Split Before, Together Now

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Split Before, Together Now
Вокладка альбома Hair Peace Salon, Jitters «Split Before, Together Now» (25 кастрычніка 2007 года)
складанка Hair Peace Salon, Jitters
Дата выпуску 25 кастрычніка 2007 года
Запісаны 2006—2007
Жанр брыт-поп, брыт-рок
Працягласць 39:08
Прадзюсар Hair Peace Salon, Jitters
Мова песень англійская
Лэйбл West Records
Храналогія Hair Peace Salon
Split Before, Together NowGentleman
(2012)
Сінглы з «Split Before, Together Now»
  1. «Pick Me Up»
    Выпушчаны: 1 чэрвеня 2006 года
  2. «Gipsy»
    Выпушчаны: 28 кастрычніка 2007 года

«Split Before, Together Now» (бел.: «Паасобку раней, зараз разам») — сумесны альбом беларускіх рок-гуртоў «Hair Peace Salon» і «Jitters», выдадзены па ініцыятыве лэйбла «West Records» 25 кастрычніка 2007 года. Дыск складаецца з двух самотнікаў: «Gipsy» («Hair Peace Salon») і «Pick Me Up» («Jitters»). Канцэптуальны спліт азнаменаваў распад «Jitters» і пераход яе франтмена Канстанціна Кармана ў шэрагі стылістычна блізкага «Hair Peace Salon», што знайшло сваё адлюстраванне ў назве і афармленні CD. Жывая прэзентацыя зборніка прайшла 18 лістапада 2007 года ў Мінску, а ў падтрымку альбома на вядучы сінгл «Hover» быў зняты кліп. Музычная актыўнасць вакол кружэлкі прынесла «Hair Peace Salon» намінацыю ў катэгорыі «Прарыў года» на цырымоніі «Рок-каранацыя-2007», а сам рэліз трапіў у паўсотню лепшых па продажах альбомаў на мясцовым рынку за год. Беларускамоўны кавер на песню са спліту «Gipsy» пасля быў адабраны для кампіляцыі «Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пад канец вясны 2006 года два гурты «Hair Peace Salon» і «Jitters» вырашылі аб’яднацца на адной кружэлцы[1]. Увосень 2006 года «Jitters» прадставілі самотнік «Pick Me Up», у той час як «Hair Peace Salon» рыхтаваў максі-сінгл на 5 песень, але, так як паўнавартаснага альбома з такой колькасці трэкаў не атрымаецца, сяброўскія гурты рашылі зрабіць спліт[1]. Па словах Артура Лучкова, бубнача «Hair Peace Salon», у яго ўжо было назапашана матэрыяла, якога б хапіла на сольны альбом, але калектыў яшчэ «не паспеў для альбома»[2]. Ужо напачатку вясны 2007 года ў размове з «БелГазетай» антрэпрэнёр Ян Бусел усклаў «вялікія надзеі» на будучы самотнік «Hair Peace Salon»[3].

Пасля спроб «Hair Peace Salon» некалькі кварталаў пайграць разам з сесійнымі клавішнікамі, у тым ліку на сцэне падчас фестывалю «Акустыка вясны» ў сакавіку 2007 года, у сувязі з паўгадовай замежнай камандзіроўкай Канстанціна Кармана пад канец 2007 года колькасць афіцыйных удзельнікаў гурта павялічылася[4]. Канстанцін прыпыніў існаванне свайго гурта «Jitters» і быў запрошаны граць у «Hair Peace Salon» на пастаяннай аснове[5]. Экс-лідар «Jitters» быў вельмі задаволены тым, што цяпер грае сумесную музыку[6]. Прыкметна, што ён з бас-гітарыста і вакаліста стаў клавішнікам і вакалістам «Hair Peace Salon», таму што ў гурце ўжо быў свой бас-гітарыст, а ў знаёмага хлопцам па сумесных выступленнях артыста падчас камандзіроўкі ў Шатландыю як раз быў куплены сінтэзатар «Roland JP-8000  (англ.)», што і стала матэрыяльнай падставай адказаць станоўча на прапанову калег змяніць профіль[7][8].

Гурт «Jitters» у свой час запісаў і звёў свае песні на гуказапісвальнай студыі ў Баранавічах на працягу ўсяго 2 месяцаў, а «Hair Peace Salon» вырашыў запісвацца сам, каб паэксперыментаваць, пашукаць сваё гучанне, таму ўвесь працэс запісу заняў значна больш[9]. Канцэртны бум «Hair Peace Salon» 2007 года дазволіў адпрацаваць выкананне новых песень, якія ўвойдуць на самотнік «Gipsy», а потым і на спліт[10][11]. Тая міні-кружэлка выйшла 28 кастрычніка 2007 года і распаўсюджвалася праз кантакты з музыкамі[12].

За гэты час «Jitters» паспеў прэзентаваць сваю кружэлку, даць справаздачу перад слухачамі і разбегчыся па ўсім свеце, але ідэя спліта не знікла і трансфармавалася ў канцэптуальны CD[13]. «Дыск уяўляе сабой невялікую гісторыю двух дружалюбных калектываў, якія раней былі самі па сабе, затым аб’ядналіся», — узгадваў пра сяброўства абодвух гуртоў для «Xlam.by» Канстанцін Карман[13].

25 кастрычніка 2007 года для прасоўвання новага супрацоўніцтва на лэйбле «West Records» быў выдадзены сумесны альбом-складанка пад назвай «Split Before, Together Now»[14]. Алег Вяль, лідар «Hair Peace Salon», распавёў Алене Скарабагатавай з Тузін Гітоў, што асноўнай думкай яго песень з’яўляецца духоўны пошук чалавека, а на тое ж пытанне, пра што іх частка дыска, франтмен «Jitters» Канстанцін Карман агучыў, што яго трэкі ўвасабляюць незадаволенасць тым, што маеш цяпер[15].

З гэтага часу гурты афіцыйна сталі аб’яднаны[16]. «Мы вырашылі часова „замарозіць“ праект „Jitters“, — паведамляў айчыннаму парталу альтэрнатыўнай музыкі «Xlam.by» Канстанцін Карман напярэдадні прэзентацыі сумеснага альбома, — а паколькі з „Hair Peace Salon“ мы даўно знаёмыя і сябруем, то для аб’яднання не было ніякіх перашкодаў. Мы і раней „абменьваліся“ музыкантамі. Цяпер у HPS будзе два галасы»[17].

Складанка была прэзентавана 18 лістапада 2007 года ў мінскім клубе «Гудвін» пры падтрымцы гуртоў «Open Space», «The Blackmail» і іншых артыстаў, і, як падкрэсліла Алена «Aresha» Сабалеўская з музычнага партала LiveSound.by, гэта быў прыгожы канцэрт, без лішніх людзей і музыкі «не ў тэму»[18].

Прыём крытыкаў[правіць | правіць зыходнік]

«Нягледзячы на багацце каманд, якія граюць у стылі брыт-рок, гэты музычны напрамак у нашай краіне доўгі час заставаўся ў цяні. І вось здарыўся прарыў», — сустракаў выхад складанкі музычны партал LiveSound.by[19]. Сяргей Будкін, музычны крытык Будзьма Беларусамі!, з вышыні агляда альбома «Hair Peace Salon» «Gentleman» выказваў сум, што «выдатныя творы» «Hover», «Gipsy» не знайшлі свае месца на той кружэлцы[20].

«Беларусы адчайна дзяруць гітары і горла: атрымліваецца брыт-рок з галавакружнымі перапляценнямі гармоній а-ля „The Mars Volta“, тэхнічнымі гітарнымі арпеджыа а-ля „Muse  (бел. (тар.))“ і неўратычна-пачуццёвымі інтанацыямі а-ля „Travis  (руск.)“», — пісала пра частку дыска «Hair Peace Salon» журналіст Таццяна Заміроўская са штотыднёвіка «БелГазета», разгортваючы думку, што мелодыі гурта неверагодным чынам нагадваюць альбом «Radiohead» 2007 года «In Rainbows», які выйшаў пасля таго, як матэрыял дадзенага дыска быў запісаны[21]. Алена Сабалеўская з «Музыкальнай газеты» падзяліла думку пра музычны лад калегі, у сваёй рэцэнзіі адбіў надрыўны вакал, дэпрэсіўна светлыя мелодыі і разумныя мінорныя эмоцыі[1].

Музыку «Jitters» у рэцэнзіі альбома «Split Before, Together Now» Таццяна Заміроўская з «БелГазеты» апісала словамі: «назойлівая, аўтэнтычная і па-блюзаваму шалапутная — у ёй прысутнічае неўтаймаваная танцавальнасць, як у „Gomez  (англ.)“ і „Happy Mondays  (англ.)“, і начыста адсутнічаюць пафасныя рэфлексіі»[21]. Гарэзнасць і танцавальнасць гітарнага рока «Jitters» ацаніла і Алена Сабалеўская з «Музыкальнай газеты», на старонках якой яна параўнала музыку абодвух гуртоў з творчасцю «Travis  (руск.)», «Radiohead», «Muse  (бел. (тар.))“», «Blur  (руск.)» ды «Coldplay»[1].

Аздабленне CD[правіць | правіць зыходнік]

Першапачатковая ідэя вокладкі, якая адлюстроўвае канцэпцыю дыска (чорны і белы чаравікі, звязаныя разам), прыйшла да Канстанціна Кармана і Яўгена Вяля, першага бубнача «Jitters», узгадваў для «Xlam.by» Алег Вяль[13]. Музыкі казалі Алене Скарабагатавай, журналісту Тузін Гітоў, што ў іх было шмат задумак вокладкі, але розныя боты, забарсаныя разам — найбольш цікавае рашэнне: «мы як тыя боты — розныя, але звязаныя паміж сабой шнуркамі».[15] Удзельнікі доўга шукалі абутак, які б падышоў для здымкаў, заглядаліся на боты мінакоў, а потым зайшлі ў аддзел дзіцячага абутку і зразумелі: гэта тое, што трэба[22]. Аказалася, што ў крамах нельга фатаграфаваць, і таму ім са Слэпам давялося арандаваць дзіцячыя чаравікі ў сэканд-хэндзе  (руск.) на Ждановічах[13]. Як ацаніла выбар вокладкі Алена Сабалеўская з «Музыкальнай газеты», гуртам падышоў гэты малюнак, бо яны захавалі ў сабе гумарную непасрэднасць і душэўную дабрыню[1]. «У выніку атрымалася такая вось мілая вокладка, якая вельмі ўсім даспадобы», — падвёў вынік Задзіночанню беларускіх студэнтаў Алег Вяль[23].

Узнагароды і намінацыі. Камерцыйны поспех[правіць | правіць зыходнік]

Першая песня складанкі «Hover» стала пераможным гімнам «Hair Peace Salon», які дазволіў як паспяхова прайсці адборачныя этапы, так і ўзяць першы прыз (запіс на прафесійнай музычнай студыі) конкурсу «ИдиНаРок» у 2007 годзе[24][25]. З праграмай, з большага складзенай з песень са спліту, музыкі небеспаспяхова ўдзельнічалі і ў іншых музычных конкурсах, такіх як «Музычны плэй-оф» (паўфіналісты)[10][15], «Рок-спарынг» (уладальнікі прызу на запіс на студыі)[11], «Залатая акустыка» (пераможцы)[26][27]. «Нам вельмі прыемна, што слухачы абралі менавіта нас пераможцамі гэтага конкурсу, — успамінаў перыпетыі спаборніцтва для Тузін Гітоў лідар «Hair Peace Salon» Алег Вяль і разгортваў думку далей: — „Акустыка“ мела поспех у гледачоў. Але мы не цешымся на гэты конт. Перамагаць, вядома, прыемна, але асабіста я гатовы да ўсяго»[28].

Дзякуючы плыце і канцэртна-спаборніцкай дзейнасці на базе песень з яе гурт «Hair Peace Salon» атрымаў намінацыю ў катэгорыі «Прарыў году» на цырымоніі «Рок-каранацыя-2007» у лютым 2008 года[29][30]. Па ацэнцы Хартыі'97, дыск трапіў у топ-50 кружэлак па продажы за свой год[31]. У цэлым аўдыёматэрыял увайшоў у ратацыю радыёстанцый, узмацніў прысутнасць рокераў у інфармацыйнай прасторы[32][33]. Сяргей Ясючэня, дырэктар «West Records», аргументуючы пашырэнне каталога кампаніі выпушчаным дыскам у канцы 2007 года, адзначыў, што яго лэйбл стараецца «адсочваць музычныя тэндэнцыі»[34].

Спіс кампазіцый[правіць | правіць зыходнік]

НазваСловыВыканаўца Працягласць
1. «Hover» Алег ВяльHair Peace Salon 3:55
2. «Through The Dark» Алег ВяльHair Peace Salon 4:30
3. «Gipsy» Алег ВяльHair Peace Salon 4:45
4. «Enemy» Алег ВяльHair Peace Salon 4:45
5. «At Your Side» Алег ВяльHair Peace Salon 2:29
6. «Pick-Me-Up» Канстанцін КарманJitters 3:47
7. «Staggering» Канстанцін КарманJitters 4:23
8. «Sapphire» Канстанцін КарманJitters 4:13
9. «Dint» Канстанцін КарманJitters 3:06
10. «Pixies» Канстанцін КарманJitters 3:15

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Hair Peace Salon:

Jitters:

Запрошаныя музыкі:

Вытворчасць:

  • Валянцін Барысевіч, студыя «HWNL» — звядзенне, мастэрынг (1, 2, 3, 4, 5).
  • Вячаслаў Банкевіч — запіс і звядзенне (6, 7, 8, 9, 10).
  • Slap — дызайн вокладкі.

Кліпы[правіць | правіць зыходнік]

Восенню 2007 года, падчас здымак перадачы «Музыкальный плей-офф», да ўдзельнікаў «Hair Peace Salon» ад уражанага выступам гурта рэжысёра Анатоля Вечара паступіла прапанова творчага супрацоўніцтва[35]. Ужо ў пачатку 2008 года франтмен гурта Алег Вяль паведаміў Тузін Гітоў пра планы зняць кліп: «Цяпер мы ўпэўніліся, што нам тое неабходна. У лютым пачнем працу і возьмем для відэаўвасаблення абавязкова нешта з новага»[11]. Афіцыйнае відэа да аднайменнага вядучага сінгла «Hover», у якім быў прадстаўлены новы выгляд гурта цяпер разам з Канстанцінам Карманам, было знята ў лютым 2008 года, і гатовы ролік неўзабаве быў паказаны па тэлебачанню ў праграме канала ЛАД «Pro движение+»[35]. X у аглядзе кліпа, які нагадаў фільм «Сайлент Хіл  (руск.)», для «LiveSound.by» адзначыў цікавую рэжысёрска-аператарскую працу, разам з тым указаў і на недахопы ў акцёрскай гульні[36].

Кавер-версіі[правіць | правіць зыходнік]

Для складанкі Будзьма беларусамі! і Еўрапейскага радыё для Беларусі «Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New» гурт «Hair Peace Salon» у 2009 годзе пераспяваў трэк «Gipsy», які прысвячаўся ўрсарам  (руск.)[37], на беларускай мове як «Цянькі»[38]. Алег Вяль, лідар «Hair Peace Salon», у свой час распавядаў Алене Скарабагатавай з Тузін Гітоў, што англійскае слова «Gipsy» перакладаецца як «цыганы» і песня ў духоўным сэнсе таксама апісвае стан бадзяння па жыцці[15].

Аўтарам мастацкага перакладу лірыкі выступіў Віталь Воранаў, беларускі літаратар; «Гэтаму твору ўжо тры гады, і некаторыя фрагменты тэксту нас ужо не задавальняюць. Віталь пры перакладзе напісаў тэкст наноў», — звярталі ўвагу да сумеснай працы музыкі[39]. «Абеларушванне небеларускамоўных тэкстаў беларускіх гуртоў — гэта выдатная школа дасканалення», — тлумачыў свой падыход да працы паэт і дадаваў, што вынікі беларусізацыі дазваляюць музыкам больш грацыёзна ўлівацца ў айчынны кантэкст[39].

У выніку эксперт Тузін Гітоў Ігар Назаранка адзначаў, што яму больш пасуе слухаць песню па-беларуску[40]. Яму ж тураваў Сяргей Будкін, штатны эксперт Experty.by, які ў 2012 годзе з цеплынёй успомніў пра «досыць удалыя экспэрымэнты музыкаў з беларускай мовай» на прыкладзе гэтай жа песні[41]. «Віталь зрабіў вельмі ўдалую інтэрпрэтацыю арыгінальнага тэксту, — казаў Канстанцін Карман, вакаліст-клавішнік у спеве і дадаваў: — З’явілася адчуванне таго, што „зразумелы“ тэкст больш дасканала перадае сапраўдную атмасферу песні»[42]. Іншаму эксперту Тузін Гітоў Севярыну Квяткоўскаму «Цянькі» нагадалі творы польскага рок-гурта «Czerwone Gitary  (бел. (тар.))» і Пола Мак-Картні, апрацаваныя ў сучаснай брыт-поп стылістыцы[43].

Спеў «Цянькі» трапіў у гіт-парад Тузін Гітоў, але спыніўся ў перадфінальнай частцы мегатура-2010[44].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д Соболевская, Е. (2007). "Hair Peace Salon/Jitters Split Before, Together Now" [Hair Peace Salon/Jitters Split Before, Together Now]. Музыкальная газета [руская] (41). Архівавана з арыгінала 2008-05-12. Праверана 2018-12-03. {{cite journal}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  2. Соболевская, Елена; Петрова, Катя (2006). "В гостях Hair Peace Salon" [Visiting Hair Peace Salon]. Музыкальная газета [руская] (48). Архівавана з арыгінала 2019-04-09. Праверана 2019-04-09. {{cite journal}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  3. Кашликов, Антон (2007-03-12). "Ян Бусел: «Мы подвесили ее к потолку и пятки ей целовали»" [Jan Busel: “We hung her up to the ceiling and kissed her heels”]. БелГазета [руская]. 10 (580). Архівавана з арыгінала 2019-06-18. Праверана 2019-06-18. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  4. Соболевская, Елена. Акустические пробы Krok, Karavan и Hair Peace Salon (руск.). Музыкальная газета (26 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2018. Праверана 25 лістапада 2018.
  5. Слэп. (2007). "С.-Пб_NIN_Справаздача-інтэрв'ю" [St.-Pb_NIN_ Report-interview]. Музыкальная газета (8). Архівавана з арыгінала 2007-12-05. Праверана 2018-12-07. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  6. Беларускі брыт-рок . Еўрапейскае радыё для Беларусі (12 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2018. Праверана 18 снежня 2018.
  7. p1xel. Костя, вокал и бас-гитара Jitters (руск.)(недаступная спасылка). Xlam.by (30 снежня 2006). Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2007. Праверана 24 сакавіка 2019.
  8. Онлайн-концерт: Hair Peace Salon. TUT.BY (3 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2018. Праверана 12 кастрычніка 2018.
  9. Тыневицкая, Юлия “Ju”. Hair Peace Salon отвечают на вопросы в преддверии выхода сплита с группой Jitters (руск.)(недаступная спасылка). Xlam.by (20 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2017. Праверана 16 снежня 2018.
  10. а б Концертный бум Hair Peace Salon продолжается (руск.). Музыкальная газета (28 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2008. Праверана 20 лютага 2020.
  11. а б в Скарабагатава, Алена. Hair Peace Salon: наступ працягваецца . Тузін Гітоў. mpby.ru (10 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2018. Праверана 9 снежня 2018.
  12. "Гудвин", Минск – презентация EP Hair Peace Salon. Open Space. Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2018. Праверана 10 красавіка 2016.
  13. а б в г Тыневицкая, Юлия “Ju”. JITTERS, HAIR PEACE SALON, "Split Before, Together Now" и 'Gipsy' (руск.)(недаступная спасылка). Xlam.by (20 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2017. Праверана 23 кастрычніка 2018.
  14. Split Before, Together Now (руск.). West Records (28 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2008. Праверана 12 снежня 2018.
  15. а б в г Скарабагатава, Алена. "Split Before, Together Now" – першы сумесны рэліз беларускіх брыт-рокераў Hair Peace Salon і Jitters . Тузін Гітоў. mpby.ru (29 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2018. Праверана 26 кастрычніка 2018.
  16. Группы Hair Peace Salon и Jitters объединились (руск.). Музыкальная газета (30 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2020. Праверана 20 лютага 2020.
  17. Презентация сингла Hair Peace Salon и сплита с Jitters (руск.)(недаступная спасылка). Xlam.by (15 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2017. Праверана 16 снежня 2018.
  18. Соболевская, Елена “Aresha”. HPS не гости, а хозяева (руск.). LiveSound.by. Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2007. Праверана 27 лістапада 2018.
  19. Черницкий, Андрей “duckling”. Белорусский брит-рок выходит на большую сцену (руск.)(недаступная спасылка). LiveSound.by (25 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2007. Праверана 12 красавіка 2019.
  20. Будкін, Сяргей. Hair Peace Salon — Gentleman, інтэрнэт-рэліз, 2012 . Будзьма беларусамі! (2 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2019. Праверана 22 сакавіка 2019.
  21. а б Замировская, Татьяна (2007). "Не надо «а-ля»!. Личный вкус" [It is not needed "à la"! Personal taste]. БелГазета [руская] (45 (615)). Архівавана з арыгінала 2018-10-28. Праверана 2018-10-27.
  22. Сарокіна, Кася; Скарабагатава, Алена. У Менску зноў будзе брыт-поп . Тузін Гітоў. mpby.ru (16 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2019. Праверана 17 сакавіка 2019.
  23. 18 лістапада "Hair Peace Salon" і "Jitters" прэзэнтуюць сумесную праграму . generation.by. Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2018. Праверана 21 мая 2017.
  24. Соболевская, Елена. ИДИнаРОК. Первый этап (руск.)(недаступная спасылка). LiveSound.by. Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2008. Праверана 21 лістапада 2018.
  25. Тыневицкая, Юлия “Ju”. ИДИнаРОК. Финал. (руск.)(недаступная спасылка). Xlam.by (13 чэрвеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2017. Праверана 16 снежня 2018.
  26. Новые победы Hair Peace Salon (руск.). West Records (29 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2008. Праверана 12 снежня 2018.
  27. Попова, Виктория. Рокеры — народ суровый (руск.). СБ. Беларусь сегодня (29 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2018. Праверана 23 лістапада 2018.
  28. Скарабагатава, Алена. Новыя перамогі Hair Peace Salon . Тузін Гітоў. mpby.ru (4 лютага 2008). Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2019. Праверана 5 чэрвеня 2019.
  29. На "Рок-коронации-2007" в Беларуси корон будет больше, чем групп (руск.). Белорусская деловая газета (27 лютага 2008). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2019. Праверана 28 кастрычніка 2018.
  30. Хто і што чакаецца на "Рок-Каранацыі 2007"? . TUT.BY (25 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2012. Праверана 22 лютага 2019.
  31. «Советская Белоруссия» отметила популярность «Крамы», «Нейро Дюбеля» и «Крамбамбули» (руск.). Хартыя'97 (29 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2019. Праверана 22 лютага 2019.
  32. Скопинов, Артем. Концертный бум Hair Peace Salon продолжается (руск.). puls.by (27 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2019. Праверана 29 кастрычніка 2019.
  33. ТГ. Шорт-ліст «Рок-Каранацыі-2007» (недаступная спасылка). Тузін Гітоў (24 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2008. Праверана 22 лютага 2019.
  34. Скопинов, Артем. West Records подводит итоги года (руск.)(недаступная спасылка). puls.by (30 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2018. Праверана 19 лютага 2020.
  35. а б Слэп. Hair Peace Salon зачараваліся відэа . Тузін Гітоў. mpby.ru (21 красавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2018. Праверана 20 лістапада 2018.
  36. Х; Черницкий, Андрей “duckling”. Silent Hill от Hair Peace Salon (руск.). LiveSound.by (24 сакавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2008. Праверана 22 лістапада 2019.
  37. Вітушка, Воля; Сідун, Юра. Завершаны музычны конкурс Bandscan:Belarus: з канцэртамі ў Стакгольм едзе менскі The Toobes . generation.by (29 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2018. Праверана 24 снежня 2018.
  38. Budzma The Best Rock [Гуказапіс ; Budzma The Best Rock / New / Еўрапейскае Радыё для Беларусі] . Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2019. Праверана 26 снежня 2018.
  39. а б Hair Peace Salon: шлях да беларусізацыі . Тузін Гітоў. mpby.ru (29 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2019. Праверана 19 снежня 2018.
  40. Назаранка, Ігар. Экспэрт ТГ І. Назаранка: «Глюкам» і «Маўзэрам» падкручваюць дзяўчынкі . Тузін Гітоў. mpby.ru (22 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2019. Праверана 20 лістапада 2018.
  41. Hair Peace Salon "Gentleman" (+аудио) . Experty.by (13 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2019. Праверана 30 кастрычніка 2018.
  42. Hair Peace Salon працягнуў «Перазагрузку» . Тузін Гітоў. mpby.ru (2 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2019. Праверана 20 лістапада 2018.
  43. Квяткоўскі, Севярын. Экспэрт ТГ С. Квяткоўскі: «У „Глюкаў“ заслужаная перамога» . Тузін Гітоў. mpby.ru (9 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2019. Праверана 20 лістапада 2018.
  44. Усе вынікі году 2010 у гіт-парадзе «Тузіна Гітоў» . Тузін Гітоў. mpby.ru (4 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2019. Праверана 19 снежня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]