Сунэ Бергстрэм
| Сунэ Бергстрэм | |
|---|---|
| шведск.: Karl Sune Detlof Bergström | |
| | |
| Дата нараджэння | 10 студзеня 1916[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 15 жніўня 2004[3][2][…] (88 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Sverker Petrus Bergström[d][4] |
| Маці | Wera Carolina Bergström[d][4] |
| Жонка | Maj Nelly Nelly Bergström[d] |
| Дзеці | Свантэ Пяэба[6] |
| Род дзейнасці | біяхімік, хімік |
| Навуковая сфера | Біяхімія |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Член у |
|
| Узнагароды |
прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (1977) прэмія Луізы Грос-Хорвіц (1975) Welch Award in Chemistry[d] (1980) Björkén Prize[d] (1966) Amory Prize[d] (1975) |
Сунэ Бе́ргстрэм (шведск.: Karl Sune Detlof Bergström; 10 студзеня 1916, Стакгольм, Швецыя — 15 жніўня 2004) — шведскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1982 годзе разам з Б.Самуэльсанам і Дж.Вейнам «за адкрыцці, якія датычацца простагландзінаў і блізкіх да іх біялагічна актыўных рэчываў».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Каралінскі інстытут у Стакгольме ў 1943 годзе. З 1947 года ў Лундскім універсітэце, з 1958 года і ў 1970—1977 гадах рэктар у Каралінскім інстытуце, з 1960 года ў Базельскім універсітэце (Швейцарыя).
У 1975 годзе Бергстрэм быў прызначаны ў Савет дырэктараў Нобелеўскага фонду ў Швецыі[8].
У тым жа годзе ён атрымаў прэмію Луізы Грос-Хорвіц ў Калумбійскім універсітэце разам з Бенгтам Самуэльсанам.
Аўтар навуковых прац па хіміі і біяхіміі простагландзінаў, біясінтэзе і абмене жоўцевых кіслот і халестэрыну, біяхіміі гепарыну.
Член Каралеўскай Шведскай АН. Замежны член АН СССР (1976), АМН СССР (1982), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук у Бостане.
Бацька палеагенетыка Свантэ Пяэба.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Міжнародная прэмія Гайрднера (1970)
- Прэмія Луізы Грос-Хорвіц (1975)
- Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (1977)
- Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1982)
Зноскі
- ↑ BERGSTRÖM, K SUNE D // Vem är Vem? : Stor-Stockholm 1962 / пад рэд. P. Harnesk — 1962.
- ↑ а б Sune K. Bergstrom // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Sune K. Bergström - Facts — Фонд Нобеля.
- ↑ а б в Kungsholms kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/SSA/0011/C I/37 (1916), bildid: 00026626_00014, sida 10 Праверана 16 мая 2019.
- ↑ Bergström, KARL SUNE DETLOF — Svenskagravar.se. Праверана 27 мая 2023.
- ↑ (not translated to en-gb) Svante Pääbo: ‘It’s maybe time to rethink our idea of Neanderthals’ // The Guardian — Britain, London: (untranslated), 2023. — 161152 экз. — ISSN 0261-3077 Праверана 12 студзеня 2023.
- ↑ www.pas.va
- ↑ Sune K. Bergström - Autobiography
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аўтабіяграфія Сунэ Бергстрэма на сайце Нобелеўскага камітэта (англ.)
- Профіль Сунэ Бергстрэма на афіцыйным сайце РАН
- Нарадзіліся 10 студзеня
- Нарадзіліся ў 1916 годзе
- Нарадзіліся ў Швецыі
- Памерлі 15 жніўня
- Памерлі ў 2004 годзе
- Памерлі ў Стакгольме
- Пахаваныя на Паўночных могілках Стакгольма
- Выкладчыкі Лундскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Стакгольмскага ўніверсітэта
- Члены Леапальдзіны
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Папскай акадэміі навук
- Члены АН СССР
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі інжынерных навук
- Члены РАН
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
- Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера
- Лаўрэаты прэміі Луізы Грос-Хорвіц
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Стакгольме
- Біяхімікі Швецыі
- Замежныя члены АН СССР
- Замежныя члены РАН