Зея (рака)
Зея | |
---|---|
руск.: Зея кіт.: 结雅 маньчж. ᠵᡳᠩᡴᡳᡵᡳ ᠪᡳᡵᠠ | |
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 233 000 км² |
Расход вады | 1 910 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Станавы хрыбет |
• Каардынаты | 55°44′10″ пн. ш. 130°34′20″ у. д.HGЯO |
Вусце | Амур |
• Каардынаты | 50°14′31″ пн. ш. 127°35′52″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Амур → Ахоцкае мора |
|
|
Краіна | |
Код у ДВР | 20030400112118100022394 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зе́я — рака ў Расіі, левы прыток Амура.
Даўжыня Зеі 1242 км, плошча басейна 233 тыс. км².
Пачынаецца на паўднёвых схілах Станавога хрыбта (у хрыбце Такійскі Станавік), цячэ па тэрыторыі Амурскай вобласці, упадае ў Амур у раёне Благавешчанска. Рака цячэ па Верхнязейскай раўніне ў даліне з шырокай поймай. Прарэзвае хрыбты Тукурынгра і Сактахан, утварае скалістую цясніну — Зейскія Вароты. У межах Амурска-Зейскай раўніны даліна месцамі пашыраецца да 10—20 км. Ніжэй вусця ракі Селемджа цячэ па Зейска-Бурэінскай раўніне па шырокай забалочанай даліне.
Асноўныя прытокі: Ток, Мульмуга, Бранта, Гілюй, Уркан (справа), Купуры, Аргі, Дзеп, Селемджа, Том (злева).
Жыўленне пераважна дажджавое. Ледастаў з лістапада да пачатку мая, у вярхоўі перамярзае. Пашырана шматгадовая мерзлата. У басейне 3еі больш за 19,5 тыс. азёр агульнай плошчай 1021 км². Суднаходная ніжэй Зейскай ГЭС і па вадасховішчы.
У басейне ракі Зейскі запаведнік. На рацэ — гарады: Зея, Свабодны, Благавешчанск. Створана Зейская ГЭС і Зейскае вадасховішча.
У гонар ракі быў названы касмічны апарат Зея.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Зея // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).