Перайсці да зместу

Бенгт Самуэльсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бенгт Інгемар Самуэльсан
шведск.: Bengt Ingemar Samuelsson
Дата нараджэння 21 мая 1934(1934-05-21)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 ліпеня 2024(2024-07-05)[3][4] (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці біяхімік, выкладчык універсітэта, хімік, урач
Навуковая сфера біяхімія[6], медыцына[6] і medicinal chemistry[d][6]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Сунэ Бергстрэм
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бенгт Інгемар Самуэльсан (шведск.: Bengt Ingemar Samuelsson, 21 мая 1934(1934-05-21)[1][2][…], Хальмстад — 5 ліпеня 2024(2024-07-05)[3][4], Mölle[d], лен Сконэ[5]) — шведскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1982 годзе «за адкрыцці, якія датычацца простагландзінаў і блізкіх да іх біялагічна актыўных рэчываў» з Сунэ Бергстрэмам і Джонам Вейнам.

Бенгт Самуэльсан нарадзіўся ў шведскім партовым горадзе Хальмстад. Яго бацькі былі Крысціна і Андэрс Самуэльсаны. Пасля заканчэння мясцовай школы паступіў у медыцынскі каледж Лундскага ўніверсітэта, дзе стаў працаваць у даследчай лабараторыі Сунэ Бергстрэма, прафесара фізіялагічнай хіміі. У 1958 годзе Самуэльсан разам з даследчай групай Бергстрэма перайшоў у Каралінскі інстытут у Стакгольме, дзе актыўна вывучаў медыцыну і біяхімію.

З 1972 года прафесар у Каралінскім інстытуце, з 1982 года — рэктар, у 1967—1972 гадах прафесар Стакгольмскага каралеўскага ветэрынарнага каледжа.

Даследуючы метабалізм халестэрыну і прадукты трансфармацыі арахідонавай кіслаты, Самуэльсан адкрыў і ахарактарызаваў сярод гэтых прадуктаў, такія важныя кампаненты як простагландзіны, тромбаксаны і лейкатрыены. Вылучыў і ўстанавіў хімічную структуру і біяхімічныя якасці некаторых простагландзінаў і звязаных з імі біялагічна актыўных рэчываў. Паказаў іх утварэнне з арахідонавай кіслаты, а таксама, што арахідонавая кіслата і ферментатыўныя сістэмы ўтварэння простагландзінаў ёсць ва ўсіх ядзерных клетках жывёльных арганізмаў.

Член Шведскай каралеўскай АН, замежны член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.

Бенгт Самуэльсан жанаты з Карын Бергстэн Самуэльсан. Дзве дачкі — Элізабэт і Астрыд Самуэльсан[10].

Зноскі

  1. 1 2 Bengt Ingemar Samuelsson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Bengt Ingemar Samuelsson // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
  3. 1 2 Grunér J. Svenske Nobelpristagaren Bengt Samuelsson död — Schibsted, 2024. — ISSN 1103-9000; 1403-9656 Праверана 7 ліпеня 2024.
  4. 1 2 Bengt Samuelsson: 1934-05-21 / 2024-07-05 — Dagens Nyheter. Праверана 17 ліпеня 2024.
  5. 1 2 https://www.nytimes.com/2024/07/15/science/bengt-samuelsson-dead.html
  6. 1 2 3 Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
  7. ↑ Notable Names Database — 2002.
  8. ↑ Bengt Samuelsson — AE. Праверана 8 ліпеня 2024.
  9. ↑ Fellows Directory
  10. ↑ Bengt I. Samuelsson
  • Raju, T N (1999), «The Nobel chronicles. 1982: Sune Karl Bergström (b 1916); Bengt Ingemar Samuelsson (b 1934); John Robert Vane (b 1927)», Lancet 354 (9193): 1914, 1999 Nov 27, PMID 10584758
  • Маніна А. Ю. Самуэльсан Бенгт Інгемар // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 142. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).