Піжма

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Піжма
Tansy.jpg
Піжма звычайная (Tanacetum vulgare)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tanacetum L., 1753

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  36321
NCBI  99105
EOL  59478
GRIN  g:11863
IPNI  98394-3

Піжма[3] (Tanacetum) — род лекавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва расліны звязана з састарэлым піжмамускус(руск.) бел.»): з аглядам на характэрны моцны пах. У сваім старажытным значэнні піжма паходзіць праз польскае і чэшскае пасярэдніцтва ад старажытнанямецкага слова bisamo, якое, у сваю чаргу, паходзіць ад лац.: bisamus ад іўр.: besem («духмянасць»).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны.

Сцёблы прамастойныя або ўзыходныя Сцябло ў расліны тоўстае, з невялікай колькасцю лісця і кветкай на верхавіне. Вышыня расліны часам дасягае аднаго метра.

Лісце перыстарассечанае ці чаргаванае з кропкавымі паглыбленнямі, апушанае. Кветкі жоўтыя, трубчастыя, у кошыках, сабраных у шчыткападобныя суквецці, радзей адзіночныя. Цікавым у кветцы з’яўляецца тое, што ў ёй адсутнічаюць пялёсткі, або яны непрыкметныя па памеры. Таксама кветка з’яўляецца даволі жорсткай і ўтрымлівае ў сабе вялікую колькасць дубільных рэчываў.

Плод — сямянка.

Арэал і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджана на ўсёй тэрыторыі Еўразіі, акрамя субарктычнага і арктычнага паясоў. У Забайкаллі і Манголіі піжмавыя стэпы. На Беларусі 1 дзікарослы від: піжма звычайная, або дзікая рабінка (Tanacetum vulgare), старажытная лекавая расліна. Трапляецца на палях, у хмызняках, каля дарог і жылля. Інтрадукавана піжма паўночная (Tanacetum boreale).

Значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Харчовыя, лекавыя, інсектыцыдныя расліны.

Траву піжмы выкарыстоўваюць у харчовай і лікёра-гарэлачнай прамысловасці (заменнік карыцы, мускатнага арэху).

Піжма шырока ўжываецца ў народнай медыцыне пры лячэнні жаўтухі, эпілепсіі, вадзянкі, дыярэі, малакроўя, сардэчнасасудзістых хвароб і парушэнні сардэчнай дзейнасці. Выкарыстоўваецца таксама як сродак для паляпшэння апетыту і абмену рэчываў, як мачагонны, патагонны і жоўцегонны сродак, антыгістамінны і проціліхаманкавы сродак, пры галаўным болю. Кветкі піжмы прыкладваюць да месца вывіху, пры напуханні скуры і гематомах.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя віды[4][5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 128. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. GRIN Species Records of Tanacetum.. Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 12 мая 2015.
  5. Tanacetum species records.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8.
  • Пижмо, горобина // Українська мала енциклопедія : 16 кн. : у 8 т. / проф. Є. Онацький. — Накладом Адміністратури УАПЦ в Аргентині. — Буенос-Айрес, 1963. — Т. 6, кн. XI : Літери Пере — По. — С. 1364. — 1000 екз.