Гуйка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гуйка
Характарыстыка
Даўжыня 19 км
Басейн 98 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Шчадроўшчына
 • Каардынаты 54°09′30″ пн. ш. 27°23′24″ у. д.HGЯO
Вусце Рыбчанка
 • Месцазнаходжанне Радашковічы
 • Каардынаты 54°09′40″ пн. ш. 27°14′17″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,33 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Рыбчанка → Ілія → Вілія → Нёман → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раёны Маладзечанскі раён, Мінскі раён
physical
выток
выток
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гу́йка[1] — рака ў Беларусі, у Мінскім і Маладзечанскім раёнах Мінскай вобласці, у басейне Нёмана.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Рачная назва балцкага паходжання. Назва згадваецца ў 1549 годзе як «Гуя»: «Замокъ Радошковский… на рекахъ на Гуи а на Вязыни»[2].

У назве Гуя корань — фанетычны варыянт кораня ў назве нёманскай ракі Гаўя, а таксама аднайменнай ракі Gauja на латвійскім Задзвінні[3]. Той жа корань і ў назве нёманскай ракі Гавязна.

Ад індаеўрапейскага *gēu- / gū- «гнуць, крывіць». Ад яго таксама літоўскае gau-r-as «волас», gu-r-as «вяршыня пагорка», gu-g-a «пагорак; гузак; горб»[4].

Назва Гуя значыць «Звілістая (рака)».

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня ракі 19 км, у тым ліку 3 км на тэрыторыі Маладзечанскага раёна[5]. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,33 м/км. Плошча вадазбору 98 км².

Пачынаецца каля вёскі Шчадроўшчына Мінскага раёна[5], за 2 км у напрамку на ўсход да вёскі Новы Двор[1]. Ад сутокаў Гуйкі з Вязынкай каля гарадскога пасёлка Радашковічы ўтвараецца рака Рыбчанка. Вадазбор на паўночна-заходніх схілах Мінскага ўзвышша, лясістасць 35 %, пад ворывам 45 % тэрыторыі. На працягу 4,8 км каналізаваная: ад вёскі Рагава на паўночны захад (2,6 км) і на паўднёвы ўсход (2,2 км).

Апроч як Гуйкай раку ў мінулым называлі Чорнай[6].

Каля ракі населеныя пункты Пухлякі, Новы Двор (Шаршунскі сельсавет), Збаравічы, Рагава.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  2. K. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. C. 524.
  3. K. Būga. Rinktiniai raštai. Т. 3. Vilnius, 1961. C. 501, 510, 514, 544.
  4. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 393—398.
  5. а б Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) (руск.)
  6. Материалы по истории и географии Дисненского и Вилейского уездов Виленской губернии — С. 252.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]