Самара (прыток Волгі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рака Самара, прыток Волгі

Самара — рака ў Арэнбургскай і Самарскай абласцях Расіі, левы прыток Волгі. Даўжыня — 594 км, плошча басейна — 46,5 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады — у сярэднім цячэнні 50 м³/с. Ля вусця ракі размешчаны горад Самара.

Даліна Самары асіметрычная, шырынёй да 10—16 км. З левага боку на ўсім працягу даліны спадзістыя схілы, справа — даліна абмежавана ўзвышшам. Мінералізацыя вады ў Самары складае ад 503,7 да 839,0 мг/л. Вада адносіцца да гідракарбанатнага класу, кальцыевай групы, але з падвышаным утрыманнем сульфат-іёнаў, рн = 7,6.

Прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 366. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)