Перайсці да зместу

Дон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Дон)
Дон
руск.: Дон
Характарыстыка
Даўжыня 1870 км
Басейн 422 000 км²
Расход вады 935 м³/с
Вадацёк
Выток Сярэднярускае ўзвышша
 • Вышыня 180 м
 • Каардынаты 54°00′44″ пн. ш. 38°16′40″ у. д.HGЯO
Вусце Азоўскае мора
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 47°05′11″ пн. ш. 39°14′19″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Азоўскае мора

Краіна
Код у ДВР 05010100312107000000014
physical
Дон
Дон
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дон, у старажытных грэкаў Гіргіс, Танаіс, Тан (стар.-грэч.: Τάναις, лац.: Tanais), у Сярэдневеччы Вялікі Дон, у старажытных кыпчакоў Тэн — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі.

Па плошчы вадазбору, роўнай 422 тыс. км ², у Еўропе саступае толькі Волзе, Дняпру і Дунаю. Даўжыня ракі — 1870 км. Выток Дона размешчаны ў паўночнай частцы Сярэднярускага ўзвышша, на вышыні каля 180 м над узроўнем мора. Раней за пачатак ракі прымалі месца выхаду з возера Іван (насамрэч сцёк вод з возера ў Дон звычайна не адбываецца). Сёння за выток Дона часта прымаюць Шацкае вадасховішча на поўнач Новамаскоўска, але яно таксама не з'яўляецца вытокам Дона і адгароджана ад ракі чыгуначнай плацінай. Сапраўдны выток знаходзіцца ў парку за 2-3 км на ўсход (ручай Урванка). Прытокі: Маныч, Мядзведзіца, Сасна, Ілаўля.