Рачны транспарт Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брэсцкі рачны порт

Рачны транспарт адыгрывае значную ролю пераважна ў паўднёвай і паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі.

Для яго функцыянавання найбольш прыдатныя рэкі Дняпро, Прыпяць, Бярэзіна і Сож. Арганізавана суднаходства таксама на Заходняй Дзвіне і часткова на Нёмане. Большая частка перавозімых грузаў прыходзіцца на Прыпяць і Дняпроўска-Бугскі канал. Апошні ажыццяўляе грузавыя перавозкі, а Аўгустоўскі канал прызначаецца для турыстычна-экскурсійнай дзейнасці. Па рэках Прыпяць і Дняпро ў прыдунайскія краіны і чарнаморскія парты перавозяцца калійныя ўгнаенні, харчовая соль, сапрапель. Разглядаецца неабходнасць пабудавання канала паміж Заходняй Дзвіной і Дняпром, аднаўленне Агінскага канала і магчыма Бярэзінскай воднай сістэмы. Рэгулярнае кругласутачнае суднаходства ажыццяўляецца на працягу ўсяго 500 км, ці менш за 10 % ад магчымага. Дзейнічаюць рачныя парты з механізаванымі прычаламі ў Гомелі, Брэсце, Бабруйску, Магілёве, Пінску, Мазыры, Мікашэвічах і Рэчыцы. Самы вялікі па грузаабароце — Брэсцкі рачны порт.

У 1905 годзе даўжыня суднаходных шляхоў на тэрыторыі Беларусі складала 4403 км, у 1940 годзе — 3,7 тыс. км[1]. У 1993 годзе агульная працягласць водных шляхоў складала 2495 км. Было перавезена 8,918 млн тон грузаў, 314 тыс. пасажыраў[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Геаграфія Беларусі: вучэб. дапам. для 10-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / М. М. Брылеўскі, Г. С. Смалякоў; пер. з рус. мовы Н. М. Брылеўскай, В. Л. Смаляковай. — 3-е выд., перапрац. — Мінск: Нар. асвета, 2012. — 303 с.: іл. — ISBN 978-985-03-1787-2.
  • Рачны́ тра́нспарт // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 626—627. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.