Чарніца (прыток Бярэзіны, басейн Нёмана)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чарніца
Характарыстыка
Даўжыня 22 км
Басейн 207 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 2 км на ўсход ад вёскі Вайганы
 • Каардынаты 54°09′38,80″ пн. ш. 26°07′23,70″ у. д.HGЯO
Вусце Заходняя Бярэзіна
 • Месцазнаходжанне за 1,5 км на поўдзень ад хутара Будзішча
 • Каардынаты 54°00′14,30″ пн. ш. 26°08′53,60″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Заходняя Бярэзіна → Нёман → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіёны Мінская вобласць, Гродзенская вобласць
Раёны Валожынскі раён, Іўеўскі раён
physical
выток
выток
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце

Чарні́ца — рака ў Беларусі, у Валожынскім раёне Мінскай вобласці і Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Заходняя Бярэзіна (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 22 км. Плошча вадазбору 207 км². Вадазбор у межах Лідскай раўніны і Верхнянёманскай нізіны. Пачынаецца за 2 км у напрамку на ўсход ад вёскі Вайганы (Валожынскі раён), цячэ ў межах Лідскай раўніны. Упадае ў Бярэзіну за 1,5 км у напрамку на поўдзень ад хутара Будзішча. Рэчышча на працягу 19,2 км каналізаванае[1]. У вярхоўі перасыхае.

Асноўныя прытокі — Пазалушка і Дунай (справа)[2].

Зноскі

  1. Рака Чарніца (басейн ракі Нёман) Архівавана 19 жніўня 2013.
  2. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 23. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]