Перайсці да зместу

Рафіноза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рафіноза — неаднаўляльны трыцукрыд, які складаецца з рэшткаў D-галактозы, D-глюкозы і D-фруктозы.

Бескаляровае растваральнае ў вадзе рэчыва з тэмпературай плаўлення 80 °C (пентагідрат) і 119-120 °C (бязводныя). Адзін з распаўсюджаных раслінных рэзервовых вугляводаў (цукровыя буракі, насенне бавоўніка і інш.)

Поўная назва:Альфа-D-Галактапіраназіл-(1-6)-альфа-D-глюкапіраназіл-(1-5)-Бета-D-фруктафураназід.