Піліп Мікітавіч Рудкін
Піліп Мікітавіч Рудкін | |
---|---|
руск.: Филипп Никитович Рудкин | |
Дата нараджэння | 27 лістапада 1893 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 кастрычніка 1954 (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Руская імператарская армія, Усерасійская надзвычайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам, Q65178107?, АДПУ пры СНК СССР, Народны камісарыят унутраных спраў СССР і Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія |
Званне | генерал-маёр |
Камандаваў | 15th Tank Corps[d], 7th Guards Tank Division[d] і 11th Tank Corps[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Піліп Мікітавіч Ру́дкін[1] (27 лістапада 1893, вёска Чорная Сасна, Мсціслаўскі раён — 12 кастрычніка 1954) — Герой Савецкага Саюза (31.03.1943), генерал-маёр танкавых войскаў (1943).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Закончыў рабфак пры Маскоўскай горнай акадэміі. Служыў у царскай арміі, удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, рэвалюцыйных падзеях 1917 г. У грамадзянскую вайну ўдзельнік разгрому банд Булак-Балаховіча, ліквідацыі контррэвалюцыйных мяцяжоў у Маскве, Разані, Кранштаце. З лістапада 1926 года — начальнік асаблівай часткі НКУС у Маскве. Закончыў Ваенную акадэмію механізацыі і матарызацыі РСЧА імя І. В. Сталіна (1937). З лістапада 1937 года — начальнік аддзела ўзбраення войскаў НКУС Украіны і Крыма. У студзені 1940 года зноў прызваны на ваенную службу і прызначаны начальнікам аддзялення аўтатрактарнага транспарту НКУС СССР. На франтах Вялікай Айчыннай вайны з верасня 1941 г. Ваяваў на Карэльскім, Паўднёва-Заходнім, 1-м Беларускім і 3-м Беларускім франтах, камандзір танкавай брыгады, корпуса, намеснік камандзіра бронентанкавымі і механізаванымі войскамі фронту. Удзельнік Сталінградскай, Курскай бітваў, баёў у Польшчы, Усходняй Прусіі. Вызначыўся ў баях пад Кантэміраўкай, Валуйкамі і Харкавам. За геройства і мужнасць прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (31.03.1943)[2].
Да 1952 года ў званні генерал-маёра танкавых войскаў служыў у арміі. Пасля жыў і працаваў у Маскве. Памёр 12 кастрычніка 1954 года.
Зноскі
- ↑ БелЭн 2001.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза начальствующему и рядовому составу Красной Армии» от 31 марта 1943 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1943. — 9 апреля (№ 14 (220)). — С. 1
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Рудкін Піліп Мікітавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 541. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
- Рудкін Піліп Мікітавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 429. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Нарадзіліся 27 лістапада
- Нарадзіліся ў 1893 годзе
- Нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне
- Памерлі 12 кастрычніка
- Памерлі ў 1954 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Увядзенскіх могілках
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі бранятанкавых войскаў
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Кутузава II ступені
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Севастопаля»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Кёнігсберга»
- Асобы
- Ваенныя Расійскай імперыі
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
- Члены КПСС