Пярвішчанскае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пярвішчанскае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 172,5 м
Даўжыня 1,95 км
Шырыня 0,38 км
Плошча 0,55 км²
Аб’ём 0,0012 км³
Даўжыня берагавой лініі 5,58 км
Найбольшая глыбіня 8,2 м
Сярэдняя глыбіня 2,8 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,17 ‰
Празрыстасць 2 м
Басейн
Плошча вадазбору 5,6 км²
Упадаюць ручай
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Пярвішчанскае (Беларусь)
Пярвішчанскае
Пярвішчанскае
Пярвішчанскае (Віцебская вобласць)
Пярвішчанскае
Пярвішчанскае
Map

Пярві́шчанскаевозера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лужаснянка, у 6 км на поўдзень ад горада Гарадок, у 1 км на захад ад вёскі Слабада.

Плошча паверхні возера 0,55 км². Найбольшая глыбіня 8,2 м. Даўжыня 1,95 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Найбольшая глыбіня дасягае 8,2 м. Аб'ём вады 1,2 млн. м³.
Катлавіна возера выцягнутая з захаду на ўсход і складаецца з двух плёсаў. Схілы катлавіны вышынёй ад 5—7 да 10—15 метраў, спадзістыя, складзеныя з суглінкаў. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія. Дно возера выслана глеем і сапрапелем, каля берагоў пясчанае. На захадзе возера востраў плошчай каля 0,1 га.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Злучана ручаём з возерам Глыбокае. На ўсходзе выцякае ручай у раку Чарніца. Зарастае больш паловы плошчы возера трыснягом, аерам, гарлачыкамі, рдзестамі і інш.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, язь, лінь, мянтуз і іншыя віды рыб.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]