Ведзьма (рака)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Ведзьма)
Jump to navigation Jump to search
Ведзьма
Характарыстыка
Даўжыня 35 км
Плошча басейна 267 км²
Басейн Нёман
Басейн рэк Балтыйскае мора
Расход вады 1,6 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне каля вёскі Слабада
 · Каардынаты 53°11′49,10″ пн. ш. 26°19′56″ у. д.HGЯO
Вусце рака Шчара
 · Месцазнаходжанне на паўночны ўсход ад вёскі Задвор′е
 · Каардынаты 53°00′48,50″ пн. ш. 26°13′30,80″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,8 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць, Брэсцкая вобласць
Раён Нясвіжскі раён, Ляхавіцкі раён
Ведзьма (рака) (Беларусь)
выток
выток
вусце
вусце

Ведзьма, Вядзьмянка — рака ў Нясвіжскім і Ляхавіцкім раёнах Беларусі, левы прыток Шчары (басейн Нёмана).

Асноўныя прытокі: Шавялёўка, Ардзянка.

Даўжыня ракі 35 (24[1]) км. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 . Пачынаецца за 500 м на поўнач ад вёскі Слабада Нясвіжскага раёна, упадае ў Шчару на паўночны ўсход ад вёскі Задвор′е. Даліна невыразная. Пойма двухбаковая, у сярэднім цячэнні забалочаная, яе шырыня 300—700 м. На працягу 18,9 км рэчышча каналізаванае: ад вытоку да вёскі Сваятычы (9,5 км) і ад вусця Шавялёўкі да горада Ляхавічы (9,4 км). Шырыня рэчышча ў межань 2—10 м. У пойме ракі меліярацыйныя каналы, каля вёскі Кавалі сажалка (плошчай 0,15 км²). Каля вёскі Сычы рака працякае праз сажалку (Сычоўскае возера).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 30. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]