Школа № 4 (Мар’іна Горка)
Школа № 4 | |
---|---|
Заснавана | 1 верасня 1964 |
Тып | школа |
Сайт | school4mgorka.edu.minskregion.by |
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 4 г. Мар’іна Горка» — установа сярэдняй адукацыі ў г. Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Школа была адчыннена 1 верасня 1964 года, з 850 навучэнцамі працавала 42 настаўніка. 70-я гады — школа мела падсобную гаспадарку, дзе гадавалі парасят і трусоў. Працаваў навучальна-вытворчы камбінат, дзе вучні старэйшых класаў атрымвалі вадзіцельскія правы. У 1994 годзе школа пачала працу ў экалагічным кірунку.
З 1997 года працуе экалагічны куток. Школа з’яўляецца рэспубліканскай пляцоўкай па апрабацыі актыўных метадаў і формаў навучання здароваму ладу жыцця. Педагогі вучэльні вядуць эксперымент па выкладанні ўрокаў здаровага ладу жыцця.
У 2016 годзе навучалася 406 навучэнцаў у 21 класе[1].
Вядомыя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Таццяна Мікалаеўна Хадневіч - беларускі палітык[2].
Дырэктары школы
[правіць | правіць зыходнік]- Людміла Мікалаеўна Сарнова.
Зноскі
- ↑ http://school4mgorka.edu.minskregion.by/index.php?op=ViewArticle&articleId=2740&blogId=241 Архівавана 23 кастрычніка 2018.
- ↑ http://school4mgorka.edu.minskregion.by/index.php?op=Default&Date=20150209&blogId=241(недаступная спасылка)