Пётр Мікалаевіч Драчоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пятро Драчоў
Імя пры нараджэнні: Пётр Мікалаевіч Драчоў
Дата нараджэння: 6 ліпеня 1937(1937-07-06)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 8 мая 2005(2005-05-08) (67 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства: Беларусь
Род дзейнасці: мастак
Жанр: графіка
Вучоба:

Пятро́ (Пё́тар Мікала́евіч) Драчо́ў (6 ліпеня 1937, Ленінград, РСФСР, СССР — 8 мая 2005, Мінск, Беларусь) — беларускі графік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут ў 1964 годзе. У 1964—1986 мастацкі рэдактар часопісу «Бярозка», з 1992 у «Беларускім гістарычным часопісе». Працаваў у кніжнай станковай графіцы[1].

Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску[2].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Сярод твораў: серыя акварэляў «Помнікі архітэктуры Беларусі» (1970—1982), «Бярэзінскі запаведнік» (1975—1979), літаграфіі «Кірмаш канца XIX — пач. XX ст.» (1972), «Спынім забойствы…», «Да 500-годдзя Міколы Гусоўскага» (1980), серыя «Асветнікі» (1989), ілюстрацыі да кніг Уладзіміра Дубоўкі, Петруся Броўкі, Уладзіміра Караткевіча, Івана Новікава; дыярамы «На старажытным гарадзішчы», «Францыск Скарына трымае экзамен перад прафесарамі ў Падуанскі ўніверсітэце», «Знахаркі» і іншыя творы для Музея гісторыі медыцыны Беларусі; «Гандаль у Полацку», «Падводны свет нашых азёраў», «Паселішча на Сенніцы», «Крэменездабыўныя шахты ў Красным», «Францыск Скарына ў друкарні», панарама «Пажар г. Магілёва ў 1700—21 гг..» для Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі, «Мінск у 1890 г.» для Музея Максіма Багдановіча (1992—1993, усе ў Мінску)[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8 С. 206—207
  2. Кальварыйскія могілкі. Беларускі нацыянальны некропаль. Радыё Свабода (21 мая 2014).