Перайсці да зместу

Прапалесцінскія пратэсты ва ўніверсітэцкіх кампусах (2024)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Акцыя ў Калумбійскім універсітэце, 21 красавіка 2024.

Прапалесцінскія пратэсты ва ўніверсітэцкіх кампусах — серыя акцый пратэсту у кампусах універсітэтаў ЗША і іншых краін супраць ваеннай аперацыі Ізраіля ў сектары Газа.

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

У ходзе палесціна-ізраільскага канфлікту ўзброеная групоўка ХАМАС распачала 7 кастрычніка 2023 года ўварванне ў Ізраіль[1]. У адказ урад Ізраіля ўпершыню за 50 гадоў абвясціў ваеннае становішча і пачаў ваенную аперацыю «Жалезныя мячы» ў сектары Газа[2]. У ходзе падзей і ізраільскі, і палесцінскі бок здзяйснялі шматлікія злачынствы і парушэнні.

Акцыі пачаліся ў красавіку 2024 года ў амерыканскіх ВНУ і распаўсюдзіліся на шэраг універсітэтаў іншых краін, уключаючы Аўстралію, Вялікабрытанію, Францыю, Індыю, Канаду і Ліван[3]. Асноўным цэнтрам руху быў Калумбійскі ўніверсітэт у Нью-Ёрку, што спарадзіла асацыяцыі з пратэстамі 1968 года[4][5][6].

Паводле даных агенцтва Анадалу, станам на 10 мая 2024 года, пратэсты ў ЗША праходзілі ў 130 універсітэтах; было арыштавана 2900 пратэстоўцаў у 61 кампусе; прынамсі ў 7 універсітэтах адміністрацыя пагадзілася пайсці на саступкі пратэстоўцам, абмежаваўшы супрацоўніцтва з Ізраілем[7].

Большасць акцый пратэсту былі мірнымі. Аднак час ад часу фіксаваліся гвалтоўныя інцыдэнты. Найбольшым гвалтам суправаджаліся пратэсты ў Калумбійскім універсітэце і Універсітэце штата Арэгон у Портлендзе, а таксама ў Каліфарнійскім універсітэце ў Лос-Анджэлесе, дзе адбыліся сутычкі паміж прапалесцінскімі і праізраільскімі пратэстоўцамі[8]. Універсітэты скардзіліся на вандалізм у дачыненні да іх уласнасці з боку актывістаў, а шэраг яўрэйскіх студэнтаў — на рыторыку актывістаў, успрыманую імі як антысемітызм[9][10][11]. Адміністрацыі ВНУ звязвалі абвастрэнне пратэстаў са з’ўленнем старонніх агітатараў, што і служыла прычынай выкліку паліцыі[12]. У большасці выпадкаў акцыі праходзілі мірна і заключаліся ў малітвах (у тым ліку сумесных арабаў і яўрэяў), дыскусіях і спевах песень[13].

Патрабаванні[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнымі патрабаваннямі былі[14][15]:

  • спыніць супрацоўніцтва ВНУ з вытворцамі зброі, якія пастаўляюць прадукцыю ў Ізраіль (уключаючы Boeing і Lockheed Martin);
  • спыніць прымаць сродкі на навукова-даследчыя праекты для Ізраіля;
  • даваць справаздачу аб прынятых ад Ізраіля сродках і іх выдаткоўванні;
  • не ўкладваць актывы ўніверсітэцкіх фондаў у ізраільскія кампаніі або кампаніі, якія супрацоўнічаюць з Ізраілем (уключаючы Microsoft, Alphabet і Amazon);
  • спыніць супрацоўніцтва з «сіянісцкімі» і некаторымі яўрэйскімі арганізацыямі;
  • выгнаць «сіяністаў» з кіруючых органаў універсітэтаў;
  • даць амністыю для ўсіх удзельнікаў пратэстаў.

Стаўленне[правіць | правіць зыходнік]

Паводле апытання, праведзенага Generation Lab 3—6 мая сярод 1250 студэнтаў у ЗША, у пратэстах бралі ўдзел 8 % студэнтаў, ухвальна да іх ставіліся 45 %, нейтральна — 30 %, адмоўна — 24 %[16].

Апытанне, праведзенае брытанскай аналітычнай кампаніяй YouGov сярод 9 тыс. дарослых амерыканцаў, паказала, што да пратэстаў адмоўна ставяцца 47 % насельніцтва, а станоўча — 28 %. Траціна амерыканцаў мяркуе, што ўніверсітэцкія адміністрацыі былі недастаткова жорсткімі ў дачыненні да пратэстаў, празмернымі прынятыя меры палічылі 16 % апытаных, рэакцыю ацанілі як адэкватную 20 %, астатнія не змаглі адказаць[17].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Emanuel Fabian. IDF: 9,500 rockets fired at Israel since Oct. 7, including 3,000 in 1st hours of onslaught (англ.). The Times of Israel (9 лістапада 2023).
  2. Israel is winning the war if you ignore original unrealistic goals set by the gov't - analysis (англ.). The Jerusalem Post (6 мая 2024). Праверана 17 мая 2024.
  3. Regan, Helen. Where pro-Palestinian university protests are happening around the world (англ.). CNN (3 мая 2024). Праверана 18 мая 2024.
  4. "Сжечь Тель-Авив дотла!" Антиизраильские протесты захлестнули американские университеты (руск.). Euronews. Euronews (24 красавіка 2024). Праверана 11 мая 2024.
  5. Колумбийский университет - в эпицентре протестов в США (руск.). Deutsche Welle (1 мая 2024). Праверана 11 мая 2024.
  6. https://www.aa.com.tr/ru/мир/колумбийский-университет-пионер-антивоенных-протестов-в-прошлом-и-акций-в-поддержку-палестины-сегодня/3218115
  7. ‘Biggest student movement of 21st century’: Pro-Palestinian protests spread across global campuses (англ.). Анадолу (10 мая 2024). Праверана 11 мая 2024.
  8. Nearly all Gaza campus protests in the US have been peaceful, study finds (англ.). The Guardian (10 мая 2024). Праверана 11 мая 2024.
  9. Campus protests: Hundreds arrested at universities across US as Gaza demonstrations continue (англ.). BBC. Праверана 16 мая 2024.
  10. UW must take action after protesters vandalize property, intimidate students (англ.). The Seattle Times. Праверана 16 мая 2024.
  11. Chicago police clear out pro-Palestinian DePaul quad encampment; 2 arrested (англ.). www.abc7chicago.com. Праверана 16 мая 2024.
  12. The Israel-Hamas war is testing whether campuses are sacrosanct places for speech and protest (англ.). Associated Press (19 мая 2024). Праверана 20 мая 2024.
  13. What’s Really Happening on College Campuses, According to Student Journalists (англ.). Politico (3 мая 2024). Праверана 20 мая 2024.
  14. Why are university students protesting in the US? (англ.). Sky News (3 мая 2024). Праверана 12 мая 2024.
  15. What Do Anti-Israel Student Organizers Really Want? Examining the Extreme Demands Behind the Campus Protests (англ.). Антидиффамационная лига (15 мая 2024). Праверана 16 мая 2024.
  16. Exclusive poll: Most college students shrug at nationwide protests (англ.). Axios (7 мая 2024). Праверана 12 мая 2024.
  17. What Americans think about recent pro-Palestinian campus protests (англ.). YouGov (3 мая 2024). Праверана 12 мая 2024.