Пётр Мікалаевіч Драчоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пятро Драчоў)
Пятро Драчоў
Імя пры нараджэнні Пётр Мікалаевіч Драчоў
Дата нараджэння 6 ліпеня 1937(1937-07-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 мая 2005(2005-05-08) (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Беларусь
Род дзейнасці мастак
Жанр графіка
Вучоба

Пятро́ (Пё́тар Мікала́евіч) Драчо́ў (6 ліпеня 1937, Ленінград, РСФСР, СССР — 8 мая 2005, Мінск, Беларусь) — беларускі графік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут ў 1964 годзе. У 1964—1986 мастацкі рэдактар часопісу «Бярозка», з 1992 у «Беларускім гістарычным часопісе». Працаваў у кніжнай станковай графіцы[1].

Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску[2].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Сярод твораў: серыя акварэляў «Помнікі архітэктуры Беларусі» (1970—1982), «Бярэзінскі запаведнік» (1975—1979), літаграфіі «Кірмаш канца XIX — пач. XX ст.» (1972), «Спынім забойствы…», «Да 500-годдзя Міколы Гусоўскага» (1980), серыя «Асветнікі» (1989), ілюстрацыі да кніг Уладзіміра Дубоўкі, Петруся Броўкі, Уладзіміра Караткевіча, Івана Новікава; дыярамы «На старажытным гарадзішчы», «Францыск Скарына трымае экзамен перад прафесарамі ў Падуанскі ўніверсітэце», «Знахаркі» і іншыя творы для Музея гісторыі медыцыны Беларусі; «Гандаль у Полацку», «Падводны свет нашых азёраў», «Паселішча на Сенніцы», «Крэменездабыўныя шахты ў Красным», «Францыск Скарына ў друкарні», панарама «Пажар г. Магілёва ў 1700—21 гг..» для Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі, «Мінск у 1890 г.» для Музея Максіма Багдановіча (1992—1993, усе ў Мінску)[1].

Зноскі

  1. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). С. 206—207
  2. Кальварыйскія могілкі. Беларускі нацыянальны некропаль(недаступная спасылка). Радыё Свабода (21 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2015. Праверана 26 сакавіка 2015.