Перайсці да зместу

Пухавіцкі доследна-эксперыментальны завод

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пухавіцкі доследна-эксперыментальны завод
Тып прадпрыемства
Заснаванне 1929
Краіна
Адрас
Сайт poez.by

Пухавіцкі доследна-эксперыментальны завод — беларускае прадпрыемства ў г. Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Прадпрыемства ажыццяўляе вытворчасць вырабаў з чыгуну і металаапрацоўку.

У 1929 годзе на панскай сядзібе Падблонь адкрыўся прамкамбінат, які малоў зерне, выпускаў сталярныя вырабы, займаўся кавальскімі работамі. Пазней тут абсталявалі сталярную майстэрню, бляхарны і слясарна-такарны цэхі, кузню. На камбінаце працавалі 50 чалавек.

У гады Другой сусветнай вайны немцы вывезлі абсталяванне, а ў яго памяшканнях размясцілі лагер ваеннапалонных. У ліпені 1944 года камбінат аднавіў работу млына і ўсіх майстэрняў.

У 1948 годзе стаў працаваць ліцейны цэх, які выпускаў саломарэзкі, алюміневыя гаршкі і скавароды, паілкі і інш. У 1969 годзе на базе прамкамбіната створаны ліцейна-механічны завод.

У 1970 гадах была праведзена рэканструкцыя прадпрыемства, здадзены ў эксплуатацыю механічны цэх, кацельня. З 1989 года завод стаў доследна-эксперыментальным. У гэты час была засвоена новая прадукцыя — цюбінгі металічныя[1].

З 2001 года прадпрыемства перайменавана ў ААТ «Пухавіцкі доследна-эксперыментальны завод». У цяперашні час асноўны від прадукцыі — цюбінгі чугунныя — галоўны будаўнічы элемент пры пракладцы і будаўніцтве метро. Пачынаючы з 1989 года гэты від прадукцыі займае ў аб’ёме вытворчасці больш за 80 %.

Асноўнымі відамі вытворчасці з’яўляюцца вытворчасць вырабаў з чыгуну, металаапрацоўка, выраб люкаў каналізацыйных і тэлефонных, рашотак ліўневых дрэнажных, цюбінгаў чыгунных для КУП «Мінскметрабуд», кармушак для парасятаў, пячное ліццё, замкі навясныя, адліўкі любой складанасці па заяўцы спажыўца, мастацкае ліццё, выраб металаканструкцый.

Са жніўня 2011 года выпускаецца латковая пліта для метрабуда. Чыгуначная пліта, якая выліваецца мятровым квадратам таўшчынёй да 35 міліметраў і рабром жорсткасці 45 міліметраў, вытрымлівае ціск шпал і рэек, якія манціруюць на іх, а таксама электравоза і вагонаў з пасажырамі[2].

  • Аляксандр Кончанка[3][4]

Зноскі

  • Беларускі каляндар, 2019 год; складальнік-рэдактар Н. І. Барсукова // Новыя кнігі : па старонках беларускага друку : бібліяграфічны бюлетэнь. — 2018. — № 8, 9. — Дадатак.
  • Гонар і слава Мар’інай Горкі: біябібліяграфічны дайджэст / Пухавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка; аддзел бібліятэчнага маркетынгу; укладальнік: І. А. Якаўлева. — Мар’іна гока, 2007.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9