Пікарэц
Jump to navigation
Jump to search
Пікарэц | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 11 км |
Плошча басейна | 99 км² |
Басейн | Нятупа → Рось → Нёман |
Басейн рэк | Балтыйскае мора |
Вадацёк | |
Выток | |
· Месцазнаходжанне | за 2,5 км на захад ад вёскі Палонка |
· Каардынаты | 53°02′52″ пн. ш. 24°09′08″ у. д.HGЯO |
Вусце | Нятупа |
· Месцазнаходжанне | на поўдзень ад вёскі Мсцібава |
· Каардынаты | 53°06′32″ пн. ш. 24°15′16″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,1 м/км |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Пікарэ́ц — рака ў Беларусі, у Свіслацкім і Ваўкавыскім раёнах Гродзенскай вобласці, у басейне Нёмана.
Даўжыня ракі 11 км[1]. Плошча вадазбору 99 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 м/км. Пачынаецца за 2,5 км на захад ад вёскі Палонка, цячэ ў межах Ваўкавыскага ўзвышша, зліваючыся з ракой Навумка на поўдзень ад вёскі Мсцібава ўтварае раку Нятупа. У верхнім цячэнні называецца Палонка. Асноўны прыток — рака Свінка. Пойма часткова забалочаная. Рэчышча ў вярхоўі каналізаванае. Каля вёсак Палонка і Шусцікі створаны сажалкі (плошчай адпаведна 0,02 км² і 0,56 км²).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
- Пікарэц // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 190.