Полі Хігінс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Полі Хігінс
Дата нараджэння 4 ліпеня 1968(1968-07-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 красавіка 2019(2019-04-21) (50 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці абаронца навакольнага асяроддзя, барыстар, пісьменніца
Навуковая сфера ecocide law[d] і экацыд
Альма-матар
Сайт pollyhiggins.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палін Элен «Полі» Хігінс (4 ліпеня 1968, Глазга — 21 красавіка 2019, Страуд, Паўднёва-Заходняя Англія) — шатландскі адвакат, пісьменніца і лабістка аховы навакольнага асяроддзя, якую Джонатан Уотс апісаў у некралогу ў The Guardian як «адну з самых натхняльных фігур зялёнага руху ў свеце»[2]. Яна пакінула сваю юрыдычную кар’еру, каб засяродзіцца на абароне навакольнага асяроддзя, і беспаспяхова лабіравала Камісію міжнароднага права арганізацыі Аб'яднаных Нацый  (руск.) з мэтай прызнання экацыду міжнародным злачынствам. Хігінс напісала тры кнігі Eradicating Ecocide («Выкараненне экацыду»), і заснавала групу «Абаронцы Зямлі» для збору сродкаў.

Ранняе жыццё і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Хігінс вырасла ў Блэйнфілдзе ля падножжа Кэмпсі-Хілз у Шатландыі[3]. Яе бацька быў метэаролагам падчас Другой сусветнай вайны, а маці была мастачкай. Сямейная цікавацсць да клімата і зялёных пытанняў уплывала на яе з ранніх гадоў[2][3]. Пасля вучобы ў езуіцкім каледжы Святога Алаізія у Глазга (1986) яна атрымала ступень у Абердзінскім універсітэце (1990), дыплом першай ступені ва Утрэхцкім універсітэце і скончыла аспірантуру Універсітэта Глазга (1991)[4][5]. Ва ўніверсітэцкія гады яна супрацоўнічала з Фрыдэнсрайхам Хундэртвасерам, мастаком і экаактывістам з Аўстрыі. Пазней яны адправіліся ў Вену, дзе на яе паўплываў Еўрапейскі экалагічны рух[3]. У 2013 годзе яна атрымала ступень доктара Honoris Causa ў бізнес-школе Лазаны, Швейцарыя.

Хігінс вывучала юрыспрудэнцыю ў Гарадскім універсітэце і юрыдычнай школе Inns of Court у Лондане; у 1998 годзе яе прызвалі ў адвакатуру[6]. Яна працавала юрысткай у Лондане, спецыялізуючыся на карпаратыўным праве і працаўладкаванні[2][3][7].

Адвакацыя[правіць | правіць зыходнік]

Хігінс апісала, як у канцы трохгадовай справы пра чалавека, які атрымаў траўму на працы, яна глядзела ў акно ў апеляцыйным судзе і думала: «Зямля таксама атрымлівае траўмы і шкоду, і з гэтым нічога не зробіш», і «Зямля мае патрэбу ў добрым юрысце»[3]. Пасля яна кінула працу, каб засяродзіцца на міжнародным праве, якое прыцягнула б кіраўнікоў прадпрыемстваў і ўрада да крымінальнай адказнасці за прычыненую імі навакольнаму асяроддзю шкоду[2].

Экацыд быў прапанаваны ў якасці аднаго з міжнародных злачынстваў супраць свету ў 1996 годзе, але не быў уключаны ў канчатковы варыянт Рымскага статута Міжнароднага крымінальнага суда. Хігінс пачала кампанію за ўключэнне прыкладна ў 2009 годзе[8][7]. У 2010 годзе яна казала, што экацыд «прыводзіць да знясілення рэсурсаў, а там, дзе адбываецца эскалацыя знясілення рэсурсаў, за гэтым ідзе вайна. Там, дзе падобнае знясіленне з’яўляецца вынікам дзеянняў чалавецтва, экацыд можа разглядацца як злачынства супраць свету»[7]. Яна лабіравала Юрыдычную камісію Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, каб прызнаць экацыд міжнародным злачынствам, але пры яе жыцці гэтая мэта не была дасягнутая[2].

У рамках сваёй кампаніі Хігінс напісала кнігу Eradicating Ecocide і заснавала групу па зборы сродкаў «Абаронцы Зямлі»[8]. Яна была заснавальніцай Альянсу Зямнога Закона[9]. У 2009 годзе часопіс The Ecologist назваў Хігінс «адным з дзесяці лепшых дальнабачных мысляроў свету»[10]. Яна заняла 35-е месца ў спісе 100 самых натхняльных жанчын свету часопіса Salt за 2016 год[11].

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Пакінуўшы Шатландыю, Хігінс жыла ў Лондане[3][7], а пазней пасялілася недалёка ад Страўда, Глостэршыр[12]. Яна была замужам за Янам Лоры, суддзёй і каралеўскім адвакатам[13][14].

У сакавіку 2019 года Джордж Монбіа абвясціў, што ў Хігінс дыягнаставалі рак у тэрмінальнай стадыі[8]. Яна памерла 21 красавіка 2019 года ва ўзросце 50 гадоў[2]. Пахавана ў Сладзе, Глостэршыр[12].

Выбраныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі

  • Eradicating Ecocide: Laws and Governance to Prevent the Destruction of Our Planet (2010)
  • Earth Is Our Business: Changing the Rules of the Game (2012) (ISBN 978-0856832888)
  • I Dare you to be Great (2014) (ISBN 978-1909477469)
  • Dare to be Great (2020) (ISBN 978-0750994101) (re-publication with new introduction & appendices)

Дакументы

  • Higgins, Polly (2013). "Protecting the planet: A proposal for a law of ecocide". Crime, Law and Social Change. 59 (3): 251–266. doi:10.1007/s10611-013-9413-6.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У 2011 годзе кніга «Выкараненне экацыда» была прызнана пераможцам Нацыянальнай прэміі «Народная Кніга»[15]. У 2012 годзе Хігінс прачытала лекцыю ў памяць аб Рэйчэл Карсан[16]. У яе было ганаровае (неакадэмічнае) прафесарскае званне ва Універсітэце Осла (2013-14)[17], яна атрымала ганаровую доктарскую ступень у бізнес-школе Лазаны, Швейцарыя (2013)[18][19]. У 2018 годзе яна была ўдастоена ганаровай Стыпендыі Каралеўскага шатландскага геаграфічнага таварыства[20]. Сярод іншых яе ўзнагарод-прэмія Polarbröd Utstickarpriset за Future Leadership (2016)[21] і прэмія Slovakian Ekotopfilm Award (2017)[22].

Зноскі

  1. а б https://www.theguardian.com/environment/2019/apr/25/polly-higgins-obituary
  2. а б в г д е Jonathan Watts (2019-04-22). "Polly Higgins, lawyer who fought for recognition of 'ecocide', dies aged 50". The Guardian. Архівавана з арыгінала 2019-06-02. Праверана 2023-04-18.
  3. а б в г д е "Источник" (Interview) [англійская]. Архівавана з арыгінала 2023-04-18. Праверана 2023-04-18.
  4. Phil Miller (2019-04-22). "Tributes paid to campaigning lawyer Polly Higgins, who fought for law to 'protect Earth'". The Herald. Архівавана з арыгінала 2023-06-10. Праверана 2019-04-24.
  5. About. personal website. Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2023. Праверана 18 красавіка 2023.
  6. About Polly. eradicatingecocide.com. Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2019. Праверана 22 красавіка 2019.
  7. а б в г Juliette Jowit (2010-04-09). "British campaigner urges UN to accept 'ecocide' as international crime". The Guardian. Архівавана з арыгінала 2023-06-04. Праверана 2019-04-24.
  8. а б в Monbiot, George (2019-03-28). "The destruction of the Earth is a crime. It should be prosecuted". The Guardian. Архівавана з арыгінала 2023-07-27. Праверана 2019-03-29.
  9. What we do – Earth Law Alliance (англ.). Earth Law Alliance. Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2023. Праверана 20 мая 2018.
  10. "Visionaries: Polly Higgins". The Ecologist [англійская]. 2009-04-01. Архівавана з арыгінала 2023-04-21. Праверана 2018-05-22.
  11. #35 Polly Higgins (англ.). Salt. Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2018. Праверана 22 мая 2018.
  12. а б Matty Airey. 'We must build on her legacy' – MP's tribute to Polly Higgins (22 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2019. Праверана 24 красавіка 2019.
  13. John Hawkins (2019-04-23). "Prominent Gloucestershire lawyer who fought for the environment dies aged 50 after short cancer battle". Gloucestershire Live. Архівавана з арыгінала 2019-04-23. Праверана 2019-04-24.
  14. Ian Lawrie QC. Counsel. Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2023. Праверана 24 красавіка 2019.
  15. Eradicating Ecocide. People's Book Prize. Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2023. Праверана 24 красавіка 2019.
  16. Pesticide Action Network UK: Rachel Carson Memorial Lecture 2012. Business and Human Rights Resource Centre. Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2019. Праверана 24 красавіка 2019.
  17. Arne Næss Chair 2013: Polly Higgins. University of Oslo (22 сакавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2023. Праверана 24 красавіка 2019.
  18. About. personal website. Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2023. Праверана 18 красавіка 2023.
  19. Polly Higgins Doctor Honoris Causa 2013. Business School Lausanne. Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2023. Праверана 24 красавіка 2019.
  20. Honorary Fellowship (FRSGS). Royal Scottish Geographical Society. Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2019. Праверана 24 красавіка 2019.
  21. "Winner of Swedish sustainable leadership award gives prize sum away to victims of Swedish mining". Mynewsdesk. 2016-11-11. Архівавана з арыгінала 2023-04-23. Праверана 2019-04-24.
  22. Honour of Ekotopfilm | Ekotopfilm(нявызн.). www.ekotopfilm.sk. Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2023. Праверана 22 мая 2018.