Пётр Пятровіч Суцько

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Пятровіч Суцько
Род дзейнасці журналіст, пісьменнік, паэт
Дата нараджэння 20 мая 1936(1936-05-20)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 снежня 2010(2010-12-10)[2] (74 гады)
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі

Пётр Пятровіч Суцько́[4] (20 мая 1936 — 10 снежня 2010) — беларускі журналіст, паэт, пісьменнік[5]. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1982).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Асошнікі (зараз у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі). У 18-гадовым узросцке пачаў журналісцкую працу ў ружанскай раённай газеце «Запаветы Леніна», у 1957—1960 гадах быў карэспандэнтам, загадчыкам аддзела, адказным сакратаром[5]. Займаў пасаду сакратара раённага камітэта ЛКСМБ, праходзіў службу ў Савецкай Арміі[5]. У 1964 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1965—1968 гадах займаў пасаду намесніка рэдактара іванаўскай раённай газеты «Чырвоная звязда»[5]. У 1968 годзе П. суцько быў запрошаны на працу ў газету «Заря» — орган Брэсцкага абласнога і Брэсцкага гадаскога камітэтаў КПБ, абласнога і гарадскога Саветаў народных дэпутатаў, дзе з 13 верасня 1972 года да 20 студзеня 2003 года займаў пасаду галоўнага рэдактара[5]. Працаваў таксама ўласным карэспандэнтам у «Сельскай газеце»[6]. У 1972 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС у Маскве.

Памёр Пётр Пятровіч Суцько 10 снежня 2010 года[5].

Творчасць і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Акрамя журналісцкай дзейнасці П. П. Суцько займаўся літаратурнай дзейнасцю. З’яўляўся складальнікам і рэдактарам кніжных выданняў у тым ліку зборніка нарысаў аб Героях Сацыялістычнай Працы Брэсцкай вобласці «Земные звёзды» (1978). Пісаў вершы і мастацкую прозу — замалёўкі, абразкі[5].

Неаднаразова абіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета, членам праўлення Саюза журналістаў БССР і Саюза журналістаў ССС[5]Р. У 1978 годзе быў дэлегатам Беларускай ССР на XXXIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку[5].

Публікацыі:

  • Мужество побеждает стихию / П. П. Сутько, В. Г. Туров, В. Ф. Малашевский. — Мн.: Беларусь, 1975. — 92 с., 8 л. ил.; 20 см. (дакументальная кніга пра паводку 1974 года на Брэстчыне[5]).

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]