Абердзінскі ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Абердзінскі ўніверсітэт
англ.: University of Aberdeen
University of Aberdeen arms.svg
King's College, Old Aberdeen - geograph.org.uk - 118509.jpg
Арыгінальная назва англ.: University of Aberdeen
Заснаваны 1495
Размяшчэнне Абердзін, Шатландыя
Сайт abdn.ac.uk
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Абердзінскі ўніверсітэт (англ.: University of Aberdeen) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Абердзін у Шатландыі.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Гэта старажытны універсітэт, заснаваны ў 1495 годзе, калі Уільям Эльфінстон, біскуп Абердзіна і канцлер Шатландыі, звярнуўся да Папы Аляксандра VI ад імя Якава IV, караля Шатландыі, з просьбай аб стварэнні Каралеўскага каледжа, зрабіўшы яго трэцім старэйшым універсітэтам Шатландыі і пятым ў англамоўным свеце. Абердзінская вучэльня нязменна ўваходзіць у лік 160 лепшых універсітэтаў свету і ўваходзіць у 20 лепшых універсітэтаў Злучанага Каралеўства па версіі "The Guardian", "The Times" і "The Sunday Times".

Універсітэт у цяперашнім выглядзе быў утвораны ў 1860 годзе ў выніку зліцця Каралеўскага каледжа і Марышаль-каледжа, другога ўніверсітэта, заснаванага ў 1593 годзе ў якасці пратэстанцкай альтэрнатывы першаму. Гадавы даход установы за 20202021 гады склаў 235,9 мільёна фунтаў стэрлінгаў, з якіх 45,9 мільёна фунтаў стэрлінгаў прыпадалі на даследчыя гранты і кантракты, а выдаткі — 228,6 мільёна фунтаў стэрлінгаў.

У ВНУ навучаецца каля 15 000 студэнтаў ад бакалаўрыяту да дактарантуры (па стане на 2020 год), у тым ліку шмат замежных студэнтаў. Ва ўніверсітэце выкладаецца шырокі спектр дысцыплін, прапануецца каля 650 праграм бакалаўрыяту. Абердзінская вучэльня выхавала шырокае кола вядомых выпускнікоў, і ўніверсітэт адыграў ключавую ролю ў шатландскай Рэфармацыі, шатландскім Асветніцтве і шатландскім Адраджэнні. Пяцёра лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі з тых часоў былі звязаны з універсітэтам: двое па хіміі, адзін па фізіялогіі і медыцыне, адзін па фізіцы і адзін прэміі міру.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]