Простагландзіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Простагландын)
Простагландзін E1

Простагландзіны (Pg) — група ліпідных фізіялагічна актыўных рэчываў, якія ўтвараюцца ў арганізме ферментатыўным шляхам з некаторых незаменных тлустых кіслот або тых, што утрымліваюць 20-членны вугляродны ланцуг. Простагландзіны з'яўляюцца медыятарамі з выяўленым фізіялагічным эфектам. З'яўляюцца вытворнымі гіпатэтычнай прастанавай кіслоты. Простагландзіны разам з трамбаксанамі і прастацыклінамі утвараюць падклас прастаноідаў, якія ў сваю чаргу ўваходзяць у клас эйказаноідаў[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню простагландзін быў вылучаны ў 1935 годзе шведскім фізіёлагам Ульфам фон Ойлерам з семявай вадкасці, таму тэрмін «простагландзін» паходзіць ад лацінскай назвы прастаты (лац.: glandula prostatica). [2] Пазней апынулася, што простагландзіны сінтэзуюцца ў шматлікіх тканінах і органах. У 1971 годзе Джон Вейн выявіў, што аспірын з'яўляецца інгібітарам сінтэзу простагландзінаў. За даследаванне простагландзінаў ён і шведскія біяхімікі Сунэ Бергстрэм і Бенгт Самуэльсан атрымалі ў 1982 Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне.[3]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. The Eicosanoids // Peter Curtis-Prior (Editor) // ISBN 978-0-471-48984-9 654 pages // 2004 Wiley
  2. Von Euler US. Uber die spezifische blutdrucksenkende Substanz des menschlichen Prostata- und Samenblasensekrets. Klin Wochenschr 1935;14:1182-1183.
  3. The Nobel Prize in Physiology or Medicine 1982 Sune K. Bergström, Bengt I. Samuelsson, John R. Vane

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]