Рымскі статут Міжнароднага крымінальнага суда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
     Удзельнікі МКС      Падпісалі, але не ратыфікавалі      Адклікалі подпіс      Былыя ўдзельнікі      Не падпісалі і не далучыліся

Рымскі статут Міжнароднага крымінальнага суда (англ.: Rome Statute of the International Criminal Court) — міжнародны дагавор, на падставе якога заснаваны Міжнародны крымінальны суд (МКС). Прыняты на дыпламатычнай канферэнцыі ў Рыме 17 ліпеня 1998 года[1]. Уступіў у сілу з 1 ліпеня 2002 года[2][3]. Станам на сакавік 2023 года дагавор падпісалі 137 дзяржаў, але ратыфікавалі — 124.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Міжнародныя трыбуналы, якія дзейнічалі ў 1990-х гадах (Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі і Міжнародны трыбунал па Руандзе), паказалі міжнароднай супольнасці неабходнасць стварэння незалежнага і пастаяннага суда для вырашэння спраў, звязаных з генацыдам, ваеннымі злачынствамі і злачынствамі супраць чалавечнасці. У чэрвені 1998 года Генеральная Асамблея ААН склікала канферэнцыю для завяршэння і прыняцця Канвенцыі па установе Міжнароднага крымінальнага суда. 17 ліпеня 1998 года Рымскі статут быў прыняты галасаваннем, падчас якога 120 дзяржаў прагаласавалі «за», 7 — «супраць» і 21 дзяржава ўстрымалася.

Умовай для ўступлення ў сілу Статута з’яўлялася ратыфікацыя Статута не менш чым 60 дзяржавамі. Гэты бар’ер быў пераадолены 11 красавіка 2002 года. Пагадненне ўступіла ў сілу 1 ліпеня 2002 года.

У 2010 годзе былі прынятыя тэксты двух паправак[4].

Станам на 2023 год 137 дзяржаў падпісалі дагавор. Ратыфікавалі яго 124[5], з іх 33 — дзяржавы Афрыкі, 20 — Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну, 18 — Усходняй Еўропы, 28 — Лацінская Амерыка і Карыбскага басейна і 25 — Заходняй Еўропы і іншых рэгіёнаў[6]. Бурундзі і Філіпіны былі дзяржавамі-членамі, але пазней пакінулі Статут 27 кастрычніка 2017 года[7] і 17 сакавіка 2019 года[8] адпаведна.

Дзеянне[правіць | правіць зыходнік]

Юрысдыкцыя Міжнароднага крымінальнага суда, паводле дакумента, абмяжоўваецца найбольш сур’ёзнымі злачынствамі, якія выклікалі заклапочанасць міжнароднай супольнасці: генацыды, злачынствы супраць чалавецтва, ваенныя злачынствы, злачынствы агрэсіі[9]. Як толькі якая-небудзь дзяржава становіцца ўдзельніцай Статута, яна прымае юрысдыкцыю Суда ў дачыненні да прапісаных злачынстваў. Аднак, згодна з артыкулам 25 Статута, Суд валодае юрысдыкцыяй у дачыненні да фізічных асоб, а не дзяржаў[10]. Суд не мае пераважнай сілы над унутранай юрысдыкцыяй дзяржавы (юрысдыкцыя Суда носіць толькі дадатковы характар)[11], а таксама ў дачыненні да злачынстваў, учыненых да ўступлення ў сілу Статута (асоба не падлягае крымінальнай адказнасці за дзеянне да ўступлення Статута ў сілу). Калі краіна становіцца ўдзельніцай Статута пасля яго ўступлення ў сілу, Суд мае юрысдыкцыю толькі ў дачыненні да злачынстваў, учыненых пасля ўступлення ў сілу Статута для гэтай дзяржавы[9].

У Рымскім статуце прадугледжана, што звярнуцца ў суд з просьбай распачаць расследаванне можа дзяржава-удзельніца (арт. 14), Савет Бяспекі ААН (арт. 13), а таксама пракурор суда па ўласнай ініцыятыве (арт. 15). У выпадку звароту дзяржавы або пракурора суд можа ажыццяўляць сваю юрысдыкцыю толькі пры ўмове, што краіна, на тэрыторыі якой было здзейснена злачынства або грамадзянінам якога з’яўляецца абвінавачаны, ратыфікавала Рымскі статут. Зняць гэтае абмежаванне можа толькі непасрэдны зварот Савета Бяспекі ААН (арт. 13). Калі дзяржава не падпісвала ці не ратыфікавала статут, але абвінавачаны ў здзяйсненні злачынства з’яўляецца яе грамадзянінам, або злачынства было здзейснена на яе тэрыторыі, то краіна можа прызнаць юрысдыкцыю суда ў дачыненні да дадзенага злачынства[11].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Scharf, Michael P.. Results of the Rome Conference for an International Criminal Court (англ.). ASIL Insights. The American Society of International Law (1 жніўня 1998). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2012. Праверана 25 мая 2011.
  2. «Римский статут Международного уголовного суда» (Вместе с «Пособием для ратификации и имплементации…») (Принят в г. Риме 17.07.1998 Дипломатической конференцией полномочных представителей под эгидой ООН по учреждению Международного уголовного суда) (руск.)(недаступная спасылка) (15 мая 2009). — Справка «КонсультантПлюс» о документе. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2013. Праверана 24 мая 2011.
  3. United Nations Treaty Database entry regarding the Rome Statute of the International Criminal Court (англ.). United Nations Treaty Database. ООН (9 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2012. Праверана 10 снежня 2013.
  4. Московский государственный юридический университет имени О.Е. Кутафина (МГЮА). Резолюция RC/Res.6. msal.ru. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2021. Праверана 8 мая 2021.
  5. Ghazanchyan, Siranush. Armenian Parliament ratifies the Rome Statute (англ.). en.armradio.am. Public Radio of Armenia. Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2023. Праверана 3 кастрычніка 2023.
  6. The States Parties to the Rome Statute | International Criminal Court. asp.icc-cpi.int. Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2023. Праверана 18 сакавіка 2023.
  7. Букуру Ж. -Б., Солнцев А. М. Вопросы легитимности международного уголовного суда в его отношениях с африканскими государствами в сфере борьбы с международными преступлениями // Всероссийский криминологический журнал. — Москва: Российский университет дружбы народов. — DOI:10.17150/2500-4255.2019.13(2).332-339
  8. Situation in the Philippines: ICC Pre-Trial Chamber I authorises the opening of an investigation (англ.). International Criminal Court. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2023. Праверана 18 сакавіка 2023.
  9. а б Сайт ААН.
  10. Статут Международного уголовного суда // Консультативная служба по международному гуманитарному праву. — Международный комитет Красного Креста. Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2023.
  11. а б Международный уголовный суд // Практический словарь гуманитарного права. Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]