Расійская акупацыя Данецкай вобласці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Расійская акупацыя Данецкай вобласці — працяглая ваенная акупацыя, якая пачалася 7 красавіка 2014 году, пасля чаго частка рэгіёну пачала кантралявацца так званай Данецкай Народнай Рэспублікай. Адміністрацыйны цэнтарДанецк; аднак яго аблдзяржадміністрацыя была часова пераведзена ў Краматорск у сувязі з працягам расійска-ўкраінскай вайны.

Акупацыя пачалася з уварвання расійскіх войскаў на тэрыторыю ўкраінскага Данбаса ў красавіку 2014 года пасля захопу Крыма Расійскай Федэрацыяй, серыі прарасійскіх выступаў ва Украіне і абвяшчэння «дзяржаўнага суверэнітэту» ДНР.

Баявыя дзеянні вайны на Данбасе пачаліся з захопу 12 красавіка 2014 года расійскімі падраздзяленнямі пад кіраўніцтвам афіцэраў спэцслужбаў РФ украінскіх гарадоў — Славянска, Краматорска і Дружкоўкі, дзе расійскія дыверсанты ўзбройвалі мясцовых калабарацыяністаў захопленай у МУС зброяй і вярбавалі іх у свае шэрагі. Ва ўмовах несупраціву мясцовых сілавікоў Украіны, а часам і адкрытага ўзаемадзеяння,[1] невялікія дэсантна-штурмавыя атрады расійскіх дыверсантаў у наступныя дні ўзялі пад кантроль Горлаўку і іншыя гарады Данецкай і Луганскай абласцей.

21 лютага 2022 года прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў указы аб прызнанні ДНР і ЛНР, а таксама падпісаў з рэспублікамі дамовы аб дружбе, супрацоўніцтве і дапамозе[2]. Указамі, у прыватнасці, прадугледжана, што расійскія ўзброеныя сілы павінны будуць «забяспечыць падтрыманне міру» на тэрыторыі ДНР і ЛНР да моманту заключэння дагавораў аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе[3][4].

22 лютага 2022 года міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што права на суверэнітэт павінна паважацца ў адносінах да дзяржаў, якія прадстаўляюць усіх людзей, якія пражываюць на іх тэрыторыі. На яго думку, з 2014 года Украіна не адносіцца да такіх краін[5]. У той жа дзень пагадненні аб прызнанні, супрацоўніцтве і ўзаемадапамозе рэспублік Данбаса ратыфікавалі абедзве палаты Федэральнага сходу РФ, Дзяржаўная Дума і Савет Федэрацыі, а таксама парламенты ДНР і ЛНР[6][7].

Расійская Федэрацыя і ДНР спрабавалі замацаваць акупацыю ўсходняй Украіны палітычнымі і эканамічнымі сродкамі, верагодна, спрабуючы інтэграваць гэтыя тэрыторыі ў існуючыя сепаратысцкія рэспублікі або стварыць новыя.[8] З іншага боку, украінскія мірныя жыхары пачалі арганізоўваць рухі супраціву.[9]

Рух супраціву[правіць | правіць зыходнік]

На падкантрольнай ДНР тэрыторыі ўкраінскі рух супраціву дзейнічае з 2014 года. На працягу 2014-2017 гадоў партызаны рэгулярна праводзілі патрыятычныя акцыі, распаўсюджваючы ўлёткі, налепкі, вывешваючы ў грамадскіх месцах украінскія сцягі.[10] На акупаванай тэрыторыі рэгулярна падрываліся помнікі баевікам і іх сімволіка.[11]

Адной з мішэняў партызан былі і калабаранты: быў здзейснены шэраг замахаў на чыноўнікаў, якія перайшлі на бок акупантаў. Так, у сакавіку 2015 года ў Данецку невядомыя застрэлілі ў аўтамабілі дэпутата Народнага савета ДНР Рамана Возніка[12]. У кастрычніку 2016 года ў горадзе ў ліфце дома па вул. Чалюскінцаў 122 падарваны верхаводам бандфармавання «Спарта» Арсенем Паўлавым, вядомым як «Матарола»[13]. 31 жніўня 2018 года лідар тэрарыстычнай арганізацыі «ДНР» Аляксандр Захарчанка загінуў у выніку выбуху бомбы ў кафэ «Сепар» у Данецку[14].

29 ліпеня дарадца мэра Марыупаля Пятро Андрюшчанка паведаміў, што ўкраінскія партызаны падпалілі палеткі ля горада, каб збожжа не дайшло да ворага[15].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. "Видео публикуется впервые - милиция и боевики в Донецке". Праверана 2017-05-29.
  2. "Путин подписал указы о признании ЛНР и ДНР". ТАСС. 21 февраля 2022. Праверана 2022-02-21. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  3. "Путин распорядился ввести войска на территории под контролем "ДНР" и "ЛНР"". 2022-02-22.
  4. Путин поручил российским военным обеспечить поддержание мира в ДНР и ЛНР // РБК, 22.02.2022
  5. "Лавров заявил, что Украина не имеет права на суверенитет, так как ее власти "не представляют весь народ"". Настоящее Время. 2022-02-22.
  6. Госдума ратифицировала договор о признании, сотрудничестве и взаимопомощи республикам Донбасса
  7. Совет Федерации ратифицировал договор о признаии, сотрудничестве и взаимопомощи республикам Донбасса
  8. Ukraine Invasion Update 25. Institute for the Study of Warfare (5 травня 2022).
  9. Russian Offensive Campaign Assessment, April 24. Institute for the Study of Warfare (24 квітня 2022).
  10. [https://tsn.ua/ato/boyoviki-dnr-vzyali-v-zaruchniki-ultras-zori-801555.html Бойовики "ДНР" взяли в заручники чотирьох ультрас "Зорі" БОЙОВИКИ "ДНР" ВЗЯЛИ В ЗАРУЧНИКИ ЧОТИРЬОХ УЛЬТРАС "ЗОРІ"] (8 Листопада 2016).
  11. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2017. Праверана 26 лютага 2023.
  12. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. .
  13. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. .
  14. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. (31 серпня 2018).
  15. "Ukrainian partisans in Mariupol have set grain fields on fire to prevent Russian theft -advisor to the mayor".