць злых духаў[18] і вядзьмарак[19][20][21]. Расліну называлі «ведзьма» ў Англіі і выкарыстоўвалі яе галінкі ў якасці біялакацыйных стрыжняў, з дапамогай якіх шукалі руду[22].
Галінкамі рабіны прыганялі свойскіх жывёл на пашу падчас першага вясенняга выгану, каб забяспечыць іх здароўе і пладавітасць[23]. Драўляныя часткі вілаў і іншых сельскагаспадарчых прылад рабіліся з рабіны, каб абараніць сельскагаспадарчых жывёл і гаспадарку ад ведзьмаўскіх загавораў[19]. Згодна з прыкметамі надвор’я, багаты ўраджай ягад рабіны прадракае добры ўраджай збожжа, але зычыць суровай зімы[18].
У філатэліі
[правіць | правіць зыходнік]Выява рабіны звычайнай двойчы была выкарыстана на паштовых марках Украіны: у 2012 і 2013 гадах. Таксама яе выкарысталі на паштовай марцы Беларусі ў 2004 годзе.
-
Паштовая марка Украіны 2012 года
-
Паштовая марка Беларусі
-
Паштовая марка Украіны 2013 года
У геральдыцы
[правіць | правіць зыходнік]Рабіна звычайная прысутнічае на гербах нямецкіх муніцыпалітэтаў Эбернхан , Эшэнродэ і Хермсдорф , а таксама на гербе Высочыны ў Чэхіі. Рабіна з’яўляецца часткай герба бора Уіган і лагатыпу іх камандаў па футболе і рэгбі .
-
Герб Высачыны
-
Герб Хермсдорфа
-
Герб Эшэнродэ
У мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]Кампазіцыі з гронак і пажоўклых лісцяў рабіны звычайнай з’яўляюцца адным з матываў лакавага жывапісу ніжнетагільскіх падносаў.
Рабіна з’яўляецца на карцінах Яцэка Мальчэўскага
-
Яцэк Мальчэўскі. «Пейзаж з рабінамі», 1909
-
Яцэк Мальчэўскі. «Пейзаж з рабінамі», 1909
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 124-125. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Рябина обыкновенная // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 93-95. — 200 с. — 130 000 экз.
- ↑ Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вільня, Субач 2, 1924
- ↑ Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
- ↑ а б в г д е ё Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил.
- ↑ а б Селекция рябины(недаступная спасылка) на сайте Рябина Архівавана 13 снежня 2012.
- ↑ Рябина как плодовая культура(недаступная спасылка) на сайце Рябина Архівавана 13 снежня 2012. (руск.)
- ↑ а б Помологические сорта рябины обыкновенной и её гибридов(недаступная спасылка) на сайте Рябина Архівавана 13 снежня 2012.
- ↑ Петров Е. М. Рябина. — М.: Госсельхозиздат, 1957.
- ↑ Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь : Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. — М.: Высш. шк., 1990. — С. 223—224. — ISBN 5-06-000085-0. Архівавана 20 красавіка 2014.
- ↑ Абрикосов Х. Н. и др. Рябина // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 326. Архівавана 7 студзеня 2012.
- ↑ McTurk, Rory (1997). "Marie de France, Geirmundar þáttr heljarskinns, and reader-response criticism". In Lecouteux, Claude (рэд.). Hugur. Paris: Presses de l'Université de Paris-Sorbonne. ISBN 2-84050-089-2., p. 205
- ↑ а б Erlbeck, Reinhold; Haseder, Ilse E.; Stinglwagner, Gerhard K. F. (1998). Das Kosmos Wald- und Forstlexikon(ням.). Stuttgart: Kosmos. ISBN 3-440-07511-7., p. 167
- ↑ а б Simpson, J.; Roud, S. (2000). Dictionary of English folklore. Oxford University Press, Incorporated. ISBN 9780192100191.
- ↑ «Witchcraft: The Mountain Ash», in The Table Book, ed. William Hone, (London: 1827) p. 337.
- ↑ «The Mountain Ash, or Wicken or Wiggen Tree», in Lancashire Folk-lore: Illustrative of the Superstitious Beliefs and Practices, Local Customs and Usages of the People of the County Palatine, edited by John Harland and T. T. Wilkinson, (London: 1867) p 72-74.
- ↑ Laudert, Doris (1999). Mythos Baum(ням.) (2nd ed.). Munich: BLV. ISBN 3-405-15350-6., p. 8
- ↑ Scherf, Gertrud (2006). Wildpflanzen neu entdecken(ням.) (1st ed.). Munich: BLV. ISBN 978-3-8354-0062-7., p. 58
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — ISBN 9-87317-128-9.
- В. И. Чопик , Л. Г. Дудченко , А. М. Краснова; «Дикорастущие полезные растения Украины » Справочник; Киев, Навукова думка , 1983. (руск.)
- Єлін Ю. Я., Зерова М. Я. , Лушпа В. І., Шабарова С. І. Дари лісів.. — Київ: Урожай, 1979. — 440 с.
- Рябина // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Габриэлян Э. Ц. Рябины (Sorbus L.) Западной Азии и Гималаев. — Ереван: АН АрмССР, 1978.
- Заяц В. А. Распространение, биоморфологическая характеристика и перспективы использования Sorbus domestica L в Закарпатской области // Вопросы охраны и рационального использования растительного и животного мира Украинских Карпат. — Ужгород: 1988.
- Коновалов В. П. Род 16. Рябина — Sorbus // Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции. / Ред. тома С. Я. Соколов. — М.—Л.: Изд-во АН СССР, 1954. — Т. III. Покрытосеменные. Семейства Троходендроновые — Розоцветные. — С. 465—468. — 872 с. — 3 000 экз.
- Курьянов М. А. Производственно-биологическое изучение рябины, аронии и результаты использования их в отдаленной гибридизации. — Мичуринск: аўтареферат диссертации кандидата сельскохозяйственных наук, 1973.
- Курьянов М. А. Рябина садовая. — М.: Агропромиздат, 1986.
- Петров Е. М. Рябина. — М.: Госсельхозиздат, 1957.
- Петрова И. П., Соколова С. М. Биохимическая характеристика, плодов интродуцированных видов рябины в Москве // Бюл. Гл. ботан. сада. — Ужгород: 1984. — В. 131.
- Род 43. Sorbus L - Рябина // Растительные ресурсы СССР. Цветковые растения, их химический состав, использование. Семейства Hydrangeaceae - Haloragaceae. — Л.: Наука, 1987.
- Удачина Е. Г., Горбунов Ю. Н. Рябина: пищевая ценность, сорта, новое в размножении, основы агротехники // Садоводство и виноградарство. — 1993. — № 5—6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рабіна Архівавана 13 снежня 2012. (руск.)
- Рябина обыкновенная на сайте Экологического центра «Экосистема» Праверана 23 верасня 2008 г.
- Рабіна звычайная на сайце USDA NRCS (англ.)
- Рябина обыкновенная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)